Справы 1936-1941 гг. «Тэхніка допытаў у НКВД»
Сярод шматлікіх міфаў пра сталінскія спецслужбы ёсць і такі: маўляў, большасць падследных падпісвала самыя фантастычныя абвінавачванні ў свой адрас толькі таму, што іх бязлітасна катавалі.
У НКВД, вядома ж, збівалі і катавалі, пры тым методыка тых катаванняў была распрацаваная дасканала. Але ж большасць падследных на другім, трэцім ці максімум на чацвёртым допыце прызнаваліся ў злачынствах супраць Савецкай улады без усялякага катавання, а толькі дзякуючы майстэрству следчых, хай і вельмі сумнеўнаму…
Допыт у НКВД шмат каму з нас уяўляецца такім, як яго паказваюць у тэлесерыялах: змрочная камера, лямпа ў вочы арыштанту, звяруга-следчы, які штохвіліну лупцуе небараку гумовым шлангам…
Насамрэч большасць допытаў адбывалася не ў камерах, а ў следчых кабінетах. Прытым арыштантаў у некаторых выпадках частавалі папяросамі і нават гарбатай. Рабілася гэта не з прычыны чэкісцкага гуманізму. Дасведчаныя энкавэдэшнікі разумелі: калі падследны, якога прывялі з перапоўненай камеры, сядзіць у прасторным памяшканні і трымае ў руках кубачак з гарачым напоем, ён схільны выдаваць больш інфармацыі.
І першае пытанне, якое следчы задаваў падследнаму, з невялікімі варыяцыямі, заўсёды гучала аднолькава.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА АРЕСТОВАННОГО ЛОХАНИЧА КОНСТАНТИНА СТЕПАНОВИЧА
от 24 марта 1938 г.
ВОПРОС: Вы являетесь активным участником антисоветской организации. Намерены ли вы следствию давать правдивые показания об этом?
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА АРЕСТОВАННОГО САМОСЮК ЯКОВА МОИСЕЕВИЧА
от 17 июня 1937 г.
ВОПРОС: Намерены ли вы рассказывать следствию о проводимой вами контрреволюционной деятельности?
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА АРЕСТОВАННОГО БЕЗБОРЩЕГО МОИСЕЯ ГРИГОРЬЕВИЧА
от 5 июля 1941 г.
ВОПРОС: Расскажите о своей контрреволюционной деятельности, направленной на подрыв Советского государства?
Такая пастаноўка пытання адразу давала падследнаму зразумець: чэкісты ўжо прызначылі яго ахвярай, і таму ўпірацца бессэнсоўна. Але ж абсалютна ўсе арыштанты прадказальна адказвалі: маўляў, ніякай контррэвалюцыйнай дзейнасці яны не праводзілі, ні ў якіх антысавецкіх арганізацыях не былі, ніякім шпегунствам не займаліся.
Чэкісты былі гатовыя да гэтага і да наступнага допыту мелі вялікую свабоду манеўру. Схіліць да патрэбных сведчанняў можна было, напрыклад, прымітыўным шантажом.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА АРЕСТОВАННОЙ МИШУКОВОЙ КЛАВДИИ СЕМЕНОВНЫ
от 1 октября 1939 г.
(…)
ВОПРОС: Следствие может изобличить вас, кроме антисоветской агитации, еще в воровстве и мошенничестве (…) У нас есть этому доказательства, в вашем доме нашли юбку, похожую на ту, что пропала у гражданки Михайленко Т. Н.
(…)
Але ж пагрозы «прышыць» відавочна сфальсіфікаваны крымінальны артыкул добра ўздзейнічаў на інтэлігентаў, для якіх «палітычны артыкул» падаваўся больш пачэсным, чым крымінальны. А вось сяляне і пралетарыі на падобныя закіды амаль не рэагавалі. Для такіх выпадкаў прадугледжваліся іншыя пагрозы.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ЛОХАНИЧА КОНСТАНТИНА СТЕПАНОВИЧА
от 6 апреля 1938 г.
(…)
ВОПРОС: Благодаря Советской власти ваш сын получает образование. Когда ваша вина будет доказана, он может быть отправлен в детский дом для перевоспитания. Следствию известно о вашем участии в контрреволюционной повстанческой организации (…) Подумайте о будущем вашего сына, не доводите следствие до крайних мер.
(…)
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ТАРАСОВЕЦ ИВАНА ЛЕОНТЬЕВИЧА
От 28 сентября 1937 г.
(…)
ВОПРОС: В случае ваших признательных показаний следствие может пойти вам навстречу, ваше хозяйство не будет конфисковано и ваша семья не будет сослана (…) Рассказывайте о своей вредительской шпионской деятельности.
Невялічкая заўвага: згодна савецкаму праву, пытаннямі канфіскацый займалася не следства НКВД, а суд. Але ж нават такія пагрозы не заўсёды прымушалі падследных даваць патрэбныя сведчанні.
Для самых упартых былі распрацаваныя адмысловыя правакацыі. Найчасцей правакатарамі станавіліся завербаваныя чэкістамі сукамернікі незгаворлівых арыштантаў. Методыка правакацый была адна і тая ж: спярша «наседка» убівалася да патрэбнага арыштанта ў давер, а потым давала следчаму на яго патрэбныя сведчанні. А ўжо сапраўднымі тыя сведчанні былі ці выдуманымі «наседкай», чэкістаў асабліва і не цікавіла…
ИЗ ПРОТОКОЛА СУДЕБНОГО ЗАСЕДАНИЯ
от 6 июля 1941 г.
по обвинению Янсона Георгия Германовича по ст. 54-10 УК УССР
(…)
Свидетель Галанов Николай Лукич
1904 г. р. з/к исключен из членов ВКП (б) в связи с судимостью за растрату (…)
18 января 1941 г. я был арестован и направлен в тюрьму г. Чернигова. Примерно через 12 дней в камеру, где я содержался, посадили Янсона. С первых же дней его пребывания он в камере среди заключенных вел антисоветскую агитацию, пытаясь дискредитировать Советские законы, Советской правительство и руководителей Партии и Правительства.
(…)
Яшчэ адной улюбёнай правакацыяй чэкістаў быў таемны кантроль за ліставаннем падследных, але не тымі лістамі, якія дасылаліся легальна, а тымі, якія перадаваліся “на волю” па арыштанцкіх каналах. У такіх лістах людзі бывалі куды больш шчырымі, чым у тых, што праходзілі праз турэмную цэнзуру. Натуральна, падобныя сведчанні можна было выкарыстоўваць і супраць саміх падследных, і супраць тых людзей, якім яны адрасаваліся.
Так, чэкісты доўгі час сачылі за ліставаннем беларускага селяніна з Сівершчыны Канстанціна Лаханіча, пра якога я ўжо згадваў – перахоплівалі лісты да жонкі, рабілі копіі і акуратна падшывалі іх у следчую справу.
Шура!
Меня посадили Коваленко и бригадир Лишафай Иван. Конечно, подделка, и ничего подобного не было. Так обставили дело, что засудят, и крепко засудят.
Но ничего, постараюсь выдержать, отбыть срок и вернуться к тебе. Хотя под старость прошу не плач по мне, не убивай своего здоровья и береги Лёню. А Лёню прошу хорошо учиться, слушать маму и ожидать папу. Я надеюсь вернуться, хотя и не скоро. Как-нибудь такое дело, даже и скоро: найти двух-трех человек в Седневе, которые могли бы сказать, как Лишафай Иван Николаевич лично говорил такие слова, что я напрасно погубил невинного Лоханича, дурак, послушался уговоров Коваленко.
Жонка Лаханіча, якой быў адрасаваны гэты ліст, пайшла ў справе як «саўдзельніца», пра што сам Канстанцін Лаханіч, напэўна, і не ведаў…
Характэрная дэталь: амаль усе падследныя, якіх у нейкі цуд выпускалі з НКВД, давалі «органам» распіску «пра неразгалошванне метадаў следства». Незалежна ад таго – катавалі такога арыштанта ў НКВД ці проста псіхалагічна яго цкавалі.
ПОДПИСКА
Я, Подкладенко Виктор Степанович, даю настоящую расписку Особому отделу НКВД ХВО в том, что буду держать в секрете виденное и слышанное мною за период нахождения тюрьмы № 5 г. Харькова и Внутренней тюрьмы УГБ НКВД.
Я предупрежден, что за разглашение всего мне известного за этот период времени, т. е. о методах ведения следствия, содержанием под арестом и порядков в тюрьме, буду привлечен к ответственности.
В чем и расписываюсь.
9 мая 1940 г. г. Харьков.
Распавесці ў адной перадачы пра ўвесь арсенал тэхнікі допытаў у НКВД проста немагчыма. Акрамя пагроз, шантажу, правакацый, ілжэсведчанняў унутрыкамерных “наседак” і фальсіфікаваных рэчавых доказаў, чэкісты выкарыстоўвалі і іншыя негвалтоўныя метады: перахрэсныя допыты, напярэдадні якіх аднаму з фігурантаў абяцалі палёгку за патрэбныя сведчанні, змяшчэнне ў камеру з крымінальнікамі, абяцанкі “адправіць у самы страшны лагер, дзе трымаем трацкістаў” і нават шантаж дзетак падследных, з мэтаю, каб тыя далі сведчанні супраць бацькоў.
Усе гэтыя прыёмы выкарыстоўваліся менавіта ў сталінскіх спецслужбах. Большасць іх выкарыстоўваецца на постсавецкай прасторы і пагэтуль – і ў міліцыі, і ў органах дзяржаўнай бяспекі.
* * *
Наступным разам я раскажу, чаму Станіслаў Булак-Балаховіч адмовіў харызматычнаму ўкраінскаму атаману Ангелу ў хаўрусе супраць бальшавікоў.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўныя справы “П-7495”, “П-409”, “П-299”, “П-14983,” “П-10066”, “П-3090”, “П-3243”