Справы 1938 г. Беларускі след “польскай змовы ў НКВД”



У верасні 1935 года па ўсёй тэрыторыі СССР прайшлі арышты этнічных палякаў, а таксама тых, каго савецкая ўлада ў “палякі” запісвала. Так распачалася “справа ПОВ” – “Польскай Арганізацыі Вайсковай”. Найбольш людзей арыштавалі ў Менску,  Гомелі, Бабруйску, а таксама ў Кіеве, Харкаве, Ленінградзе і Маскве. Артыкулы абвінавачвання выглядалі стандартна: шпегунства на карысць Польшчы, шкодніцтва, дыверсіі і антысавецкая агітацыя.

Polska Organizacja Wojskowa была сапраўды створаная ў 1914 годзе Язэпам Пілсудскім і праіснавала да 1922 года. Аднак у сярэдзіне трыццатых гадоў ніякага масавага польскага шпегунства на тэрыторыі СССР не было; пра гэта сведчаць і варшаўскія крыніцы, і архівы былога КГБ. Тым не менш, рэпрэсіі набіралі хаду: 11 жніўня 1937 года выйшаў Аператыўны загад НКВД СССР № 00485 пра “актывізацыю дзейнасці польскай выведкі на тэрыторыі СССР”. Рэпрэсіі закранулі Чырвонае войска, партыйнае кіраўніцтва, пралетарыят і сялянства.

Як і мае быць, рэпрэсіі тыя не абыйшлі і саміх чэкістаў…

* * *

Прычынай масавага пошуку “польскіх шпегаў” у органах НКВД стала ініцыятыва гэбэшнага начальства на тэрытарыяльным узроўні. Маўляў – як жа так: “бела-панскіх шпегаў” сотнямі выкрываюць у Чырвонай арміі, на чыгунцы, на стратэгічных аб’ектах, польскія шкоднікі падступна паляць калгаснае збожжа і ладзяць размаітыя дыверсіі на прамысловасці… Хіба ў нас у “органах” няма ніводнага шпега?

Ініцыятыву вельмі прыхільна сустрэў наркам унутраных спраў:

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

МАЙОРУ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ ТОВ. РЕЙХМАНУ

Сообщаю резолюцию Наркома тов. Успенского по протоколах допросов участников «ПОВ» Белецкого М. М. и Длужевского М. П. (…)

Тов. Рейхман! Дело интересное, развертывайте поляков! Успенский»

Але, як відно з матэрыялаў НКВД, па “справе ПОВ” ад самога пачатку пачалі заграбаць усіх без разбору, у тым ліку – і ўраджэнцаў Беларусі.

СТРОГО СЕКРЕТНО

МОСКВА, НКВД СССР 

Записка по проводу 

Тов. Ежову

Тов. Фриновскому

Предварительным следствием по делу ряда арестованных работников НКВД вскрывается проникшая в наш аппарат агентура немецких и польских разведорганов (…)

Как агент немецкой разведки разоблачен бывший начальник отдела кадров НКВД УССР Северин.

(…)

Северин дал показания о том, что в 1931 году он был завербован немецким специалистам Штейзенау в качестве агента немецкой разведки и проводил шпионскую работу до дня своего ареста.

(…)

Северин показывал, что передавал германской разведке подробные данные об имевшихся агентурных разработках на немецких иноспециалистов в промышленности, о намечавшихся агентурных мероприятиях и предстоящих арестах

(…)

За свою шпионскую работу Северин получал денежное вознаграждение в иностранной валюте

(…)

Капітан Дзяржбяспекі Маісей Шлёмавіч Северін паходзіў з магілёўскіх яўрэяў, і гэтага стала дастаткова, каб яго запісалі ў “шпегуны”, прытым спачатку – у нямецкія. Але потым у НКВД, відаць, спахапіліся: яўрэй па вызначэнні не мог быць агентам выведвальных органаў Трэцяга Рэйха, і таму яго хуценька перапісалі ў “шпегі белапанскай Польшчы”. Пры гэтым і інфармацыі пра “агентурныя распрацоўкі”, пра якія супрацоўнік аддзела кадраў НКВД нібыта ведаў, і “замежную валюту” пакінулі без зменаў.

Из записки НКВД «по проводу»

(…)

Арестованный бывший оперуполномоченный 5 отдела УГБ УНКВД по Киевской области Сергачев показал, что в 1935 году он был завербован работником ДТО ГУГБ НКВД Юго-Западных железных дорог Назаренко для работы в пользу Польши

(…)

Сергачеву известно от Назаренко о том, что по шпионской работе он был связан по шпионской работе с работниками ДТО ГУГБ НКВД Барвейко, Чужаном и Пиваком

(…)

Старшы лейтэнант ГБ Іван Антонавіч Сергачоў у графе “нацыянальнасць” праходзіў як беларус, датаго ж, меў сваякоў на тэрыторыі тагачаснай Польшчы. Што і абумовіла яго арышт. Як і арышт чэкістаў Барвейкі і Чужана – ураджэнцаў Гарадзенскай і Віцебскай губерняў.

Далей – болей:

Из записки НКВД «по проводу»

Арестованный Вашему распоряжению бывший начальник Боровского РО Харьковского Облуправления НКВД Бурый Владислав Брониславович, дал показания о том, что с 1920 года он является штатным работником польских разведывательных органов, в последнее время в чине поручика разведывательной службы Польглавштаба.

(…)

Будучи оперативным работником, он передавал польской разведке сведения об имеющихся агентурных разработках по полякам, сообщая о составах агентуры и приказах НКВД, передавал и все другие попадавшие в его руки секретные материалы

(…)

Лейтэнант Дзяржбяспекі Уладзіслаў Буры, ураджэнец Віцебскай губерні – адзін з нямногіх у справе “польскай змовы ў НКВД”, хто пазначаны этнічным палякам. Абсалютная большасць фігурантаў “справы ПОВ” – этнічные беларусы, этнічныя яўрэі з Беларусі, а таксама ўраджэнцы Заходняй Украіны.

Але ж ва ўсіх дакументах справа гэтая называецца менавіта “польскай”. Тады чаму большасць рэпрэсаваных чэкістаў – не этнічныя палякі?

Прычына – у “планах на арышты”. Тэрытарыяльны начальнік НКВД прыдумляе сімпатычную “польскую справу ў органах”, якую ўхваляе сам наркам. Ён ж дае ўказанне: колькі тых польскіх шпегаў трэба выкрыць, прытым — неадкладна. І тут высвятляецца, што патрэбнай для арыштаў колькасці палякаў ва Упраўленні НКВД проста няма.

Выйсце знаходзіцца хутка: пераглянуць асабістыя справы чэкістаў і скласці перспектыўны план з тых, хто паходзіць з тэрыторыі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, ці хаця б мае там сваякоў. А для гэтага прыдатныя не толькі палякі, але і беларусы, яўрэі і ўкраінцы…

Ці былі рэпрэсаваныя чэкісты вінаватымі ў “шпегунстве на карысць Польшчы”? Безумоўна, не. Але ўсе яны ў тае ці іншае ступені прыклалі руку да стварэння пачварнай машыны, якая праглынула спярша іх, а потым і ініцыятараў справы “польскіх шпегаў у НКВД”.

[Not a valid template]

* * *

З наступнай перадачы вы дазнаецеся, як чэкісты вышуквалі ідэалагічна шкодную сімволіку.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 505