Журналісцкая салідарнасць са збітым міліцыянтамі калегам
Салідарныя журналісты напісалі ліст у абарону Паўла Дабравольскага — пайшлі з ім да міністра інфармацыі, а тая збегла ад іх па ўладных калідорах. У праграме працягваем тэму збіцця міліцыянтамі журналіста ды распавядзём пра хвалю журналісткай салідарнасці. Таксама, разам з вядомай журналісткай Таццянай Мельнічук, узгадаем гісторыю «Беларускай маладзёжнай», рэдакцыі беларускага радыё ў 90-ых гадах мінулага стагоддзя, з якой выйшла цэлая кагорта незалежных журналістаў.