Справы 1968 г. Скарбашукальнікі з КГБ. Пошукі музейных каштоўнасцяў, нарабаваных нацыстамі



Беларусь зведала некалькі хваляў рабаванняў мастацкіх каштоўнасцяў.

Першая адбылася адразу пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Тады расейскія генералы і чыноўнікі вазамі цягнулі ў Санкт-Пецярбург, Маскву і губернскія гарады карціны, бронзу, габелены і парцэляну з магнатэрскіх палацаў і шляхецкіх сядзібаў.

У дваццатыя-трыццатыя гады расейскія мастацтвазнаўцы масава вывозілі ў Маскву тое, што не паспелі разрабаваць за царскім часам. Немалую частку каштоўнасцяў з Заходняй Беларусі выправілі ў РСФСР пасля вераснёўскіх падзеяў 1939 г.

У 1941 годзе музейныя экспазіцыі масава эвакуявалі ў тую ж Расею, і пасля 1945 года вялікая частка тых каштоўнасцяў у Расеі ж і засталася.

Рабаванне беларускіх мастацкіх каштоўнасцяў нацыстамі было такім жа маштабным. Але доўгі час тыя каштоўнасці ніхто асабліва і не шукаў.

* * *

Збольшага сур’ёзныя пошукі нарабаванага распачаліся толькі напрыканцы шасцідзясятых.

 

КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

При Совете Министров СССР

СЕКРЕТНО

22 марта 1968 г.

 

Докладная записка

(…)

По имеющимся в УКГБ при СМ СССР по Калининградской области документальным данным и оперативным материалам, во время Великой Отечественной Войны гитлеровцами в г. Кенигсберге (Калининград) и ряде других населенных пунктов Восточной Пруссии действительно были размещены, а перед занятием их войсками Советской Армии спрятаны в большом количестве художественные и государственные ценности, награбленные и вывезенные ими из РСФСР, Украины и Белоруссии. Абсолютное большинство этих ценностей до сего времени остаются неразысканными (…)

 

Што гэта за каштоўнасці, з якіх канкрэтна музеяў – у дакладной КГБ не паведамляецца. Але вядома, што з чатырох музеяў Упраўлення па справах мастацтва БССР эвакуявалі толькі галерэю ім. Пэна. Фонды Менская дзяржаўнай галерэі, абласнога музея мастацтваў г. Баранавічы, мастацкага музея Беластока, створаныя непасрэдна перад вайною, былі амаль што цалкам разрабаваныя.

З Дзяржаўная бібліятэкі БССР знікла каля 40 000 адзінак старадрукаў і рукапісаў, сярод якіх – першае выданне Статута Вялікага Княства Літоўскага і скарынаўскія выданні. Падобны лёс напаткаў і бібліятэку Акадэміі Навук БССР.

Вядома, што частка нарабаванага была вывезена у Кенігсберг. У чэкісцкім дакуменце, праўда, удакладняецца, што размова вядзецца пераважна пра фонды кіеўскіх і харкаўскіх музеяў, але разам з імі, безумоўна, маглі апынуцца і беларускія артэфакты. Датаго ж, пра “скарбы мінскіх музеяў, вывезеныя ва Усходняю Прусію” эпізадычна згадваюцца і ў іншых дакументах савецкіх спецслужбаў.

 

ИЗ ДОКЛАДНОЙ КГБ СССР 

(…)

В Кенигсберге художественные ценности (…) немецкими властями были переданы на хранение и под ответственность директору т. н. «Художественные собрания города Кенигсберга» доктору Альфреду Роде.

Последний, как это видно из составленного им лично в 1945 г. письменного доклада «О судьбе русских музеев» и других официальных материалов (…) перевез из Кенигсберга и разместил на хранение во дворце графа фон Шверина в Вильденгофе (ныне Ольштинское воеводство ПНР, 5-6 км. от границ Калининградской области.

(…)

В октябре 1959 г. по поручению Калининградского обкома КПСС группа членов действующей в г. Калининграде государственной комиссии по розыску янтарной комнаты и других ценностей на территории бывшей Восточной Пруссии выезжали в Вильденгоф для исследования развалин дворца и пришли к выводу, что художественные ценности, упакованные в ящики, частично могли уцелеть в засыпанном обломками кирпича подвальном помещении. Следов раскопок во дворце ими обнаружено не было.

Данных о том, что позже с нашей стороны или поляками производились раскопки в бывшем дворце в Вильденгофе, не имеется.

С учетом изложенного считали бы необходимым произвести раскопки подвалов в дывшем дворце графа фон Шверина в Вильденгофе (…) или же определиться в целесообразности их дальнейшего розыска в других местах

(…)

ПРЕДСЕДАТЕЛЬ КОМИТЕТА ГОСБЕЗОПАСНОСТИ

ПРИ СОВЕТЕ МИНИСТРОВ УССР                                                         В. Никитченко

 

Гэтая частка кагэбэшнай дакладной і тлумачыць – а чаму, уласна кажучы, выкрадзеныя нацыстамі артэфакты пачалі шукаць толькі праз дваццаць восем гадоў пасля заканчэння вайны?

Каштоўнасці шукалі, але далёке не ўсе: увага чэкістаў была сканцэнтраваная пераважна на “Бурштынавым пакоі”, вывезеным нацыстамі з Царскасельскага палаца.

Па-першае, гэта быў ці на самы вядомы скрадзены немцамі скарб, а па-другое – сам факт таго, што “Бурштынавы пакой” не змаглі ці не схацелі эвакуяваць, відавочна не надаваў аўтарытэта Савецкаму Саюзу. Беларускімі (а таксама ўкраінскімі, малдаўскімі, эстонскімі) артэфактамі КГБ займалася за адным махам з царскасельскім бурштынам.

Вільдэнгофе, пра які вядзецца гаворка ў дакладной КГБ, цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы і называецца Дзікава. Падмуркі замка фон Швэрына пагэтуль ніхто не раскопваў.

За ўвесь час існавання і БССР, і сувярэннай Рэспублікі Беларусь аніводны чыноўнік так і не зацікавіўся лёсам скрадзеных нацыстамі гістарычных і культурных артэфактаў, якія, імаверна, у тым Дзікаве схаваныя і пагэтуль…

[Not a valid template]

* * *

Наступным разам вы дазнаецеся пра ліст, які беларусы – палонныя з Войска Польскага, нібыта напісалі таварышу Сталіну.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

 Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, адзінка захавання 970

На здымку – экспазіцыя Дзяржаўнага Гістарычнага Музея БССР, часткова разрабаваная нацыстамі