TVP дапаможа журналістам «Белсата»
Польская публічная тэлевізія фінансава дапаможа рэпрэсаваным журналістам у Беларусі, паведаміла польскае выданне «Dziennik Gazeta Prawna». Пра праблему з дапамогай пераследаваным у Беларусі журналістам тэлевізіі «Белсат» на мінулым тыдні паведаміла дырэктарка канала Агнешка Рамашэўска-Гузы. Сёлетні бюджэт тэлеканала «Белсат» не дазволіў падтрымаць журналістаў, а Польская публічная тэлевізія адмаўлялася вылучыць сродкі для журналістаў «Белсата», які юрыдычна з’яўляецца арганізацыйнай адзінкай TVP. Пытанне вырашанае. А вось як? Пра гэта, у чарговай перадачы «Месца для прэсы». А таксама, меркаванне эксперта, пра Еўропу, якая не павінна змяніцца пасля перамогі Эмануэля Макрона на выбарах у Францыі.