Справы 1970-1988 г. Як чэкісты кралі заходнія тэхналогіі



Савецкі Саюз, як вядома, быў самай перадавой дзяржавай, а савецкая навука – найпрагрэсіўнейшай у цэлым свеце. Але шэраговыя савецкія людзі не бачылі праяваў гэтай прагрэсіўнасці ў штодзённым жыцці – асабліва, у параўнанні з заходнімі аналагамі. Савецкія легкавікі на тле “фордаў” і “таёт” глядзеліся драндулетамі, савецкія станкі ў параўннанні з нямецкімі і амерыканскімі выглядалі металаломам, савецкая электроніка побач з японскай нагадвала антыкварыят.

Скласці канкурэнцыю заходнім аналагам магла хіба што савецкая зброя, але і яна далёка не заўсёды была арыгінальнай: ці скапіяванай з нямецкай трафейнай (як аўтамат Калашнікава, спісаны са штурмавой вінтоўкі Хуга Шмайсера), ці з’явілася ў выніку шпіянажу – як савецкая атамная бомба.

Менавіта прамысловы шпіянаж і быў галоўнай крыніцай савецкіх інавацый – як цывільных, так і мілітарных.

* * *

Напачатку шасцідзесятых адставанне СССР ад краін Заходняй Еўропы стала відавочным нават для артадоксаў марксізма-ленінізма. Вядома ж, можна было перабудаваць сістэму шматлікіх Навукова-Даследчых Інстытутаў, канструктарскіх бюро, лабараторый і Акадэміі Навук на заходні капыл, але гэта азначала вызнанне ідэалагічнай паразкі.

І тады савецкае кіраўніцтва пайшло найпрасцейшым, як ім падавалася, шляхам…

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО, ОСОБАЯ ПАПКА

КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

24 июня 1970 г.

Информационное сообщение

В целях оказания помощи научным центрам, конструкторским бюро и промышленным предприятиям Советского Союза в 1960 году Комитет Госбезопасности (…) приступил к организации работы по добыче важной научно-технической информации и образцов новой техники из развитых капиталистических стран.

За прошедший после этого период времени КГБ освоил указанную линию, создал коллектив чекистов-разведчиков инженерных специальностей, приобрел необходимый опыт и добился результатов в разведывательной работе.

Если в первое время количество научно-технической информации, добываемой Комитетом, не превышало 30-50 в год, то за последнее время ежегодное получение возросло примерно в 10 раз и составляет сейчас 450-500 научно-технических информаций и 30 образцов новой техники.

В настоящее время мы регулярно получаем информацию, в том числе и секретную, по  проблемам в области ракетостроения и авиации, радиоэлектроники, вычислительной и криогенной техники, а также по другим прикладным вопросам, имеющим важное оборонное значение

(…)

Тыя, хто думае, што шпегуны КГБ выкрадалі заходніх навукоўцаў, вербавалі іх сакратарак і па начах ускрывалі сейфы ў офісах, моцна памыляецца. Большасць інфармацый можна было знайсці ў адкрытых крыніцах, напрыклад – у спецыялізаваных часопісах. А тое-сёе з навінак узбраенняў прэзентавалася на адпаведных міжнародных выставах.

Хаця шпегунскія камбінацыі, вядома ж, таксама здараліся…

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

7 августа 1970 г.

Информационное сообщение

Нами оперативным путем в США добыт отчет американской фирмы «Артур Литлл» по вопросу разработки системы для обнаружения подводных лодок, основанный на применении проводящих магнетометров очень высокой чувствительности.

Разработку такой системы фирма ведет по контракту с Министерством ВМФ США.

(…)

Указанная информация направлена нами в Центр для реализации в соответствующих организациях

(…)

Вядома ж, узнікае пытанне: калі шпегуны КГБ здабывалі для інстытутаў, лабараторый і канструктарскіх бюро астранамічныя аб’ёмы інфармацыі, то чаму савецкая авіяцыя, савецкая электроніка, савецкая вылічальная тэхніка безнадзейна адставалі ад заходняй?

Адказ просты. Савецкія выведнікі сапраўды маглі скрасці ўзор сакрэтнага кампутара і даставіць яго ў СССР. На вывучэнне таго ўзору, складанне тэхнічнай дакументацыі і запуск у вытворчасць праходзіла колькі гадоў – асабліва, калі ўзяць пад увагу забюракратызаванасць савецкай навукі. І калі амерыканскі кампутар пад якім савецкім брэндам запускалі на канвеер, у тых жа ЗША з’ялялася тэхніка прынцыпова новага пакалення. Савецкія шпегуны тую тэхніку выкрадалі, вывучалі, складалі тэхнічную дакументацыю… І так да бясконца.

Шпегуны часоў позняга КГБ кралі на Захадзе не толькі вайсковыя распрацоўкі, але ўсё, што магло стаць прыдатным для савецкай эканомікі.

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

24 февраля 1988 г.

«Об активизации работы по линии научно-технической  разведки”

Комитетом Госбезопасности в целях содействия ускорению социально-экономического развития страны и укреплению ее оборонного потенциала принимаются меры, направленные на повышение результативности работы по добыванию секретной документальной информации и образцов новейшей техники ведущих государств капиталистического мира.

(…)

В частности, в 1987 году по заданию Государственной комиссии Совета Министров СССР по военно-промышленным вопросам добыты образцы и секретная научно-техническая информация, которые, по заключению союзных министерств оборонного профиля, признаны особо ценными.

(…)

При реализации в Госагропроме СССР положительную оценку получили 35 добытых КГБ зарубежных образца и документальных материала (…), в частности, семена пшеницы итальянской селекции, закрытые работы о зарубежных исследованиях по проблемам защиты растений от болезней (…)

І тут непазбежна ўзнікае такое пытанне: а чым жа займаліся шматлікія лабараторыі, канструктарскія бюро, навукова-даследчыя інстытуты і Акадэмія навук Саюза ССР? Куды ішлі міліёны і нават міліярды рублёў, якія выдаткоўваліся на савецкую навуку – самую прагрэсіўную ў свеце?

Безумоўна, і цікавыя вынаходніцтвы, і навуковыя распрацоўкі ў тых лабараторыях і бюро былі. Але ўкладацца ў доўгатэрміновыя распрацоўкі, якія не прыносілі хуткіх вынікаў, савецкаму кіраўніцтву было невыгодна; куды прасцей было скрасці тэхналогію ці вынаходніцтва, каб прадэманстраваць яе ўсяму свету пад выглядам “апошняга дасягнення савецкай навукі”.

* * *

У наступная перадачы я раскажу, як праходзілі за сталінскім часам святкаванні Кастрычніцкай рэвалюцыі, а таксама пра тое, якую ролю ў тых святкаваннях адыгрываў НКВД.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16,  вопіс 1, адзінкі захавання “997”і “1262”