Справы 1989 г. Як чэкісты вызнавалі злачынствы НКВД
Канец васьмідзясятых ветэраны НКВД-МГБ-КГБ, напэўна, успрымалі, як канец свету.
У дзяржаўных газетах, па тэлевізары і радыё штодня друкаваліся, паказваліся і агучваліся такія меркаванні, за якія за часамі таварыша Андропава людзей выпраўлялі ў спецпсіхушкі, а за часамі таварыша Берыі – расстрэльвалі. У кнігарнях вольна прадаваўся “Архіпелаг ГУЛАГ” Салжаніцына, у кінатэатрах круцілі “Пакаянне” Абуладзэ, і нават сам Генеральны сакратар ЦК КПСС таварыш Гарбачоў заявіў з трыбуны, што злачынствы Сталіна недаравальныя.
Выяўляліся і доказы тых злачынстваў. 3 чэрвеня 1988 года “Літаратура і мастацтва” надрукавала вялікі матэрыял Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва “Курапаты – дарога смерці”, дзе падрабязна апавядалася пра камуністычныя рэпрэсіі.
Не падтрымліваць “дэмакратызацыю”, “перабудову” і “галоснасць” азначала парушэнне партыйнай дысцыпліны. У КГБ прааналізавалі сітуацыю і ўзяліся за “аднаўленне гістарычнай справядлівасці”…
* * *
Аднаўленне справядлівасці праходіла па некалькіх накірунках.
Быў перазапушчаны працэс рэабелітацыі, згорнуты напачатку шасцідзясятых. Нашчадкам рэпрэсаваных дастаткова было звярнуцца ў тэрытарыяльнае УКГБ з адпаведнай заявай. Адказ прыходзіў праз паўтары-два месяцы і выглядаў стандартна:
КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ
(…)
На заявление от 3 апреля 1989 г. сообщаю, что Ваш отец, Овчаренко Андрей Семенович, 1899 г. р., за контрреволюционную агитацию и пропаганду был арестован 5 декабря 1937 г. и по постановлению тройки при УНКВД Николаевской области от 8 декабря 1937 года расстрелян 27 декабря 1937 г. Данных о месте его захоронения нет.
На основании ст. 1 Указа Верховного Совета СССР от 16 января 1989 г. Овчаренко А. С. реабилитирован, справка о чем направляется
(…)
Некаторыя дакументы, якія тычыліся месцаў пахаванняў закатаваных і расстраляных, сапраўды былі знішчаны яшчэ ў пяцідзесятыя гады. Але далёка не ўсе. Датаго ж, засталося мноства ўскосных сведчанняў.
СЕКРЕТНО
(…)
28 февраля 1989 г.
«О поиске мест захоронений жертв репрессий в годы нарушений социалистической законности»
В соответствии с Постановлением ЦК КПСС «О дополнительных мерах по восстановлению справедливости в отношении жертв репрессий, имевших место в 30-40-х и начале 50-х годов”, Комитетом Госбезопасности проводится работа по поиску мест захоронений приговоренных к расстрелу репрессированных в указанные годы советских граждан. Документальных материалов по данному вопросу в архивах Комитета Госбезопасности и УКГБ областей республики не выявлено. Поиск подобных документов в Центральном архиве КГБ СССР также положительных результатов не дал. Прямых свидетельств захоронений или сотрудников НКВД, которые имели отношение к репрессиям или могли знать о местах захоронений, также установить не удалось, поскольку, как правило, такие лица в последующие годы сами были репрессированы и приговорены к расстрелу, а другие сосланы в различные лагеря
Вместе с тем в процессе опроса бывших сотрудников НКВД-НКГБ, не причастных к репрессиям, других очевидцев того времени получена отрывочная информация, которая путем сопоставления с архивными материалами позволила установить отдельные места захоронений безвинно пострадавших советских людей.
(…)
Пра шмат якія месцы пахаванняў расстраляных чэкісты выдатна ведалі: яшчэ ў 1969 годзе ў КГБ распарадзіліся знішчыць месца пахавання 13 000 расстраляных салдатаў Войска Польскага ў Пяціхатках, сярод якіх было і сама мала тысяча белараусаў – пра гэта мы падрабязна распавядалі ў адной з папярэдніх перадач.
Пра гіганцкі расстрэльны ўчастак у Быкаўні, што на ўскрайку Кіева, у КГБ таксама ведалі: упершыню пра яго загаварылі дысідэнты напрыканцы шасцідзесятых, прытым некаторыя паплаціліся за цікаўнасць да рэпрэсій жыццём.
Дый нямала прафесійных катаў НКВД-НКГБ-МГБ напрыканцы васьмідзесятых былі жывыя і здаровыя – яны жылі ў багацці, пашане і статусе “ветэранаў Вялікай Айчынай”. Не кажучы ўжо пра кіроўцаў машын, якія вазілі на расстрэлы, супрацоўнікаў пракуратур, якія пры расстрэлах прысутнічалі і медыкаў, якія пратакалявалі смерць. У механізме расстрэлаў было задзейнічана процьма людзей – не абавязкова непасрэдных выканаўцаў прысудаў.
Зрэшты, ужо праз старонку бачым наступнае:
Из информационного сообщения КГБ
(…)
Проведенные УКГБ Черниговской области беседы с бывшими сотрудниками НКВД-НКГБ позволили добыть данные о том, что захоронения репрессированных лиц проводились примерно в 1 км. от нынешней городской черты, в р-не с. Холявино. Таким же путем установлено, что аналогичные захоронения в Одесской области производились на одесском втором христианском кладбище.
(…)
У тым жа «інфармацыйным паведамленні» прыгадваюцца і мясцовыя жыхары, якія сталі выпадковымі сведкамі расстрэлаў.
То бок, атрымліваецца, што ўсемагутнае КГБ пра месцы растрэлаў не ведаў. Затое ведалі бульдазерысты, якія выкопвалі косткі, вяскоўцы, якія чулі за плотамі стрэлы, дысідэнты, якія пісалі пра тыя расстрэлы яшчэ за трыццаць гадоў да з’яўлення “інфармацыйнага паведамлення”…
Паралелі з Курапатамі (а таксама з іншымі месцамі ў Беларусі, дзе расстрэльвалі і хавалі забітых) відавочная.
Нагадаем афіцыйны дакумент 1989 года:
Из сообщения правительственной комиссии БССР:
(…)
510 предполагаемых захоронений… можно сделать вывод о захоронении в лесном массиве не менее 30 тысяч граждан. Установить более точное их количество не представляется возможным
(…)
в архивах Минюста, КГБ, МВД и Прокуратуры БССР, союзных органов материалов и документов, относящихся к событиям в Куропатах, не обнаружено
(…)
установить личности погибших, конкретные мотивы казней и лиц, исполнявших приговоры… не представляется возможным.
(…)
Відавочна, што тут брахня ўсё – ад першага і да апошняга слова.
Каб высветліць збольшага дакладную колькасць пахаваных, трэба было правесці шырокамаштабную эксгумацыю – як гэта, напрыклад, было зроблена ў Быкаўні ці ў Катыні.
Каб высвятліць асобы загінулых, а таксама матывы стратаў і прозвішчы катаў, варта было дбайна пераглянуць следчыя справы 1936-1941 гадоў з расстрэльнымі прысудамі, пратаколы “двоек” і “троек”, а таксама Фонд “Ліставання сакратарыяту НКВД з ЦК КПБ” за той жа перыёд, Фонд Адміністратыўна-Гаспадарчага Упраўлення НКВД (дзе можна знайсці нават колькасць выдадзенай зброі і набояў), асабістыя справы энкавэдэшнікаў, тэчкі з пратаколамі “выканання да вышэйшай меры пакарання”, “спецпаведамленні КГБ” пра выпадковыя знаходкі месцаў масавых пахаванняў рэпрэсаваных, датаваныя шасцідзесятымі-семідзесятымі гадамі, і шмат чаго яшчэ. Дый у 1989 годзе багата сведкаў і нават непасрэдных выканаўцаў прысудаў у Курапатах напэўна яшчэ былі жывыя – як, напрыклад, некаторыя персанажы з НКВД УССР, датычныя да пахаванняў у Быкаўні.
Урадавая камісія БССР гэтага не зрабіла – відавочна таму, што не хацела рабіць…
Зрэшты, канец васьмідзясятых стаў пераломным хаця б у тым, што ў КГБ вызналі сам факт злачынстваў савецкай улады і ўласнай канторы – упершыню за сваю гісторыю.
* * *
У наступнай перадачы я раскажу пра паважанага савецкага прафесара, які здаваў “органам” сваіх сяброў, паплечнікаў і студэнтаў.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінкі захавання 1271, 1273, 1277