Справы 1937-1938 г. “Леў Давыдавіч Троцкі, агент гестапа”, альбо Сумяшчэнне несумяшчальнага
Багата спраў часоў Вялікага Тэрору ўражваюць найперш абсурднасцю абвінавачванняў. Эстонска-іранскі шпегун, які атрымаў заданне забіць таварыша Варашылава ў глухой вёсцы. Амаль сляпы інвалід Першай сусветнай, які па начах пісаў каліграфічным почыркам ўлёткі супраць калектывізацыі. І нават вядзьмарка, якая сурочыла калгаснае кіраўніцтва з відавочна антысавецкімі мэтамі.
Акрамя цэлага корпусу цалкам абсурдных крымінальных спраў, у архівах былога КГБ ёсць і не менш абсурдныя загады, цыркуляры, распараджэнні і іншыя дырэктывы, паводле якіх падобныя справы фальшаваліся. Дырэктывы спускаліся з Лубянкі ў рэспубліканскія структуры НКВД, адтуль – у абласныя, адтуль – у раённыя. А ўжо тэрытарыяльныя органы на месцах вырашалі, колькі людзей па такіх справах арыштаваць, колькі з іх пасадзіць, а колькі і ўвогуле расстраляць…
* * *
У трыццатых гадах у савецкім фальклоры быў такі выраз: “Брэша, як Троцкі!” Выраз гэты дакладна ілюструе антытрацкісцкую істэрыю, разгорнутую ў тагачасным савецкім грамадстве. Леў Давыдавіч Троцкі, найбліжэйшы саратнік Уладзіміра Ілліча Леніна, адзін з правадыроў Кастрычніцкай рэвалюцыі і стваральнік Чырвонай арміі, проста не падзяліў уладу з таварышам Сталіным, і быў абвешчаны гэткім савецкім увасабленнем д’ябла.
Для завершанасці вобраза д’яблу Троцкаму бракавала рагоў і капытоў. Рогі і капыты былі ў іншых д’яблаў – германскіх нацыстаў, якіх у СССР упарта блыталі з італійскімі фашыстамі і называлі адпаведна.
Так савецкая прапаганда, а за ёй і савецкая Дзяржбяспека вырашылі сумясціць два ў адным: “нямецкіх фашыстаў” і “міжнародных трацкістаў”.
НКВД СССР
ГЛАВНОЕ УПРАВЛЕНИЕ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ
СТРОГО СЕКРЕТНО
ДИРЕКТИВНОЕ ПИСЬМО
о террористической, диверсионной и шпионской деятельности немецких троцкистов, проводимой по заданиям гестапо на территории Союза ССР
Февраль 1937 г., Москва
ВСЕМ НАЧАЛЬНИКАМ НКВД КРАЕВ И ОБЛАСТЕЙ И НАРКОМВНУДЕЛАМ РЕСПУБЛИК
В 1934, 1935 и особенно в 1936 г. ликвидирован ряд троцкистских террористических организаций и групп, состоящих из германских политических эмигрантов и членов КПГ*
Материалы следствия и агентурные данные со всей очевидностью свидетельствуют о том, что немецкие троцкисты ведут активную террористическую, диверсионную и шпионскую работу на нашей территории.
(…)
Руководство антисоветской деятельностью немецких троцкистов осуществляется Троцким, причем наиболее важными направлениями этой деятельности были:
а) переброска террористов в СССР;
б) создание законсперированных троцкистских кадров внутри КПГ, используемых интенсивно и в настоящее время для переброски террористической агентуры на нашу территорию
(…)
—–
* Камуністычная партыя Германіі
У лютым 1937 года, то бок на момант з’яўлення “дырэктыўнага ліста”, вораг прагрэсіўнага чалавецтва і тэрарыст Троцкі жыў у Мексіцы, пра што на Лубянцы выдатна ведалі. А нямецкія камуністы ў абсалютнае большасці сядзелі ў канцлагеры Дахаў, і толькі адзінкі здолелі ўцячы ў СССР.
Але ў тым жа дакуменце чытаем:
(…)
Оседание немецких политических эмигрантов, приезды интуристов и различных иностранных делегаций, приезды иностранных специалистов, техников были использованы и широко используются в настоящее время для насаждения террористической и диверсионной агентуры (…)
Значительное количество участников вскрытых террористических организаций являются прямыми агентами Гестапо, завербованными еще во время их пребывания в Германии. Именно эта агентура Гестапо играла и играет в большинстве случаев руководящую роль в организациях немецких троцкистов.
(…)
Вымалёўваецца абсалютна фантасмагарычнай карціна. Яўрэй Леў Давыдавіч Троцкі, ідэйны агент гестапа, з далёкае Мексікі накіроўвае ў СССР сваіх прыхільнікаў з нямецкіх камуністаў, абсалютная большасць якіх ці загінула ў нацысцкіх концлагерах, ці яшчэ там сядзіць. Камуністы-трацкісты цэлымі дэлігацыямі прыбываюць з Дахаў у СССР, пераходзяць дзяржаўную мяжу пад выглядам палітычных эмігрантаў, а таксама запрашаюцца савецкім урадам у якасці спецыялістаў і тэхнікаў. Пасля чаго неадкладна ствараюць тэрарыстычныя і дыверсійныя арганізацыі і ўсяляк шкодзяць савецкае ўладзе.
Чэкісты неадкладна перайшлі да рэпрэсій, якія тычыліся не толькі нямецкіх камуністаў – уцекачоў ад Гітлера, але і ўсіх, хто быў запісаны немцам ці нарадзіўся ў Нямеччыне.
Тычылася гэта і Беларусі, дзе этнічныя немцы жылі здавён.
Вось вынятка з тыповай крымінальнай справы.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
Шиле Эрнест Христофорович, 1874 г. р., до ареста работал учителем немецкого языка 5 средней школы и спичечного техникума гор. Ново-Борисова (…)
От 26 февраля 1938 г., гор. Н-Борисов, БССР
(…)
ВОПРОС: Какие задания шпионско-вредительского порядка Вы получили при Вашей вербовке?
ОТВЕТ: Будучи завербован в шпионско-вредительскую организацию в пользу Германии в 1921 году, я (…) получил следующие задания:
а) Собирать сведения о рабочих и служащих на всех предприятиях Городка и в особенности на бывш. Механическом заводе.
б) при всяком удобном случае стараться заниматься вредительством.
в) заниматься подбором лиц для вербовки их на шпионско-вредительскую работу
У выніку немец з Нова-Барысава Эрнэст Шыле быў вызнаны агентам Троцкага, які выконваў шпегунска-дыверсійныя заданні гестапа. Як і яшчэ тысячы немцаў, а таксама тых, каму непашчасціла нарадзіцца ў Нямеччыне ці мець там сваякоў.
Напрыканцы пяцідзесятых большасць тых людей рэбелітвалі. Але ані ў КГБ, ані ў пракуратуры чамусь не задаліся пытаннямі пра відавочную абсурднасць абвінавачванняў, якія спалучалі цалкам неспалучальныя рэчы.
* * *
У наступная перадачы я раскажу пра карказломныя прыгоды аднаго высокапастаўленага чэкіста, які акурат абсурдныя абвінавачванні і прыдумляў.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 9, адзінка захавання 2, а таксама Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўная справа “П-7495”