Справы 1964 г. Канец хрушчоўскай эпохі. Рэакцыі савецкіх грамадзянаў



Часы праўлення Мікіты Сяргеевіча Хрушчова запомніліся каскадам знакавых падзеяў: асуджэннем “культа асобы”, карыбскай крызай, палётам у космас, бязлітаснай русіфікацыяй у “нацыянальных рэспубліках”, “антырэлігійнай кампаніяй” і масавай рэабелітацыяй ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Унутрыпалітычны клімат у СССР палагаднеў; “хрушчоўская адліга” спарадзіла мноства спадзяванняў на лепшае.

У 1964 годзе Хрушчоў страціў пасаду Першага сакратара ЦК КПСС у выніку палацавага перавароту. Распавядаць пра дэталі таго перавароту няма патрэбы: кожны ахвочы можа знайсці адпаведныя інфармацыі самастойна.

Дзеля прыліку, хрушчоўскую адстаўку трэба было аформіць праз партыйны сход. Што і было зроблена: 15 кастрычніка 1964 года ўсе цэнтральныя газеты надрукавалі інфармацыйнае паведамленне кастрычніцкага Пленума ЦК КПСС “пра вызваленне таварыша Хрушчова ад абавязкаў у сувязі са старым узростам і станам здароўя”.

* * *

 

За рэакцыямі савецкіх людзей на адстаўку Хрушчова дбайна сачыла Дзяржбяспека. Што не дзіўна. Па-першае, у “інфармацыйнае паведамленне Пленума ЦК КПСС” пра хваробу і стары ўзрост амаль што ніхто не верыў; хрушчоўская адліга” навучыла людзей мысліць крытычна. Па-другое, у змове супраць ужо былога кіраўніка Савецкага Саюза бралі актыўны ўдзел і кіраўнікі КГБ – Уладзімір Сямічасны і яго нядаўні папярэднік на пасадзе обер-камітэтчыка, Аляксандр Шалепін.

“Інфармацыйнае паведамленне” прызначалася для Лубянкі, і таму савецкія людзі ўжо з першых старонак гавораць менавіта тое, чаго ад іх і хацелі пачуць.

 

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

6 февраля 1965 г.

 

Информационное сообщение

По заданию Комитета Госбезопасности при СМ СССР нами собраны и направляются в Москву реагирования трудящихся на мероприятия, которые проводятся Партией и Правительством после октябрьского (1964 г) Пленума ЦК КПСС.

Поступившие данные свидетельствуют, что трудящиеся (…) высказывают одобрение и поддерживают осуществляемые в стране практические меры.

Рабочий (…) завода железобетонных изделей Самородов В. Ф., беспартийный, заявил: «Коллегиальность в руководстве – это то, на что в свое время обращал внимание В. И. Ленин. Если бы и раньше в нашем правительстве была коллегиальность, то не было бы таких ошибок, которые были допущены Хрущевым»,

Диспетчер (…) завода Куликов Ю. С. 1911 г. р., беспартийный, заявил: «Теперь жизнь у нас должна наладиться. Во главе правительства стали люди образованные и культурные, не чета Хрущеву, который много говорил, но мало делал… оторвался от народа и партии. У нас есть умные люди, которые поправят положение»

(…)

 

Гэтыя выказванія “шэраговых савецкіх грамадзянаў” стаяць у “інфармацыйным паведамленні КГБ” на першых старонках. Тое, што тыя грамадзяне прамаўляюць мовай, якой ніколі не гавораць у штодзённым жыцці, аўтараў паведамлення відавочна не хвалявала: для лубянскага начальства трэ’было задаць аптымістычную і ўхвальную танальнасць.

Зрэшты, з наступных старонак карціна выглядае праўдападобнейшай. 

 

ИЗ ИНФОРМАЦИОННОГО СООБЩЕНИЯ КГБ

(…)

Вместе с тем, многие граждане занимают позицию: «Посмотрим, что будет дальше», «Все они, руководители, одинаковы».

Зубной техник райбольницы Бродский А. Н. заявил: «В области внешней политики новые руководители сделали заявление, что будут придерживаться старого курса. Раздавать продукты всему миру мы будем по-прежнему. Почему надо верить им? Никаких оснований для этого нет – одни обещания»

(…)

Профессор мединститута Никольская Л. А. сказала: «Когда в руках одного человека сосредоточена власть, он становится самодержцем. У нас коммунисты стали неким классом, очень похожим на дворян. Мелкие живут похуже, крупные получше, а народ не имеет необходимого»

(…)

Инженер (…) кожкомбината Эпштейн Р. С. говорила знакомым: «Народ смертельно устал от бесконечных обещаний райской жизни, которой все нет и нет. Нам всегда предлагают немного потерпеть. Обещают, что скоро станет лучше. Но становится еще хуже»

(…)

 

Відавочна, што настроі “паглядзім, што будзе далей” і былі ў грамадстве дамінантнымі. “Гарачы энтузіазм” ужо ў шасцідзесятыя дэманстраваўся хіба што на партыйных сходах і кастрычніцкіх парадах. На кухнях, у піўных і ў курылках пра партыйных кіраўнікоў распавядалі кплівыя анекдоты, а на тых, хто яшчэ верыў у “перамогу марксізма-ленінізма” глядзелі, як на дзівакоў.

Зрэшты, абыякавасць да маскоўскага кіраўніцтва была не самай вялікай праблемай…

 

ИЗ ИНФОРМАЦИОННОГО СООБЩЕНИЯ КГБ

(…)

Вместе с тем некоторые (…) активные антисоветские элементы выражают боязнь возрождения порядков времен культа личности Сталина в вопросах социалистической законности.

(…)

Разрабатываемый УКГБ инженер «Авиатор» придерживается такого мнения. «Данное мероприятие /освобождение Хрущева/, — говорит он, — будет являться вероятно возвращением к временам культа личности Сталина. В связи с этим возможен снова произвол и расцвет шпиономании»

(…)

Объекты разработки УКГБ (….) Захиваха и Сопильник (художники) заявили своим связям: «Сталинисты пришли к власти и, по-видимому, усилят репрессии в отношении советских граждан».

Отдельные лица из антисоветской среды начинают менять свою тактику и заявляют следующее.

(…)

«Нужно держать язык за зубами»

«С приходом нового правительства мне надо прекратить разговоры или меня посадят»

(…)

 

Такім чынам, калі адкінуць словаблуддзе пра “ленінскі стыль кіраўніцтва” і “адзінства народа і партыі”, пададзенае камітэтчыкамі напачатку інфармацыйнага паведамлення выключна для блезіру, у “сухім астатку” маем недавер да чарговых абяцанак чарговых савецкіх правадыроў, скептыцызм і апатыю.

Дзіўна, але ніхто з савецкіх грамадзянаў, чые выказванні патрапілі ў кагэбэшны дакумент, не прыгадаў пра масавую рэабелітацыю рэпрэсаваных, сярод каторых, напэўна, былі і іх сваякі. У масавай савецкай свядомасці Хрушчоў застаўся гэткім герояў анекдотаў, з чаравікам на трыбуне ААН і палымянай любоўю да кукурузы.

* * *

 

У наступнай перадачы я раскажу, як чэкісты кралі ў краінах Заходняй Еўропы прагрэсіўныя тэхналогіі.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд16,  вопіс 1, адзінка захавання 949