Ці беларусы гамафобы?
Ці беларускае грамадства сапраўды гамафобнае? Адказ, між іншым, і на гэта пытанне шукаем у нашым эфіры. «Не абвяргайце нашага госпада Бога», — гучыць аргумент супраць геяў з вуснаў рэдактаркі газеты «Вечерний Могилев» Надзеі Леўчанкі. Адкуль у беларускім грамадстве нянавісць? Ды чаму дэмакратыя дзейнічае толькі для сваіх. Пра гэта, між іншым, раскажа праваабаронца Таццяна Равяка. Адкуль бярэцца міф пра беларускую талерантнасць? На пытанне адказвае сацыёлаг Віалета Ермакова. А таксама, ці ёсць кошт нацыянальнай памяці? У нашай студыі журналістка Радыё Рацыя, Валянціна Лаеўская.