Стаханаўцы з НКВД: планы па расстрэлах, арыштах і вярбоўках
Справы другой паловы 1930-х гадоў «Стаханаўцы з НКВД: планы па расстрэлах, арыштах і вярбоўках».
У Савецкім Саюзе дзяржава планавала практычна ўсе сферы працы. Хлебаробам спускаліся планы па загатоўцы збожжа, сталяварам — па вытворчасці чыгуну, ідэолагам – па колькасці ахопленых ленініска-сталінскімі лекцыямі.
Падобнае практыкавалася і ў спецслужбах. Савецкія чэкісты не толькі прымалі вытворчыя планы і бралі сацыялістычныя абавязкі. Паміж тэрытарыяльнымі органамі НКВД нават адбываліся своеасаблівыя спаборніцтвы па колькасці рэпрэсаваных.
Як працавала карная машына, добра бачна на прыкладзе толькі адной невялічкай структуры Упраўлення НКВД па г. Чарнігаву — 3-га (эканамічнага) аддзела, дзе служыла не больш за пятнаццаць чэкістаў.
Звычайна працоўны месяц у аддзеле НКВД пачынаўся з планёркі, на якой прымаўся план працы на дзесяць дзён.
Совершенно секретно
ПЛАН РАБОТЫ
по 3-му отделу УГБ НКВД Черниговской области, с 1 по 10 августа 1938 г.
Агентурная работа
- Завербовать двух агентов;
- Обработать одну конспиративную квартиру;
- Встретиться с рейдовым агетом «Романовым», разрабатывающим контрреволюционное националистическое подполье;
Оперативно-следственная работа
- Дополнительно арестовать по делу «Леспромхоза» — 25 человек;
- Арестовать по китайской операции — 40 человек;
- По польшпионажу арестовать в Чернигове — 3 человека;
Отчетность Киеву
- Направить спецсообщение;
- Докладную записку по восточному шпионажу;
Лейтенант Госбезопасности Александрович.
Прынята лічыць, што НКВД арыштоўвала толькі ўначы, але гэта не так. Бывалі выпадкі, калі чэкісты не абцяжарвалі сябе начной працай: запланаванага на арышт проста выклікалі позвай, дзе адразу высоўвалі абвінавачванне, папярэдне прынятае на планёрцы: ад шкодніцтва ў калгасным свінарніку па заданні польска-японскай выведкі да арганізацыі трацкісцкага замаху на жыццё таварыша Сталіна.
* * *
Абсалютная большасць арыштаваных называла не толькі яўкі, шыфры і прозвішчы рэзідэнтаў, але здавала следству ўсю сваю контррэвалюцыйную арганізацыю. Так прызнанні толькі аднаго чалавека маглі пацягнуць за сабою арышты соцень іншых…
Управление Государственной Безопасности г. Чернигова. 24 августа 1938 г.
СПРАВКА
из вторичного просмотра протоколов допросов осужденных и арестованных участников антисоветских организаций по заводам.
Установлено следующее количество.
Завод № 9
Всего проходит по показаниям — 274 человека
В том числе
а) осужденным по делам — 86 человек
б) находящихся под арестам — 17 человек
в) освобожденных — 10 человек
г) участники организаций — 144 человека
д) правых — 4 человека
е) троцкистов — 9 человек
ж) прочий антисоветский элемент — 2 человека
Зам. начальника следственной части УНКВД Григоренко
У самім апараце НКВД таксама квітнелі даносы адных чэкістаў на другіх, прытым нагодай для такога даносу магло стаць усё, што заўгодна…
Парткомитету НКВД по Черниговской области
ст. лейтенант Госбезопасности Синицын
21 декабря 1938 г.
(…)
Заявляю: разговор с Александровичем был в кабинете в присутствии Баутина. Александрович спросил: как это так, что Яролянц армянин, а увязался в контрреволюционную деятельность. Я на это ответил: он армянин, вы — еврей, а я кацап, но если мы будем творить вместе контрреволюционное дело, то и нас арестуют…
Так што і каты з НКВД жылі ў страху за свой лёс. Сталінскіх чэкістаў таксама рэгулярна арыштоўвалі, катавалі і расстрэльвалі…
Из протокола допроса бывшего майора госбезопасности Егорова, бывшего начальника Управления НКВД по Черниговской области
«Александрович и Лещинский после отъезда особоуполномоченных, проверявших Шосткинские дела, все время ждали, что их арестуют, и к этому готовились…»
Багата чэкістаў сталінскіх часоў маюць яскравыя, але кароткія біяграфіі: імклівае падвышэнне па службе, перавыкананне планаў па рэпрэсіях, дзяржаўныя ўзнагароды, нечаканы арышт і турэмны тэрмін, а то і расстрэл.
На змену ім прыходзіла чарговае пакаленне людзей з халоднымі галовамі, гарачымі сэрцамі і чыстымі рукамі. Яны таксама арыштоўвалі, катавалі і атрымлівалі за гэта службовыя падвышэнні. Але ніхто з іх чамусьці не рабіў высноваў з лёсу сваіх папярэднікаў…
* * *
У наступнай перадачы я раскажу пра тэхнікі допытаў у НКВД і тыповыя пасткі, якія сталінскія чакісты расстаўлялі для падследных.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўныя справы “5070-ОФ”, “П-7495”, “П-35973”.