Затрымаць у жывым эфіры
«Наезд на сродкі масавай інфармацыі. Прычым брутальны», — так у Беларускай асацыяцыі журналістаў ацэньваюць ціск на незалежных журналістаў, якія асвятляюць «дармаедскія» пратэсты. Як працуюць нашы калегі на дармаедскіх пратэстах ды чаму будуць абавязкова абскарджваць свае штрафы? Бо кожны, хто чыніць пераслед «няхай паставіць свой подпіс». А таксама, наш госць Алег Мініч, якога далей пераследуюць улады Беларусі.