Справы 1949 г. Як Аляксандр Надсан, Чэслаў Сіповіч і Вінцэнт Жук-Грышкевіч рыхтавалі ў Лондане тэрарыстычныя акты супраць БССР



Дэманстратыўны недавер да беларусаў замежжа культываваўся ў Беларусі яшчэ са сталінскіх часоў: кожны наш суайчыннік, які апынуўся за “жалезнай заслонай”, аўтаматычна запісваўся ў патэнцыйныя шпегуны, правакатары ці нават тэрарысты.

Між тым, пасля заканчэння Другой сусветнай вайны па-за межамі БССР апынуліся сотні тысяч беларусаў. Гэта і астэрбайтеры, якіх нацысты прымусова вывозілі на працу ў Нямеччыну. І былыя вайскоўцы, якія ваявалі ў складзе Другога корпуса арміі Андэрса супраць нацыстаў. І былыя зняволеныя нямецкіх концлагероў, якія з розных прычынаў не хацелі павяртацца ў СССР. І былыя настаўнікі, былыя інжынеры, былыя святары, былыя дактары, якія за часамі нямецкай акупацыі працавалі па спецыяльнасці і паўцякалі за мяжу, каб не патрапіць у “здраднікі”. Не кажучы ўжо пра мігрантаў з Беларусі канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, шмат якіх да таго часу стала атабарылася за мяжою.

Беларускую дыяспару дбайна вывучала Дзяржбяспека і давала “органам на месцах” рэгулярныя рэкамендацыі…

* * *

Адным з найбуйнейшых беларускіх замежных цэнтраў пасля вайны стаў Лондан. У 1947 годзе было заснаванае Згуртаванне беларусаў Вялікабрытаніі, з аддзеламі ў Лондане, а таксама ў Манчэсцеры, Бірмінгеме і Брэдфардзе. Акрамя Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі, у краіне дзейничала “Згуртаванне беларуских камбатантаў”, “Беларускі незалежніцкі народна-хрысціянскі Рух” і нават Саюз беларускіх журналістаў Вялікай Брытаніі.

Совершенно секретно

28 июня 1949 г.

ВСЕМ НАЧАЛЬНИКАМ ОБЛАСТНЫХ УПРАВЛЕНИЙ МГБ

(…)

По материалам МГБ Союза ССР известно, что на территории Англии и английских оккупационных зон Германии и Австрии находится большое количество советских граждан, преимущественно украинцев, латышей, литовцев, эстонцев и белорусов, содержащихся в лагерях для перемещенных лиц.

(…)

В настоящее время в Лондоне действуют антисоветские националистические организации:

(…)

Союз белоруссов в Великобритании” (“ЗБВБ”), до марта 1949 г. возглавлялся известным белорусским националистом ЖУК-ГРИШКЕВИЧЕМ, в настоящее время его председателем является БАРТУЛЬ Франц.

Белорусское Христианское Академическое объединение”, возглавляемое Чеславам СИПОВИЧЕМ.

(…)

В марте 1949 г. в Лондоне проходили съезды “Союза Украинцев в Великобритании” и “Союза Белорусов Великобритании”, которые призвали всех украинцев и белорусов, находящихся на территории Великобритании, к сотрудничеству со всеми английскими партиями, чтобы “в случае смены английского правительства не потерять симпатий правящей партии”

(…)

Указанные организации ведут работу среди перемещенных советских граждан всех национальностей, издают антисоветские журналы, газеты и литературу, оказывают помощь перемещенным лицам

(…)

Не варта і казаць – кім бачылася з Міністэрства Дзяржаўнай Бяспекі практычна ўся беларуская дыяспара ў Вялікабрытаніі…

ИЗ ПИСЬМА МГБ

(…)

Кроме того, в Лондоне создан так называемый «Федеральный клуб центральной Европы», в состав которого входят представители от каждого националистического «союза», в том числе (…) от «Союза Белоруссов Великобритании» — Александр НАДСОН и ЖУК-ГРИШКЕВИЧ, руководители «Белорусского Христианского Академического Объединения» Чеслав СИПОВИЧ и другие.

(…)

При «Федеральном клубе» имеется «военный штаб», возглавляемый польским капитаном Антоном Загорским, на который возглавляются задачи, в случае возникновения новой войны, возглавить разведывательную, диверсионную и террористическую деятельность на территории стран центральной и юго-восточной Европы. В настоящее время «штаб» создает сеть специальных кружков по изучению методов современной войны (организация партизанского движения, саботажа, террора, провокаций, бунтов, забастовок и т. д.) и подбирает слушателей в эти кружки среди перемещенных лиц.

По поступившим в МГБ Союза ССР данным, английские разведывательные органы активно используют эти националистические «союзы» и «объединения» в разведывательных целях и вербуют из их состава агентуру для подрывной работы в Советском Союзе

(…)

Цяжка паверыць, што паважаныя і немаладыя святары Чэслаў Сіповіч, Аляксандр Надсан і грамадскі дзеяч і настаўнік Вінцэнт Жук-Грышкевіч насамрэч планавалі арганізацыю сабатажаў, тэрору, правакацый, бунтаў і страйкаў, як напісана ў эмгэбэшным лісце.

А таму, каб абвінавачванні не выглядалі галаслоўнымі, чэкісты прыводзяць і следчую канкрэтыку:

ИЗ ПИСЬМА МГБ

(…)

В Ленинградском порту задержан прибывший по документам советского посольства в Лондоне эмигрант из Англии ВИЛЛИАМС Боб Томасович. В консульстве в Лондоне ВИЛЛИАМС сообщил о себе, что до 1944 г. он проживал с матерью в г. Молодечно (Западная Белоруссия), где у него остались родственники.

Проверкой ВИЛЛИАМСА установлена, что настоящая фамилия его Быковский, из Польши он был вывезен родителями во Францию в 1939 г., затем проживал в Германии в гор Франфуркте на Майне (американская зона), в Голландии, а с 1947 г. оказался в Лондоне. В Германии он обрабатывался американцами на вербовку в разведывательную школу “СИ-АЙ-СИ”, в польской армии был осведомителем, имеет при себе голландский паспорт.

Сцвярджэнні наконт таго, што Быкоўскі-Віліамс нібыта “апрацоўваўся амерыканцамі” (ці апрацавалі яны яго?), а таксама пра “асведамляльніка ў польскай арміі” цяжка пацьвердзіць ці абвергнуць без аналізу следчай справы. Але ж астатнія абвінавачванні выглядаюць бязглузда нават па савецкаму заканадаўству: у 1939 годзе арыштаваны напэўна не быў савецкім грамадзянінам, дый у пражыванні ў Галандыі і ў амерыканскай зоне акупацыі няма нічога супрацьзаконнага – не кажучы ўжо пра наяўнасць галандскага пашпарту…

Звяртае на сябе ўвагу такая акалічнасць: з’езд беларусаў Вялікабрытаніі прайшоў у сакавіку 1949 года, а ліст, разасланы ва ўсе тэрытарыяльныя структуры МГБ, датаваны чэрвенем таго ж года. То бок за тры месяцы гэбэшнікі сабралі вялізны кейс інфармацый пра беларускую дыяспару, якія сістэматызавалі, спраўдзілі, прапусцілі праз усе шасцяронкі бюракратычна-чэкісцкага апарату і аформілі ў адпаведныя інструкцыі.

Першае пытанне: а адкуль у МГБ паступала столькі інфармацыі?

Адказ просты: перлюстрацыя ліставання лонданскіх эмігрантаў са сваякамі ў Беларусі праз так званыя пункты “ПК” (перлюстрацыя карэспандэнцыі), аналіз інфармацыі пра эмігрантаў у самой БССР, а таксама праз гэбэшную агентуру, якой у беларускіх культурніцкіх цэнтрах у Вялікабрытаніі, напэўна, было багата.

Пытанне другое: ці былі сярод лонданскіх беларусаў людзі, завербаваныя для шпегунства ў СССР?

Адказ, безумоўна, станоўчы: былі, а няго ж не! Некага вербавалі за грошы, некага – на кампрамаце. Але, безумоўна, сярод брытанскіх беларусаў было шмат і такіх, хто люта ненавідзеў Савецкую ўладу і хацеў ёй адпомсціць. А помсціць было за што: Вялікі Тэрор, дэпартацыі, лагеры і ўсё астатняе.

Але ж, дзеля справедлівасці, варта нагадаць: сярод беларускай савецкай інтэлігенцыі семідзесятых і асабліва васьмідзесятых тых, хто пісаў даносы і справаздачы ў КГБ, было куды больш, чым завербаваных Вялікабрытаніяй шпегаў-беларусаў.

Ліст МГБ заканчваецца грознымі патрабаваннямі: “узмацніць агентурную працу”, “правяраць усіх праз агентурна-асведамляльны апарат” і ўвогуле – трымаць усіх, хто павяртаецца ў БССР, пад татальным кантролем.

Гэты татальны кантроль у дачыненні да ўсіх без выключэння беларусаў замежжа захаваўся да самога скону СССР, і прытым – не толькі ў Дзяржаўнай Бяспецы.

* * *

У наступнай перадачы я раскажу пра тое, як чэкісты, нарэшце, вызналі злачынствы сваёй канторы.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 722

На аператыўным здымку: Дэлегаты зезду Згуртаваньня Беларусаў у Вялікабрытаніі. 1950 г.