Справы 1937-41 г. „Стволом револьвера из рта расстрелянных выбивал золотые зубы”. Марадзёры з Дзяржаўнай бяспекі
Слова “марадзёр” за савецкім часам было адным з сінонімаў “фашыста”. Аперэтачныя фашысты з класічным “баба, млека, яйка” бадзяліся па савецкіх кінаэкранах да канца васьмідзесятых. Пра залатыя зубы, якія нацысты выдзіралі з ротаў расстраляных савецкіх патрыётаў, гнеўна напісаў у рамане “Маладая гвардыя” прагрэсіўны пісьменнік Міхаіл Фадзееў. І далёка небеспадстаўна: у тых жа матэрыялах Нюрнбергскага трыбунала зафіксаваныя масавыя і пачварныя выпадкі марадзёрства з боку нацысцкіх акупантаў і іх хаўруснікаў.
Але нешта падобнае за колькі гадоў да вайны практыкавалі і хлопцы з гарачымі сэрцамі, халоднымі галовамі і чыстымі рукамі…
* * *
Служба ў НКВД давала шмат перавагаў, недаступных шэраговым савецкім людзям. Акрамя высокай зарплаты, закрытых спецразмеркавальнікаў і крамаў “канфіскату”, у якіх за шэляг медны можна было набыць рэчы расстраляных, а таксама дзяржаўных кватэраў, дзяржаўных ільготаў, дзяржаўных аўтамабіляў і дзяржаўных спецпайкоў, чэкісты аўтаматычна атрымлівалі статус “рыцараў рэвалюцыі”, то бок людзей, якія апрыёры не могуць парушыць закон.
Праграма глабальнага гвалту, у якой існаваў сталінскі СССР, правакавала чэкістаў на парушэнне не толькі ўсіх існых маральных нормаў, але і савецкіх законаў. Найперш ў тае яе частцы, якая тычылася ўласнага ўзбагачэння. Продаж рэчаў расстраляных праз камісіёнкі ці на “таўкучках” не быў нечым надзвычайным: гэтам займаліся практычна ва ўсіх турмах НКВД.
Аднак некаторыя чэкісты пераходзілі мяжу дазволенага і кралі рэчы расстраляных цэлымі машынамі…
Из протокола допроса обвиняемого Стражинского Павла Григорьевича, бывшего шофера тюремной машины спецгаража НКВД
От 9 октября 1938 г.
(…)
Работал на машине по доставке арестованных из спецкорпуса (…) тюрьмы во внутреннюю тюрьму НКВД (…) осужденных к высшей мере наказания – расстрелу.
Познакомившись ближе с работниками внутренней тюрьмы (…), а также шоферами спецмашин (…), я с целью войти в доверие к ним начал беспрекословно выполнять их просьбы, работал больше положенного времени и другие услуги.
По прошествии месяца моей старательной работы я через надзирателей (…) а также через шоферов спецмашин начал получать разные вещи бывших обвиняемых, которые впоследствии сбывал через магазин случайных вещей (…)
За пятимесячный период моей работы на указанной выше автомашине я сумел достать нижеследующие вещи: десять мужских пальто, три военных шинели, более десяти штук костюмных пиджаков, доху, часы, сапоги, белье и ряд других вещей, которые я в данное время не могу вспомнить
(…)
Кроме того мне известно, что от двух до трех раз вещи вывозились машинами (…), куда направлялись данные вещи, мне неизвестно.
У некаторых тэрытарыяльных структурах НКВД рабаўніцтва рэчаў расстраляных было пастаўленае на канвеер. Так, у Цэнтральным Галіновым Архіве СБУ захоўваецца пачварная справа Уманскага райаддзела НКВД, дзе, між іншым, фігуруюць і беларусы – як каты, так і ахвяры.
ИЗ ОБВИНИТЕЛЬНОГО ЗАКЛЮЧЕНИЯ ПО ДЕЛУ «УМАНСКОГО РО НКВД»
(…)
Кроме грубого извращения в следственной работе, с санкции Борисова и Томина в бригаде по приведению приговоров в исполнение над осуждёнными, старшим которой являлся бывш. нач. Уманской тюрьмы Абрамович (арестован) имело место мародёрство, хищение ценностей осуждённых.
Денежные суммы, подлежавших расстрелу, перед приведением приговоров в исполнение изымались и присваивались Абрамовичем. Таким образом, было присвоено денег 42 485 руб.
Из этих денег, с ведома Борисова и Томина, Абрамович неоднократно выдавал участникам бригады по 30–40 руб. Также неоднократно из этих денег Томин получал от Абрамовича крупные суммы для личного пользования. Ценное имущество
осуждённых – пальто, костюмы, сапоги и др. присваивались Абрамовичем, Щербиной и другими сотрудниками. Особенно в этом отличился Щербина. Абрамович в присутствии Томина стволом револьвера из рта расстрелянных выбивал золотые челюсти, золотые зубы и различные протезы (…)
Самых нахабных і сквапных марадзёраў арыштоўвалі і нават расстрэльвалі, як гэта было з амаль усім асабовым складам таго ж Уманскага райаддзела НКВД, але, натуральна, вінавацілі іх выключна ў “службовых злачынствах”, сярод якіх было і “прыўлашчванне сацыялістычнае маёмасці”. Тое ж адзенне расстраляных, якім чэкісцкія жонкі гандлявалі на рынках, а таксама абутак, партабакі, гадзіннікі і нават майткі, належыла не нябожчыкам, а Савецкай дзяржаве; усё гэта мелася здаваць у дзяржаўныя крамы “канфіскату”.
Але неўзабаве ініцыятыву чэкістаў-марадзёраў перахапіла савецкая дзяржава…
НКВД СССР
ОПЕРАТИВНЫЙ ОТДЕЛ ГУЛАГа
17 ноября 1941 г.
СЕКРЕТНО
(…)
По вопросу о допустимости снятия золотых зубных протезов с умерших заключенных разъясняем:
- Золотые зубные протезы с умерших заключенных подлежат снятию.
- Снятие золотых зубных протезов производится в присутствии комиссии в составе представителей: санитарной службы, лагерной администрации и финотдела.
- По снятию золотого зубного протеза комиссия составляет акт в 2-х экземплярах, в котором точно указывается число снятых единиц (коронки, зубы, крючки, кламера и т. п.) и их вес.
- Акт подписывается всеми вышеперечисленными представителями
(…)
- Принятое золото сдается в соответствующее ближайшее отделение госбанка и квитанция о сдаче золота госбанку приобщается к настоящему акту.
ЗАМ. НАЧ. ГУЛАГа НКВД СССР
ЗАВГОРОДНЫЙ
Натуральна, уся дакументацыя, якая тычылася тых жа залатых зубоў, выбітых у трупаў, сувора сакрэцілася Дзяржбяспекай. Безумоўна, падобныя дакументы ёсць і ва ўлікова-архіўнай службе КГБ Рэспублікі Беларусь, але рассакрэчваць усё гэта пры цяперашняй уладзе ніхто не стане, бо гэта выб’е глебу з-пад афіцыйных ідэалагем пра “шчаслівае жыццё ў Савецкай Беларусі”, “сацыялістычны гуманізм” і ўвогуле “Лінію Сталіна”.
Паралель з нямецкімі нацыстамі надта ўжо відавочная.
* * *
У наступнай перадачы я раскажу пра таемную зброю савецкіх спецслужбаў – баявую атруту.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўныя справы Фонд 5, справа 38195-“ОФ”, Фонд 6, справа 31029-“ОФ”, Фонд 36, том 2, Фонд 9, вопіс 1
Архіўны здымак “Допыт у НКВД” з рэсурса “Дух часу” скарыстаны ў якасці ілюстрацыі