Справы 1937-1938 г. “ПіянерЛАГ”. Малалетнія ворагі народа



У афіцыйных дакументах яны пазначаліся, як “ЧСВР” і “ЧСИР», што азначала, адпаведна, “члены семей врагов народа» і “члены семей изменников Родины». Гэта былі жонкі і дзеці тых, каго расстралялі ці выправілі ў лагеры падчас Вялікага Тэрору 1937-1938 гадоў, а таксама, ужо пазней – вайсковапалонных і так званых “фашысцкіх памагатых” падчас Другой Сусветнай вайны.

Так упершыню ў сусветнай юрыдычнай практыцы новага часу сам факт прыналежнасці да сям’і палітычнага апанента (сапраўднага ці прыдуманага – няважна) быў прыраўнены да злачынства і караўся турэмным ці лагерным зняволеннем. Па сутнасці, гэта была вычварная форма кроўнай помсты: расстрэл ці зняволенне аднаго чалавека забавязваў знішчыць, пасадзіць, выслаць ці “перавыхаваць” усіх яго крэўных –патэнцыйных ці меркаваных мсціўцаў…

* * *

 

Яшчэ напачатку трыццатых гадоў савецкая ўлада сутыкнулася з нечаканай праблемай. Пасля арыштаў ворагаў народа на волі заставаліся іх жонкі і дзеці. У значнае большасці выпадкаў жонкі тыя не мелі прафесій, а дзеці былі непаўналетнімі. Гэта аўтаматычна азначала, што ўсю гэтую антысавецкую хеўру трэба было неяк працаўладкоўваць, перавыхоўваць і нават надаваць ім сацыяльную дапамогу.

Гульні ў гуманізм доўжыліся нядоўга…

 

СТРОГО СЕКРЕТНО

Всесоюзная Коммунистическая Партия (большевиков)

Центральный Комитет

 

  1. 07. 1937 г.

 

ВОПРОС НКВД

  1. Принять предложение Наркомвнудела о заключении в лагеря на 5-8 лет всех жен осужденных изменников родины, членов право-троцкистской шпионско-диверсионной организации, согласно представленному списку.
  2. Предложить Наркомвнуделу создать для этого специальные лагеря в Нарымском крае и Тургайском районе Казахстана.
  3. Установить впредь порядок, по которому все жены изоблаченных изменников родины право-троцкистских шпионов подлежат заключению в лагеря не менее, как на 5-8 лет.
  4. Всех оставшихся после осуждения детей-сирот до 15-летнего возраста взять на государственное обеспечение (…)
  5. Предложить Наркомвнуделу разместить детей в соответствующей сети детских домов и закрытых интернатах наркомпросов республик.

Все дети подлежат размещению в городах вне Москвы, Ленинграда, Киева, Тифлиса, Минска, приморских городов, пограничных городов

(…)

 

Гэты дакумент быў прыняты яшчэ да масавых арыштаў другой паловы 1937 года; большасць “членаў сямей ворагаў народа” была арыштавана менавіта пасля знакамітага Загаду НКВД № 00486 ад 15 жніўня.

 

ОПЕРАТИВНЫЙ ПРИКАЗ

Народного Комиссара Внутренних Дел Союза ССР

 

С получением настоящего приказа приступите к репрессированию жен изменников родины, членов право-троцкистских шпионско-диверсионных организаций, осужденных Военной Коллегией и военными трибуналами по 1-й и 2-й категориям, начиная с 1 августа 1936 г.

ПОДГОТОВКА К ОПЕРАЦИИ

В отношении каждой, намеченной к репрессированию семьи производится тщательная ее проверка, собираются дополнительные установочные данные и компрометирующие материалы.

На основании собранных материалов составляются

(…)

— отдельная краткая справка на социально-опасных и способных к антисоветским действиям детей старше 15-летнего возраста

— именные списки на детей до 15 лет отдельно дошкольного и школьного возраста.

(…)

— после производства ареста и обыска арестованные жены осужденных конвоируются в тюрьму. Одновременно, порядком, указанным ниже, вывозятся и дети.

 (…)

— на каждую арестованную и на каждого социально-опасного ребенка старше 15-летнего возраста заводится следственное дело, в котором, помимо установленных документов, помещаются справки и обвинительное заключение

(…)

— социально-опасные дети осужденных, в зависимости от их возраста, степени опасности и возможности исправления, подлежат заключению в лагеря или в исправительно-трудовые колонии НКВД, или водворению в детские дома особого режима.

(…)

— грудные дети направляются вместе с осужденными матерями в лагеря, откуда по достижению возраста одного-полутора лет передаются в детские дома

(…)

— наблюдение за политическими настроениями детей осужденных, за их учебой и воспитательной жизнью возлагаю на Наркоматы Внутренних дел республик, начальников управлений НКВД краев и областей

(…)

 

НАРОДНЫЙ КОМИССАР ВНУТРЕННИХ ДЕЛ СССР

ГЕНЕРАЛЬНЫЙ КОМИССАР ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ    /ЕЖОВ/

 

Па хуткім часе, аднак, высвятлілася, што сетка дзіцячых дамоў для дзяцей “ворагаў народа” відавочна малая…

 

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

Управляющему делами Совнархоза Союза ССР

 

В порядке выполнения решения ЦК ВКП (б) НКВД СССР на 10 июля с. г. (…) устроил в детдома наркомпросов Союзных Республик 17 355 детей репрессированных родителей.

По предложению НКВД СССР потребуется изъять еще 5 000 детей.

Для указанной цели 1 июня с. г. мы просили обязать Наркомпросы выделить дополнительные места

(…)

 

Заместитель народного комиссара внутренних дел СССР

Старший майор государств. Безопасности                                 ЖУКОВСКИЙ

 

Лёсы дзетак ворагаў народа былі жахлівымі. Яны гадаваліся ў суцэльнай ізаляцыі ў спецяслях, спецкамбінатах, прыёмніках-размеркавальніках, спецдзіцячых дамах і зонах “для малалетак”. З іх здзекваліся, галілі нагала, збівалі за кожную правіну і кідалі ў карцэры за лісты арыштаваным бацькам. Дый смяротнасць у тых дзіцячых дамах была значна большай, чым на волі…

Усяго з 15 жніўня 1937 г. і па 29 студзеня 1939 г. па СССР было забрана ў сем’яў 25 342 дзіцёнка толькі да 15 гадоў. Статыстычных дадзеных па БССР знайсці не атрымалася – мажліва, нейкія паперы і засталіся ў архівах КГБ Рэспублікі Беларусь, і статыстыку гэтую, дбайна прыхоўваюць.

Як, зрэшты, і астатнія сведчанні злачынстваў савецкай улады і савецкіх спецслужбаў.

 

 

 

 

 

 

 

* * *

 

У наступнай перадачы мы зноў пагаворым пра справы “Вялікага Тэрору”.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 471

Фотакалаж з рэсурсу “Мемерыяла” скарыстаны ў якасці ілюстрацыі