У палове артыкулаў — «мова варожасці»



Два адмысловыя маніторынгі прэзентуем у нашай праграме. Найперш, узгадаем парламенцкія выбары. Беларуская асацыяцыя журналістаў прадставіла выніковы маніторынг іх асвятлення. А таксама, як тэма ЛГБТ падаецца ў беларускіх СМІ ды чаму адмыслоўцы ў палове тэкстаў знайшлі «мову варожасці»? Гэта ужо вынікі маніторынгу асвятлення ЛГБТ-тэматыкі ў беларускіх СМІ, які робіць ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць». Сёлета матэрыялы аналізавала сацыёлаг Віялета Ермакова.