Традыцыйна нізкі. Узровень свабоды слова ў Беларусі
Беларусь сярод найгоршых краінаў у рэйтынгу свабоды сродкаў масавай інфармацыі. У 2015 годзе, як і ў 2014, Беларусь застаецца на 157-й пазіцыі са 180, прадстаўленых у рэйтынгу ўплывовай міжнароднай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў». Тэму абмяркоўваем са старашынём БАЖа Андрэем Бастунцом. А таксама як Аляксандр Лукашэнка выступіў са штогадовым пасланнем. Наш госць і каментатар Валерый Карбалевіч.