Справы 1959 г. „Дружба народов” пад наглядам Дзяржбяспекі



У хрушчоўска-брэжнеўскія часы ідэалагема “Дружба народов” стала ці не самай папулярнай у СССР. У гонар “дружбы народов” называліся вуліцы ў гарадах, фантаны на ВДНГ, дзяржаўныя ўзнагароды, студэнцкія будаўнічыя атрады і нават маскоўскі літаратурны часопіс. У гонар тае “дружбы” узводзіліся шматлікія манументы, некаторыя з якіх яшчэ захаваліся. Маўляў – гэта наш, савецкі адказ заходнім імперыялістам з іх каланіялізмам, дыскрымінацыяй і расавай сегрыгацыяй.

Сябраваць для людзей розных нацый, расаў і веравызнанняў – цалкам натуральна. Але мала хто з савецкіх людзей задумываўся, як у прынцыпе можна сябраваць цэлымі народамі. А ўжо пра тое, што ўсе праявы “дружбы народов”, прынамсі, у міжнародным фармаце, праходзілі ў СССР пад пільным наглядам КГБ, савецкія людзі не ведалі і пагатоў.

* * *

У 1957 годзе, то бок усяго праз тры гады пасля смерці Сталіна, ў Маскве прайшоў VI Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў. Для савецкіх людзей гэтая падзея стала нечым фантастычным: з замежнікамі можна было вольна кантактаваць і нават запрашаць іх у госці, і гэта не каралася арыштамі, абвінавачваннем у шпегунстве і лагернымі тэрмінамі.

На думку савецкага кіраўніцтва, маскоўскі фестываль меўся прадэманстраваць не толькі савецкую адкрытасць, але і ту самую “дружбу народов”, якую дэклараваў Крэмль.

Але паказальная адкрытасць зусім не азначала, што кантакты савецкіх грамадзянаў не пільнаваліся КГБ праз агентурныя і аператыўныя сродкі. Не менш уважліва адсочваліся і замежныя госці, асабліва тыя, якія прыбылі, па тагачаснай савецкай тэрміналогіі, з “капіталістычных краін”.

Зрэшты, Дзяржбяспека хуценька высвятліла, што ніякай масавай вярбоўкі савецкай моладзі не адбываецца, што пасланцы прагрэсіўных Усходу, Захаду, Поўдня і Поўначы не распаўсюджваюць антысавецкія ўлёткі і не заклікаюць рабіць дыверсіі на вайсковых складах, стратэгічных прадпрыемствах і калгасных палетках.

Досвед “дружбы народов” быў вызнаны станоўчым. І калі ў 1959 годзе ў Вене пачалася падрыхтоўка да наступнага Міжнароднага фэстывалю моладзі і студэнтаў, партыя і савецкі ўрад вырашылі выправіць туды і савецкую дэлегацыю.

Але ж Вена – сталіца капіталістычнай Аўстрыі. А таму за фармаванне савецкай дэлігацыі ўзялося КГБ СССР.

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

7 января 1959 г.

Всем начальникам областных Управлений КГБ при Совете Министров СССР

Комитет Госбезопасности при Совете Министров СССР обращает внимание начальников УКГБ на то, что подготовительные мероприятия по использованию в разведывательных и контрразведывательных целях VIІ Всемирного фестиваля молодежи и студентов в подавляющем большинстве УКГБ ведется медленно и недостаточно целеустремленно.

Пересмотреть связи как действующей, так, по возможности, архивной агентуры, проживающей в Австрии или могущей поехать туда, с целью изучения их на вербовку или для установления оперативных контактов. При необходимости принять меры к склонению этих связей к приезду на фестиваль

(…)

Выдае на тое, што падчас VI Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве КГБ не спаў у шапку, а вербаваў прагрэсіўную моладзь, найперш – з краін патэнцыйных ворагаў. А фестываль у Вене меўся быць скарыстаным для далейшай вярбоўкі.

ИЗ ПИСЬМА НАЧАЛЬНИКАМ ОБЛАСТНЫХ УПРАВЛЕНИЯ УКГБ

(…)

Через имеющуюся агентуру и другие возможности провести работу по склонению к выезду в Австрию на период фестиваля из других стран (особенно США, Англии, Франции и ФРГ) лиц, с которыми уже установлен в какой-либо форме контакт или которые достаточно тщательно нами изучены для решения вопроса об их вербовки.

Выявить агентуру или лиц, имеющих в прошлом отношения к работе наших органов в Австрии и сообщить свои соображения о возможности их оперативного использования

(…)

Як і мае быць, сябраваць з прадстаўнікамі прагрэсіўнай замежнай моладзі дазвалалася толькі правераным і завербаваным: усе патэнцыйныя кандыдаты на паездку ў Вену праходзілі жорсткі анкетны кантроль і праганяліся праз шасцяронкі інструктажаў і прыватных гутарак. Усё прыватнае ліставанне будучых удзельнікаў свята “дружбы народов” таксама ставілася на самы пільны кантроль.

ИЗ ПИСЬМА НАЧАЛЬНИКАМ ОБЛАСТНЫХ УПРАВЛЕНИЯ УКГБ

(…)

Готовить и включить в состав спортивных, студенческих и других делегаций агентуру, которая будет использована в период фестиваля в качестве вербовщиков, установщиков и наводчиков.

Организовать систематическое изучение переписки по вопросам предстоящего фестиваля с целью выявления лиц, представляющих оперативный интерес, независимо в каких странах они проживают с тем, чтобы можно было решать вопрос об оперативном использовании отдельных из них.

Ці былі на VIІ Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у Вене прадстаўнікі Савецкай Беларусі? Безумоўна, так – як і прадстаўнікі ўсіх іншых братніх рэспублік Саюза ССР; савецкая дэлегацыя мусіла быць менавіта інтэрнацыянальнай.

Ці была тая беларуская маладзёжная дэлегацыя нашпігаваная агентурай?

Безумоўна, так – як і дэлегацыі ўсіх без выключэння рэспублік СССР. Бо іншая міжнародная “дружба народов”, як пад наглядам КГБ, у Савецкім Саюзе не практыкавалася.

 

* * *

У наступнай перадачы вы дазнаецеся пра тое, чаму беларускія ўлады і пагэтуль адмаўляюць у рэабелітацыі Наталлі Арсеньевай і Ларысе Геніюш.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, справа 819