Святлана Бень: Спектакль пра маленькага чалавека



У Беластоку паказалі спектакль “З жыцця насякомых” беларускай трупы “Незалежны тэатр і танцавальны праект”. У галоўнай ролі – вакалістка і актрыса Святлана Бень. Гэта музычны монаспектакль, дзе сабраныя 14 вершаў Мікалая Алейнікава – паэта пачатку 20 стагоддзя. Яго прэм’ера адбылася ў Менску, пазней выступы былі ў Кіеве і цяпер – у Беластоку. Святлана Бень, між іншым госць праекта «Месца для прэсы».