Справы 1982-1984 г. Чарнобыльская АЭС. Яна была прырэчаная… Частка 2



Дакументы былога КГБ сведчаць: Чарнобыльская АЭС будавалася з парушэннем усіх існых тэхналагічных нормаў ад самога пачатку. У аператыўных справаздачах, агентурных паведамленнях і ўнутрыведамасных дакладных згадваюцца і прыпіскі, і фальшаванні, і крадзяжы будаўнічых матэрыялаў. Партыйнае кіраўніцтва ніяк не рэагавала на сігналы з КГБ – Першы энергаблок трэба было здаць да 60-годдзя Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, а для гэтага ўсе сродкі былі годнымі.

Калі дадаць класічны савецкі бардак, уласцівы “будоўлям камунізму”, міжволі паўстае пытанне: як Чарнобыльская атамная электрастанцыя увогуле столькі гадоў працавала без глабальных аварый?

Зрэшты, аварыі рознай ступені цяжкасці на Чарнобыльскай АЭС былі і да 1986 года. Іншая справа, што ўсю інфармацыю пра іх адразу сакрэцілі ў тым жа Камітэце Дзяржаўнай Бяспекі.

* * *

10 верасня 1982 года на стол Старшыні КГБ УССР Сцяпана Нестаравіча Мухі паклалася аператыўная зводка здарэнняў за мінулы тыдзень. Акрамя “выступу дысідэнтаў”, “антысавецкіх улётак”, “спробы ўцёкаў за мяжу” і “аварый на шахце” у справаздачы была і такая інфармацыя:

Информационное сообщение КГБ

Об аварии на АЭС

9 сентября 1982 г. на Чернобыльской АЭС в ходе пробного пуска реактора 1 энергоблока (после планового капитального ремонта) при подъеме его мощности до 20 % от номинальной мощности произошел разрыв одного из 1640 технологических каналов (…) В образовавшийся разрыв из обеих сборок ушло топливо (двуокись урана, подлежит извлечению). Радиационного заражения технологических помещений не произошло. Для устранения аварии потребуется около 10 суток.

УКГБ приняты меры по контролю и глубокому изучению оперативной обстановке на АЭС с целью устранения причин аварии, выявлению виновных лиц и возможного враждебного умысла с их стороны (…)

Ніякіх злосных намераў, а таксама дыверсій ЦРУ чэкісты не выявілі. Прычынай аварыі стала звычайнае савецкае разгільдзяйства. Здавалася, што пасля ліквідацыі наступстваў аварыі на галаўны боль пад назвай “Чарнобыльская АЭС” пазабудуцца.

Але праз два дні ў КГБ прыйшоў чарговы сігнал, а праз пяць дзён – яшчэ адзін:

Информационное сообщение КГБ

Об аварийном отключении турбогенератора на АЭС

11 сентября 1982 г. в 12 часов 30 мин. в связи с выходом из строя электродвигателя (сгорела обмотка статора) главного циркулярного насоса остановлен один из из двух турбогенераторов второго энергоблока Чернобыльской АЭС. Выработка электроэнергии на этом энергоблоке уменьшена примерно на 500 тыс. квт (50 % от номинальной мощности). В настоящее время на станции работает три турбогенератора (всего 6), выработка электроэнергии составляет 1, 5 млн. при норме 3 млн. квт.

По заключению специалистов, для замены электродвигателя потребуется около трех суток.

Расследование проводится ведомственной комиссией с участием УКГБ

КГБ СССР доложено (…)

Информационное сообщение КГБ

О последствиях аварии на АЭС

14 сентября 1982 г. докладывалось о выпадении радиоактивного топлива в графитовую кладку в результате аварии реактора 1 энергоблока Чернобыльской атомной электростанции.

(…)

В результате принятых мер (промывка загрязненных участков водой, засыпка грунтом, листьями) к 20 часам того же дня радиация понизилась до нормы. Обстановка на АЭС и в г. Припять нормальная, контролируется КГБ.

УКГБ осуществляет мероприятия по недопущению распространения панических, провакационных слухов и других негативных проявлений (…)

Было відавочна: праблемы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі толькі пачынаюцца, і далей іх будзе яшчэ болей. Чэкісты ведалі пра гэта куды лепш за іншых, бо добра ўяўлялі маштаб крадзяжоў і тэхналагічных парушэнняў падчас будоўлі АЭС ад 1970 года.

А ў КГБ тым часам паступалі ўсё новыя і новыя сігналы…

Секретно

1 марта 1984 г.

Начальнику Управления КГБ УССР по гор. Киеву и Киевской области генерал-лейтенанту тов. Бандуристому М. З.

Об аварийной ситуации на 3 и 4 энергоблоках Чернобыльской АЭС

По имеющимся оперативным данным, полученным от агента «Юрия», резидента «Азиса», доверенного «В. Ф. И» и официальные возможности, стало известно, что на (…) 3-м энергоблоке Чернобыльской АЭС происходит разрушение несущих и ограждающих конструкций (стеновых панелей) помещений реакторного отделения, а именно трещины в плитах перекрытий (…)

Начальник Припятского горотделения УКГБ по гор. Киеву и Киевской области

Подполковник Ю. В. Николаев

На добры розум, тую Чарнобыльскую АЭС трэба было закрыць яшчэ ў 1982 годзе. Але савецкая ўлада на такое пайсці не магла: закрыццё АЭС азначала прызнанне паразы савецкай навукі, савецкай канцэпцыі “мірнага атама”, а таксама незлічоныя страты ў народнай гаспадарцы, цяжкой прамысловасці і вайскова-прамысловым комплексе, а ўсё гэта цанілася куды вышэй, чым жыцці людзей.

У КГБ, вядома ж, былі людзі, якія разбіраліся ў атамнай энергетыцы, але не ў такой ступені, каб давайць сур’ёзныя прагнозы. Зрэшты, дазнацца пра мажлівыя перспектывы Чарнобыльскай АЭС можна было ў дасведчанай агентуры з навукоўцаў.

СЕКРЕТНО

Справка с доверенным лицом «ЖВА»

18 июля 1984 года проведена беседа с доверенным лицом «ЖВА», высококвалифицированным специалистом в области атомной энергетики (…)

Он сообщил, что на Чернобыльской АЭС, Курской АЭС наблюдаются случаи разрывов трубопроводов в месте соединения циркониевой оболочки со стальными трубами (…)

«ЖВА» сообщил, что такого рода отказы наблюдаются на 1 и 2 блоках Чернобыльской АЭС (…) В настоящее время сталь-циркониевые переходники поставлены на поток, и контроль их качества, по мнению доверенного, ослаб (…)

Оперуполн. 1 отделения 2 отд. 6 службы УКГБ СССР по г. Москве и Московской обл.

Капитан А. Е. Никифоров

Але і пасля гэтага сігналу, як і пасля дзясяткаў наступных, Чарнобыльская АЭС працавала на поўную шпулю.

Такім чынам, да глабальнай катастрофы 26 красавіка 1986 сышліся ўсе чыннікі: парушэнне тэхналогіі будаўніцтва напачатку сямідзясятых, няякасныя будаўнічыя матэрыялы, расколіны ў сценах АЭС, разрывы трубаў і, вядома ж, савецкія нядбайнасць і наплявацельства на лёсы людзей.

Чым усё гэта скончылася, ведаюць усе, хто хоць крыху цікавіўся чарнобыльскай катастрофай.

У наступнай перадачы мы дазнаемся, што такое палітычны хакей, а таксама пра антысавецкія настроі дыпламатычных эліт краін Варшаўскага блоку напрыканцы шасцідзясятых.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, адзінкі захавання 1195, 1196