Рэпартаж – не толькі журналістыка. Святлана Алексіевіч пра свае творы
Упершыню ў гісторыі беларуска атрымала Нобелеўскую прэмію. У Стакгольме абвешчана імя новага лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Гэта беларуска Святлана Алексіевіч — журналістка і пісьменніца. Мы выцягваем з архіваў нашы размовы і сустрэчы з першай беларускай лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі Святланай Алексіевіч. Эксклюзіў праекта “Месца для прэсы”. Таксама ў гэтай перадачы нашы госці — украінскія журналісты-эмігранты, якія ўладкоўваюць сваё новае жыццё ў Польшчы.