Справы 1953 г. “Справа дактароў” як люстэрка маніпуляцыі савецкай свядомасцю”



У студзені 1953 года ў Савецкім Саюзе распачалася “справа дактароў” – беспрэцэдэнтная кампанія дзяржаўнага антысемітызму. Пра справу гэтую напісаныя сотні кніг і выдадзеныя тысячы артыкулаў, а таму спыняцца на акалічнасцях арыштаў, допытаў і следства няма патрэбы.

Найбольш цікавае ў “справе дактароў” – маніпуляцыі свядомасцю савецкіх грамадзянаў, якія адбывалася праз сродкі масавай інфармацыі. Прасачыць механізм гэтых маніпуляцый дазваляюць дакументы з архіваў былога КГБ СССР.

 

* * *

Пачалася тая “справа дактароў” з паведамлення ў газеце “Правда”, галоўным ідэалагічным рупары СССР:

 

ИЗ СООБЩЕНИЯ ГАЗЕТЫ «ПРАВДА» ОТ 13 ЯНВАРЯ 1953 г.

«Подлые шпионы и убийцы под маской профессоров-врачей»

Сегодня публикуется хроника ТАСС об аресте врачей-вредителей. Эта террористическая группа, раскрытая некоторое время тому назад органами государственной безопасности, ставила своей целью, путем вредительского лечения, сократить жизнь активным деятелям Советского Союза.

Следствием установлено, что участники террористической группы, используя свое положение врачей и злоупотребляя доверием больных, преднамеренно, злодейски подрывали их здоровье, ставили им неправильные диагнозы, а затем губили больных неправильным лечением.

 (…)

Установлено, что все участники террористической группы врачей состояли на службе у иностранных разведок, продали им душу и тело, являлись их наемными платными агентами.

Большинство участников террористической группы — Вовси, Коган, Фельдман, Гринштейн, Этингер и другие — были куплены американской разведкой. Они были завербованы филиалом американской разведки — международной еврейской буржуазно-националистической организацией «Джойнт». Грязное лицо этой шпионской сионистской организации, прикрывающей свою подлую деятельность под маской благотворительности, полностью разоблачено.

 (…)

Савецкія людзі, якім гэтае паведамленне ў “Правде” і было адрасаванае, хуценька ўцямілі, што ключавое слова тут – не “шкодніцтва”, не “шпегунства” і нават не “запродаж амерыканскім імперыялістам душы і цела”.

Ключавым словам былі “яўрэі”.

Так была дадзеная каманда “фас!”

На прадпрыемствах, у калгасах і асабліва ў медычных установах прайшлі масавыя мітынгі пад лозунгамі, вядомымі яшчэ з 1937 года: “Перастраляць, як шалёных сабак!” “Смерць подлым шпегам і дыверсантам!”, “Ніякай літасці ворагам народа!” Па радыё ад рана да рана зачытвалі абураныя “лісты працоўных” з аналагічнымі патрабаваннямі. Было зафіксавана колькі выпадкаў самасуду над дактарамі і медычнымі сёстрамі з яўрэйскімі прозвішчамі.

Атмасфера нянавісці вакол яўрэяў згушчалася: у тэрытарыяльныя Упраўленні МГБ касякамі пайшлі даносы. Прытым даносы тыя, нават самыя паранаідальныя, разглядаліся на ўзроўні намесніка міністра Дзяржаўнай Бяспекі СССР.

 

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

Заместителю министра Государственной безопасности СССР

генерал-лейтенанту тов. Обручникову В. П.

(…)

По сообщению Управления МГБ Сталинской области к парторгу ЦК Зуевской ГРЭС явилась гражданка Слесарева Наталья Ивановна, член КПСС и заявила, что 4 марта сего года на улице города Зугрес она встретила неизвестную женщину, которая попросила ее сообщить советским органам, что врач Иванов-Незнамов, лечивший т. Сталина, в прошлом троцкист, является американским шпионом и что фамилия его – Дворов.

Сітуацыя ў Савецкай Беларусі нічым не адрознівалася ад той, якая склалася ў цэлым СССР. Хіба што на фасадах дамоў не вывешвалі лозунгі кшталту “Русский, бери хворостину, гони жида в Палестину!», як гэта масава рабілася ў Маскве і Ленінградзе. Адныя савецкія людзі ў тых жа Менску, Гомелі і Магілёве пісалі даносы на суседзяў-яўрэяў, спадзяючыся атрымаць іх кватэры пасля арыштаў. Другія даносілі ў МГБ на начальнікаў-яўрэяў з разлікам заняць іх пасады. Трэція – з прычыны зайздрасці да больш таленавітых, паспяховых і заможных.

Але ж лёсы людзей і народаў іншым разам вымалёўваюцца па надта ўжо мудрагелістых лекалах…

Менш чым праз два месяца пасля паведамлення ў газеце “Правда” памірае Сталін, і новае кіраўніцтва Дзяржбяспекі вырашае, што развіваць “справу дактароў” далей палітычна немэтазгодна.

4 красавіка ў той жа газеце “Правда” выходзіць артыкул, дзе паведамляецца, што яўрэйскія дактары не былі агентамі таемнай арганізацыі “Джойнт”, а прадстаўлялі шматнацыянальную савецкую медыцыну. А кіраўніцтва МГБ груба парушыла прынцып пралетарскага інтэрнацыляналізму і сацыялістычнай законнасці.

Як рэагавалі на гэтае, дыяметральна супрацлеглае паведамленне савецкія людзі?

 

МИНИСТЕРСТВО ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

Записка по «ВЧ» 

МОСКВА, МИНИСТЕРСТВО ВНУТРЕННИХ ДЕЛ СОЮЗА ССР

товарищу Кобулову В. З.

 Сообщаю Вам, что в МВД поступили следующие данные о реагировании населения на сообщение Министерства Внутренних Дел Союза ССР по делу группы врачей, обвинявшихся во вредительстве, шпионаже и террористических действиях в отношении активных деятелей Советского государства.

(…)

Экономист (…) сахаротреста Пиковский Г. А., беспартийный, говорил:

«Это известие очень неожиданное, так как казалось, что не может быть сомнения в том, что сообщается в наших газетах. Но отрадно, что правительство громогласно заявило о недобросовестных людях, которые неправильно вели следствие и в результате сделали это дело».

(…)

Научный сотрудник (…) института питания Швачко В. А., беспартийная, заявила:

«Я слышала сегодня замечательное сообщение и с большой радостью восприняла его. Всегда правда восторжествует. Сообщение откровенное, оно говорит о мощности нашего государства. Наше правительство честно объявило об ошибках органов МГБ. Только наше советское правительство способно разобраться в ошибках и во время исправить их».

(…)

Рабочий (…) завода № 873 Лукашенко в беседе с другими рабочими завода заявил:

«Советское правительство правильно сделало, опубликовав эти документы, хотя за границей может быть будут толковать их по иному, но для нас это хорошо».

(…)

Техник (…) Ольгин Яков Александрович, член КПСС, в присутствии Гладкова И. В., заявил:

«Это такой случай, какого еще не было в истории Советского государства. Наша разведка опростоволосилась. Ведь это не только внутренний вопрос, в сообщении об аресте врачей указывалось на их связь с американской разведкой, а это сообщение реабилитирует американскую разведку и дает пищу американцам для клеветы на Советский Союз».

Машинист холодильника «Гормолокозавода» Матяж П. А., 1912 г. р., заявил:

«Мне кажется, здесь что-то не так, как сообщают по радио. Возможно, правительство считает нужным освободить из-под стражи их в связи с тем, что после их ареста в отношении евреев население проявляет злобу. Ведь не может быть, чтоб их всех без всяких оснований арестовали».

(…)

У “рэагаванні насельніцтва” звяртае на сябе ўвагу як мінімум два моманты. Першы: савецкая ўлада заўсёды мае рацыю – нават калі рацыі не мае. То бок: арыштавалі дактароў-забойцаў – зрабілі правільна. Вызналі незаконнасць арышту – таксама зрабілі правільна, бо гэта толькі на карысць савецкай дзяржаве.

Другі момант вынікае з першага: ва ўсім вінаватае капіталістычнае замежжа – тыя ж амерыканцы. Бо нават памылкі савецкай МГБ дадуць ім падставы паклёпу на Савецкі Саюз.

Ніводнага крытычнага пасылу да савецкай улады ў “рэагаваннях насельніцтва” не зафіксавана. Таксама ў “рэагаванні” не згадваюцца ані “масавыя мітынгі абуранай савецкай грамадскасці”, у якіх тое насельніцтва брала ўдзел, ані шматлікія даносы, якія насельніцтва пісала добраахвотна і без усялякіх прымусаў.

Што прыкра.

[Not a valid template]

* * *

У наступнай перадачы вы дазнаецеся пра тое, як у КГБ пільнавалі кантакты савецкай і замежнай моладзі.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 882