Справы 1968 г. «Як вандраваць па СССР і не патрапіць у КГБ. Інструкцыя для амерыканскіх турыстаў»
Прыгоды замежніка ў СССР – класічная тэма для мастацкіх кінафільмаў, сцэнічных гумарэсак і анекдотаў. Асабліва, калі гэты замежнік з “капіталістычнай краіны”.
Пачынаючы з канца пяцідзясятых, замежныя турысты былі ў Савецкім Саюзе ўжо не такой экзотыкай, як за сталінскім часам. Вандроўкі арганізоваўваліся “Інтурыстам”, офісы якога адчыняліся па ўсёй Еўропе. Нямала тых замежнікаў трапляла ў СССР у недарэчныя і нават смешныя сітуацыі, а некаторыя станавіліся аб’ектамі вярбоўкі з боку Дзяржбяспекі. Ясна справа, што інтурыстаў усё гэта вельмі нервавала.
Для асабліва нервовых грамадзян Злучаных Штатаў і была распрацавана адмысловая інструкцыя – “Як вандраваць па СССР”.
* * *
Пачалося ўсё, як у класічным савецкім дэтэктыве…
КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ
24 апреля 1968 г.
СЕКРЕТНО
СПЕЦИАЛЬНОЕ СООБЩЕНИЕ
13 апреля 1968 г. в Симферополь прибыла группа туристов США в количестве 96 человек, состоящая из преподавателей американских школ в Западной Германии и членов семей военнослужащих американской армии в ФРГ.
В процессе таможенного досмотра у заместителя руководителя группы Майер обнаружена инструкция для военнослужащих США, выезжающих в СССР, в которой излагаются приемы, формы и методы работы КГБ по американским гражданам и даются соответствующие предупреждающие рекомендации
(…)
Паведамленне пра “96 турыстаў ЗША” гучыць даволі пагрозліва – асабліва ў кантэксце таго, што яны маюць дачыненне да амерыканскага вайсковага кантынгента ў Заходняй Нямеччыне. Асацыятыўна ўзнікаюць думкі пра дыверсійную групу ці, як мінімум, пра атрад добра падрыхтаваных шпегаў.
Аднак у рэкамендацыях Дзярждэпартамента Злучаных Штатаў няма нават намякаў на нейкую варожасць – хутчэй, наадварот…
Перевод с английского
Госдепартамент США
Бюро безопасности и консульских дел
Путешествие по Советскому Союзу
Каждый американец, который путешествует по Советскому Союзу, является субъектом советских законов, правил и ограничений. Эти законы очень часто отличаются от наших, и их строго придерживаются. Лица, нарушившие закон, даже по незнанию, рискуют быть задержанными, подвергнуться суду и штрафу или тюремному заключению.
(…)
Нужно:
— строго соблюдать советские законы денежного обращения и таможенных правил;
— иметь с собой существенный запас денег;
— подумать, прежде чем сфотографироваться;
— до отъезда получить подтверждение, что вам зарезервировано жилье или номер в гостинице;
— следовать утвержденному плану путешествий;
Нельзя:
— покупать рубли частным образом или продавать одежду;
— брать вещи из советских гостиниц в качестве сувениров, какими бы малоценными они вам не казались;
— ввозить или вывозить из страны посылки или письма, предназначенные для других лиц;
— пытаться ввозить религиозные предметы;
— пытаться фотографировать трущобы, военные сооружения или пограничную зону (…)
Есть признаки, что Советский Союз заинтересован в обмене арестованных американских туристов на советских граждан, обвиненных в шпионаже в Соединенных Штатах.
(…)
Апошні радок вымагае тлумачэнняў. У КГБ шырока практыкаваліся аператыўныя мерапрыемствы, якія на гэбэшным жаргоне называліся “падставамі” (практыкуюцца і пагэтуль). Замежнаму турысту падкідаліся нейкія забароненыя рэчы ці падсылалася прастытутка з гэбэшнай агентуры. Пасля чаго ўзнікала беспройгрышная вярбовачная сітуацыя. У разе згоды Дзяржбяспека атрымлівала агента, у разе нязгоды такі турыст мог быць абвешчаны замежным шпегам з далейшым абменам на выкрытага шпега савецкага.
Зборнік “рэкамендыцый па вандроўцы ў СССР” – далёка не адзіны плён Дзярждэпартамента. Да “спецыяльнага паведамлення КГБ” дадаецца яшчэ адзін дакумент, выкрадзены чэкістамі ў супрацоўніка амерыканскай турыстычнай фірмы…
Перевод с английского
ИНСТРУКЦИЯ
Для лиц, путешествующих по странам Советского блока
(…)
Опыт показывает, что вражеские разведки направляют всемирные усилия против любого американского туриста, которого они считают своей целью. Советские разведывательные службы дальновидны и изобретательны, всегда готовы создать резерв потенциальных шпионов (…)
Коммунистический режим благодаря контролю, ограничениям, слежке (…) старается скрыть от иностранных туристов как можно больше, т. е. все, что не показывает превосходства над западной культурой, промышленностью и другими аспектами жизни.
К тому же эти режимы стремились и будут стремиться к дискредитации и вербовке граждан США всех рангов (…)
Методы работы, которые используются против иностранных туристов, исключительно эффективны с психологической и технической точек зрения.
Они включают:
а/ тотальный контроль за туристом через организации «Интурист», «Орбис», «Чедок» и другие коммунистические бюро путешествий (…)
б/ физическое наблюдение за туристами
в/ обширное и эффективное использование телефонного прослушивания, аппаратов секретного подслушивания (…)
г/ использование человеческих слабостей, недостатков, пороков и дискредитация
д/ Запугивание американских граждан путем угроз или обещаниями помощи родственникам, проживающим за железным занавесом
(…)
Далей падаюцца падрабязныя парады – што і ў якой крытычнай сітуацыі варта рабіць і чаго рабіць не варта.
Характэрна, што і ў гэтым дакуменце няма ніякіх шпіёнскіх рэкамендацый для амерыканцаў у СССР. Усе пункты заканчваюцца парадамі: “пазбягайце недазволенага законам” і “не вядзіцеся на правакацыі камуністаў”.
Але ў “спецпаведамленні КГБ”, мэта гэтага дакумента пададзеная як “спроба запалохаць амерыканскіх грамадзянаў рознымі непрыемнасцямі”. Хаця непрыемнасці для замежных турыстаў акурат і сыходзілі пераважна ад КГБ…
З наступнай перадачы вы дазнаецеся, як у СССР рэагавалі на смерць Сталіна.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 971,