Як факты знайсці сярод эмоцыяў: пра журналістыку на Майдане і пасля яго.



У праекце “Месца для прэсы” – нашы калегі журналісты Беларускага Радыё Рацыя з Гомеля Юлія Сівец і Мікола Бянько, якія былі на Еўрамайдане ў Кіеве не адзін раз – яны плённа займаліся украінскай тэмай – стварылі некалькі адмысловых рэпартажаў. Урыўкі з гэтых рэпартажаў таксама гучаць у праграме. А таксама – традыцыйны фельетон Ірыны Лапцік.