Справы 1983 г. „Ураджэнец Віцебшчыны – першы кардынал з СССР”
Ад дваццатых гадоў і да самога скону СССР словы “каталіцызм”, “Папа Рымскі” і “Ватыкан” гучалі ў афіцыйным савецкім друку выключна ў негатыўным ключы. Да гэтых словаў абавязкова дадаваліся вызначэнні: “рэакцыйны”, “на службе сусветнага капіталу” і “імперыялістычныя марыянеткі”.
У разуменні савецкіх ідэолагаў, каталіцызм быў праявай “заходнасці”, то бок варожым па-вызначэнні. Дый каталіцкую царкву было куды складаней антраляваць – у адрозненне ад Расейскай праваслаўнай царквы Маскоўскага Патрыярхату, якая ў 1943 годзе менавіта з падачы НКВД і паўстала ў сваім цяперашнім фармаце.
А таму ўсе ініцыятывы Ватыкана ў дачыненні да савецкіх католікаў успрымаліся варожа. Гэтая варожасць асабліва абвастрылася з 1978 года, калі Рымскім Папам быў абраны паляк Караль Вайтыла.
* * *
У сакавіку 1983 г. у ЦК КПСС пайшоў ліст, падпісаны старшынём КГБ СССР Віктарам Міхайлавічам Чэбрыкавым і міністрам замежных спраў Андрэем Андрэевічам Грамакам.
Подпісы адных з першых асобаў дзяржавы сведчылі пра надзвычайнась паведамлення.
СЕКРЕТНО
О мерах в связи с посвящением Ватиканом гражданина СССР в сан кардинала
Поступающие в Комитет Госбезопасности материалы свидетельствуют о том, что Ватикан принимает меры к активизации подрывной деятельности против социалистических государств. По оценке папы Иоанна Павла ІІ события в Польше представляют католической церкви благоприятную возможность укрепить свои позиции в странах социализма.
Папа Римский и его окружение всячески стремятся изменить сложившиеся в социалистических странах, в том числе и в Советском Союзе, отношения между церковью и государством. Ватикан пытается укрепить реакционные клерикальные силы, усилить антисоциалистические тенденции в среде католического духовенства и верующих, добивается «полной самостоятельности от государства». Одним из шагов в этом направлении явилось возведение папой в сан кардинала епископа Вайводса Ю. И., 1895 г. р., проживающего в Риге (…)
Юліян Вайвадс быў адным з самых паважаных каталіцкіх іерархаў на тэрыторыі Савецкага Саюза.
Нарадзіўся ён у вёсцы Варкова Віцебскай губерні, непадалёк Двінска (цяпер – латышскі Даўгаўпілс). Атрымаў бліскучую тэалагічную адукацыю. Амаль усё жыццё пражыў у Рызе – калі не браць пад увагу 1958-1960 гады, калі святара “за веру” выправілі ў мардоўскія лагеры.
Што менавіта выклікала абурэнне старшыні КГБ Віктара Чэбрыкава і міністра замежных спраў Андрэя Грамыкі?
ИЗ ПИСЬМА В ЦК КПСС
(…)
В конце декабря 1982 года Ватикан поставил в известность советскую сторону о намерении папы произвести в сан кардинала Вайводса, и, не дождавшись ответа, 5 января с. г. Иоанн Павел ІІ официально объявил о принятом им решении. В истории России и Советского государства это был первый случай возведения католика в высший ранг католической иерархии
(…)
Акция Ватикана является определенным вызовом советской стороне, попыткой изменить сложившиеся в СССР отношения между церковью и государством.
В настоящее время только в Литовской и Латвийской ССР католическая церковь имеет самостоятельную административную структуру (епархиальные управления). В других же союзных республиках каждый костел или приход действует самостоятельно, разрозненно, между ними нет организационных связей. Не существует в Советском Союзе какого-то церковного органа и структурной единицы для обсуждения и решения кадровых и духовных вопросов с Ватиканом. Назначением же кардиналом Ватикан рассчитывает на оживление его связей с католическим духовенством нашей страны (…)
Абурэнне старшыні КГБ і міністра замежных спраў выклікае не толькі “ажыўленне сувязей з каталіцкім духавенстам” – гэты момант цалкам прадказальны. Абурэнне выклікае акурат тое, што папа Ян Павел ІІ так і не дачакаўся згоды савецкай улады на ўзвядзенне савецкага грамадзяніна ў сан кардынала.
Магчыма, тая савецкая ўлада разглядала каталіцкіх святароў як уласных прыгонных, якія кожны свой крок мусяць пагадняць з маскоўскім барынам?
Але адказаць Ватыкану нечым сур’ёзным не выпадала. За сем месяцаў да гэтых падзеяў на Яна Паўла ІІ быў здзейснены замах, прытым шмат хто пабачыў у ім “руку Масквы”. Скандал з Ватыканам даў бы ворагам савецкай улады новыя падставы сцвярджаць пра “антыкалатіцкю палітыку Крамля”.
ИЗ ПИСЬМА В ЦК КПСС
(…)
Учитывая сложившуюся обстановку в отношениях с Ватиканом в связи с распространением ТАСС статьи с критическими замечаниями в адрес папы, а также продолжающейся шумихой вокруг покушения на Иоанна Павла ІІ, в настоящее время нет необходимости вступать с ним в полемику по данному вопросу, а через сов. посла в Риме при удобном случае обратить внимание Ватикана на проявленную некорректность в вопросе назначения кардиналом гражданина Советского Союза.
Комитет Госбезопасности через оперативные возможности в католической церкви проводит работу, направленную на снижение значения предпринятой Ватиканом акции. Принимаются меры по ограничению влияния Вайводиса на духовенство и верующих.
Як камітэтчыкі праводзілі тую ж працу ў каталіцкай царкве – невядома, але размова, верагодна, вядзецца пра агентуру.
Але добра вядома іншае: 1 снежня 1989 года Міхаіл Гарбачоў наведаў Ватыкан, дзе сустрэўся з Янам Паўлам ІІ. Адносіны памж СССР і каталіцкім іерархам нарэшце былі ўрэгуляваныя. За поўгады да таго Папа зрабіў шэраг прызначэнняў у рэспубліках СССР, у тым ліку — і ў Беларусі, калі апостальскім адміністратарам Мінскай дыяцэзіі быў прызначаны Тадэвуш Кандрусевіч.
Але дакументальна пацьверджаных рэакцый КГБ на гэтае прызначэнне ў архівах пакуль што не знойдзена.
* * *
У наступнай перадачы я раскажу пра тое, як у СССР маніпулявалі свядомасцю савецкіх грамадзянаў.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 9