Справы трыццатых гадоў. „Методыкі допытаў у НКВД”



На допытах у НКВД сваю віну вызнавалі амаль усе. Наркамы і свінаркі, авіяканструктары і пастухі, славутыя героі Грамадзянскай вайны і сціплыя бухгалтэры прыніжана каяліся і падпісвалі самыя фантастычныя прызнанні ў шпегунстве, шкодніцтве і ў антысавецкай дзейнасці.

Прынята лічыць, што такія прызнанні здабываліся выключна нялюдскімі катаваннямі. Але ж у арсенале следчых было багата і іншых, куды больш вытанчаных метадаў…

Методыкі і тактыкі допытаў выпрацоўвалася стагоддзямі. У Расейскай імперыі найлепшыя спецыялісты працавалі ў Ахоўным аддзяленні дэпартамента паліцыі, якое займалася палітычным вышукам. Пасля кастрычніка 1917 года частка архіваў «охранки» патрапіла ў ЧК. На працу да нядаўніх палітычных ворагаў перайшлі і некаторыя былыя жандары. Яны і прыўнеслі ў працу чакістаў той прафесіяналізм, якога так бракавала новастворанай пралетарскай спецслужбе.

Былыя “ланцужныя сабакі расейскага імперыялізму” вучылі маладых чакістаў тактыцы і дынаміцы допытаў, усялякім пасткам, правакацыям ды іншым хітрыкам.

* * *

Неўзабаве ў НКВД выкрыштаваліся асноўныя методыка ўцісках на падследных. Ці не галоўны прыём выглядаў так: “органам усё вядома, вызнавайцеся!..” Большасць пратаколаў допытаў арыштантаў 30-х гадоў пачынаецца фразай следчага “распавядзіце пра вашую антысавецкую дзейнасць”.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

Шиле Эрнест Христофорович, 1874 г. р., немец, до ареста работал учителем немецкого языка.

26 февраля 1938 г.,  г. Борисов, БССР

ВОПРОС: Как, кем и при каких обстоятельствах вы были завербованы в шпионскую вредительскую работу и в пользу какого иностранного государства?

ОТВЕТ: Я, Шиле Эрнест Христофорович, на шпионскую вредительскую работу в пользу Германии был завербован в местечке Городок бывшей Подольской губернии в 1921 году.

(…)

ВОПРОС: Какие задания шпионского вредительского порядка вы получали при вашей вербовке?

ОТВЕТ:  Будучи завербованным на шпионско-вредительскую работу в пользу Германии, я получил задание при всяком удобном случае заниматься вредительством.

Яшчэ адным спосабам уціску на падследнага былі “экспертызы”, якія НКВД замаўляла не толькі ўласным тэхнічным структурам, але і нядаўнім таварышам арыштанта па службе. Так сябры падследнага станавіліся саўдзельнікамі самых бязглуздых абвінавачванняў. Для самаго арыштанта гэта было відавочным сігналам: маўляў, ад цябе ўсе адвярнуліся, прызнавайся!

АКТ

Москва, 4 августа 1939 г.

На основании постановления лейтенанта госбезопасности Жидко, экспертная комиссия (…) рассмотрела следственный материал по обвинению бывших преподавателей кафедры тактики Военно-Хозяйственной Академии РККА в совершении вредительских действий по учебному процессу.

В результате изученного материала экспертная комиссия пришла к следующему заключению (…) Экспертная комиссия считает, что работа кафедры тактики и войскового тыла была построена неправильно и вредительски.

У тым разе, калі падследны ўпарта не вызнаваў сябе вінаватым, на свавольніка можна было паўплываць перакрыжаваным допытам з удзелам ягонага сябры, які ўжо вызнаў сваю віну.

Из протокола очной ставки

Хилинского Александра Анатольевича и Дривена Владимира Ивановича

От 14 июля 1938 г.

(…)

Вопрос обвиняемому Хилинскому: Что вам известно об участии Дривена в военно-монархической контрреволюционной организации?

Ответ: В мае 1936 г. я, как участник военно-монархической контрреволюционной организации (…) начал обрабатывать Дривена для вовлечения в контрреволюционную военно-офицерскую организацию.

Вопрос обвиняемому Дривену: Вы подтверждаете показания Хилинского в части того, что являетесь участником военно-офицерской контрреволюционной организации?

Ответ обвиняемого Дривена: участие в военно-монархической организации я подтверждаю.

Не меншы эфект давалі пагрозы апрылюднення кампрамату, у шэгару выпадкаў – сфальсіфікаванага НКВД.

Сярод іншых папулярных сродкаў выкарыстоўваліся пагрозы арыштаў сваякоў, імітацыя расстрэлу, кругласутачныя допыты са зменай следчых, карцэр, камеры з крымінальнікамі. У спалучэнні з біццём і катаваннямі ўсе гэтыя метады дзейнічалі безадмоўна.

У тым разе, калі падследнага з нейкіх прычынаў усё ж вызвалялі з турмы, ён у абавязковым парадку даваў адмысловую распіску.

Подписка

Я, Подкладенко Виктор Степанович, даю настоящую подписку Особому отделу НКВД в том, что буду держать в секрете слышанное и виденное мною за период нахождения под арестом в тюрьме № 5 г. Харькова и Внутренней тюрьме УГБ НКВД.

9 мая 1940 г. Харьков

Менавіта з НКВДшных часоў катавінні, збіццё, а таксама правакацыі супраць падследных і іх прыніжэнні трывала ўвайшлі ў савецкую праваахоўную практыку. Па хуткім часе гэты арсенал уздзеяння на арыштантаў распаўсюдзіўся на міліцыю, і з невялікімі зменамі існуе ў шмат якіх постсавецкіх дзяржавах і да нашых часоў.

2016-07-05_achromienka_na_uliku_kdb_15_01

2016-07-05_achromienka_na_uliku_kdb_15_02

2016-07-05_achromienka_na_uliku_kdb_15_03

2016-07-05_achromienka_na_uliku_kdb_15_04

2016-07-05_achromienka_na_uliku_kdb_15_05

2016-07-05_achromienka_na_uliku_kdb_15_06

2016-07-05_achromienka_na_uliku_kdb_15_07

2016-07-05_achromienka_na_uliku_kdb_15_08

2016-07-05_achromienka_na_uliku_kdb_15_09

2016-07-05_achromienka_na_uliku_kdb_15_10

2016-07-05_achromienka_na_uliku_kdb_15_11

2016-07-05_achromienka_na_uliku_kdb_15_12

2016-07-05_achromienka_na_uliku_kdb_15_13

2016-07-05_achromienka_na_uliku_kdb_15_14

2016-07-05_achromienka_na_uliku_kdb_15_15

2016-07-05_achromienka_na_uliku_kdb_15_16

2016-07-05_achromienka_na_uliku_kdb_15_17

2016-07-05_achromienka_na_uliku_kdb_15_18

2016-07-05_achromienka_na_uliku_kdb_15_19

2016-07-05_achromienka_na_uliku_kdb_15_20

2016-07-05_achromienka_na_uliku_kdb_15_21

* * *

У наступнай перадачы мы пагаворым пра калабарантаў, якімі органы МГБ займаліся пасля заканчэння Другой Сусветнай вайны.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўныя справы “5070-ОФ”,  “П-409”, “П-7495”, “П-1005”