Справы 1973-1978 г. Чарнобыльская АЭС. Яна была прырэчаная… Частка 1



За часамі брэжнеўскага СССР была такая завядзёнка: рабіць працоўныя падарункі “партыі і ўраду” да значных падзеяў: міліённый грузавік да чарговага партыйнага з’езда, запуск чарговага касмічнага спадарожніка да Дня касманаўтыкі, асфальтавая шаша ў пасёлку да дня вызвалення ад захопнікаў…

Тое, што грузавікі тыя ламаліся, спадарожнікі падалі, а дарогі руйнаваліся, нікога не хвалявала: “працоўныя падарункі” дэманстравалі эканамічны ўздым і энтузіязм савецкіх людзей.

У 1970 годзе ва ўкраінска-беларускім сумежжы распачалося будаўніцтва Чарнобыльскай АЭС, першую чаргу якой паабяцалі запусціць да 60-годдзя Вялікага Кастрычніка…

* * *

Абяцанкі, дадзеныя “партыі і ўраду”, забавязвалі будаваць Першы энергаблок у тэмпе чачоткі. Партыйнае начальства ціснула на будаўнічых кіраўнікоў, тыя — на інжынераў, тыя – на прарабаў, тыя – на бетоншчыкаў, зваршчыкаў, транспартнікаў і муляроў. Усё гэта накладалася на пачварны савецкі бардак, уласцівы ўсім маштабным будоўлям сацыялізма.

Тэхналагічныя нормы, патрэбныя матэрыялы, праверкі надзейнасці адыходзілі на другі ці трэці план. Сэнсам працы стала датэрміновая здача – з падпісаннем “акту прыёмкі” і атрыманнем прэміі.

КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

2 апреля 1973 г.

СЕКРЕТНО

Докладная записка

Из поступающих в Управление КГБ при СМ УССР по Киевской области материалов видно, что на строительстве Чернобыльской АЭС имеют место случаи нарушения технических норм.

Так, при производстве бетонных работ на блоке «Г» после снятия опалубки  обнаружены раковины на стенках фундамента, что явилось результатом недостаточного уплотнения при кладке бетона. Устранение брака потребовало значительных затрат рабочего времени.

В начале 1973 года при производстве арматурных работ (главный корпус АЭС) было допущено расхождение между установленной арматурой и проектируемой, что влечет за собой уменьшение прочности конструкций. При этом на дополнительной схеме были внесены изменения, отражающие ложное положение выпусков арматуры.

(…)

По мнению специалистов, работающих на строительстве АЭС, низкое качество производимых работ на отдельных участках является результатом слабого контроля (…)

 

Нізкая якасць будаўніцтва была вынікам узятых на сябе абавязкаў: “збудаваць датэрмінова”, “выканаць і перавыканаць план сацыялістычнага спаборніцтва”, “здаць да слаўнага юбілею Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі”.

Партыйнае і будаўнічае кіраўніцтва магло хоць сто разоў памяняць галоўнага інжынера, але вынік заставаўся б ранейшым.

Аднак гэта было далёка не адзінай праблемай будоўлі Чарнобыльскай АЭС.

Из докладной записки КГБ

(…)

До сих пор не ведутся работы по сооружению ограждения внешнего периметра территории станции, отсутствует охрана, в результате чего имеют место хищения строительных материалов.

 

Тое, што савецкія грамадзяне рэфлекторна кралі ўсё, што траплялася ім на вочы, ведалі не толькі ў КГБ. Але скрадзеныя матэрыялы трэба было нечым замяніць. Як і мае быць, іх замянялі няякаснымі, а то і бракаванымі.

Из докладной записки КГБ

(…)

При приемке работ по блоку «А» (фундамент плиты под реактор АЭС) в первых числах апреля с. г. было обнаружено, что установленная арматура не соответствует запроектированной в сторону уменьшения мощности.

По проекту должна быть установлена арматура диаметров 28 мм. из стали категории «А-ІІІ». Исполнением в фундаментную плиту под реактор была установлена арматура из стали «А-ІІ». К тому же, в рабочих чертежах путем подчистки внесены изменения в соответствии с произведенными работами (…)

 

Усяго на трох аркушах кагэбэшнай дакладной пералічана чатыры сур’ёзных парушэнні. І гэта толькі за красавік 1973 года.

Якой была рэакцыя партыйнага кіраўніцтва, якому тая дакладная і адрасавалася? Адпраўка на будаўніцтва Першага энергаблока праверкі, прызначэнне вінаватых і паўза ў працы, якую трэба было наганяць ударнымі тэмпамі, то бок зноў з парушэннем усіх тэхналагічных нормаў.

Як бы то ні было, але Першы энергаблок Чарнобыльскай АЭС быў здадзены згодна запланаванага тэрміну. 2 лістапада 1977 года, акурат напярэдадні 60-годдзя Вялікага Кастрычніка, турбагенератар даў першую электрычнасць.

Шчаслівыя будаўнікі прыступілі да ўзвядзення чарговага энергаблока…

 

Начальнику Управления КГБ УССР по г. Киеву и Киевской области

генерал-майору тов. Вакуленко Н. К.

 19 декабря 1978 г.

 

ИНФОРМАЦИЯ

о нарушениях на строительстве Чернобыльской АЭС

 (…)

От агентуры и доверенных лиц продолжают поступать сведения, свидетельствующие о грубых нарушениях технологических норм строительства, противопожарной безопасности, техники безопасности ведения строительных и монтажных работ (…)

Имеют место факты, когда отдельные руководители сознательно идут на грубейшие нарушения технологических норм ведения строительства, думая только о том, как быстрее сдать объекты, не заботясь о его будущем и возможных трагических последствиях.

(…)

По данным агентов «Днипро» и «Дроздова», подъездные пути АЭС находятся в аварийном состоянии. Верхние строения пути содержатся с большим отступлением от норм содержания по шаблону и уровню (…) Стрелочные переводы от неправильной эксплуатации пришли в негодность, рельсы во многих местах изношены и имеют поперечные изломы.

(…)

По сообщению агента «Муратова», дефектоскопистами Чернобыльского монтажного участка (…) часто нарушаются правила радиационной безопасности.

(…)

Низкое качество строительства, отсутствие должного контроля (…) может привести в дальнейшем к разрушениям объектов строительства, радиоактивному заражению окружающей среды и другим чрезвычайным происшествиям.

(…)

Гэтая дакладная датаваная, нагадаем, 19 снежня 1978 года. Рэакцыя на яе была такой жа, як і на ўсе папярэднія: праверкі, пошукі вінаватых, змушаная паўза ў працы – і ўдарныя тэмпы будаўніцтва.

У архівах былога КГБ захаваліся цэлыя тамы дакументаў, дзе падрабязна пералічваюцца тэхналагічныя парушэнні, крадзяжы, прыпіскі і фальшаванне “актаў здачы-прыёмкі”. Аднак належнай рэакцыі на гэтыя сігналы не было.

Дзіўна, што глабальная аварыя на Чарнобыльскай АЭС адбылася ажно ў 1986 годзе, а не раней…

* * *

Зрэшты, да 1986 года аварыі на Чарнобыльскай АЭС таксама здараліся, але іх адразу сакрэціліся. Пра што мы і пагаворым у наступнай перадачы.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, адзінкі захавання 597, 609