24 студзеня, 2024
-

Літаратурная імпрэза «Галасы з ніадкуль» у Берліне
У праграме — выступы Дзмітрыя Строцава, Марыны Хобель, Светы Бень, Змітра Вішнёва, Яўгена Лосіка.
-

У Польшчы назвалі колькасць беларусаў, якім у 2023 годзе не далі дазвол на жыхарства
Адмовы ў выдачы пасведчання на права жыхарства ў Польшчы атрымалі 27 грамадзян Беларусі ў сувязі з пытаннямі дзяржаўнай бяспекі.
-

Беларускі святар Андрэй Ноздрын пачаў служыць на Падляшшы
Святы сынод Рускай праваслаўнай царквы дазволіў яму перайсці пад юрысдыкцыю Польскай праваслаўнай царквы 27 снежня 2023 году.
-

Спецпасланнікі краін ЕЗ сустрэліся з прадстаўнікамі АПКБ
На сустрэчы абмяркоўваліся прапановы дэмакратычных сіл Беларусі па стратэгіі дзеянняў на 2024 год.
-

У Беларусі з’явіліся пяць новых палітвязняў
Гэта — Ганна Крук, Пётр Патаповіч, Алена Патаповіч, Уладзіслаў Федаровіч і Вадзім Чараўко.
-

Пачаўся прыём заявак на прэмію імя Міхала Анемпадыстава
Да ўдзелу запрашаюцца беларускія дызайнеры, якія стварылі вокладкі да папяровых кніг, што выйшлі ў 2022 і 2023 годзе.
-

За месяц на 40% павялічылася колькасць зваротаў грамадзян да медыкаў
Пры гэтым пік грыпа і вострых рэспіраторных інфекцый медыкі чакаюць у лютым.
-

Стаў вядомы прысуд берасцейцу Дзянісу Красько
Яго абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.
-

Літва забараніла непрацоўныя паездкі ў Беларусь вайскоўцам і дзяржслужбоўцам
Адпаведную пастанову 24 студзеня зацвердзілі на пасяджэнні літоўскага ўраду.
-

У Дзень Усіх Закаханых гурт РСП дасць канцэрт у Варшаве
Канцэрт гурта “РСП” адбудзецца 14-га лютага ў клубе “Scena Chmelna” (Nowy Świat 27a). Дзверы адчыняцца ў 19:00, пачатак падзеі ў 20:00.
-

Мальта пагадзілася згуляць таварыскі матч са зборнай Беларусі
Беларуская зборная ў рэйтынгу FIFA займае 95-е месца, Мальта — 172-е. Яны сустракаліся чатыры разы.
-

24-га студзеня ў Варшаве пройдзе чарговы беларускі “Хатні Джэм”
Імпрэза адбудзецца ў клубе Scena Chmielna. Пачатак у 19:30. Уваход вольны.
-

Спектакль Юры Дзівакова «Clausa fores» у Варшаве
Гледачоў чакае перфарматыўная дзея з элементамі оперы, якая паказвае сутнасць тыраніі і яе дэструктыўнае ўздзеянне на асобу і грамадства.
-

Аляксей Лявончык: Рэжым спрабуе знішчыць сістэму дапамогі палітвязням у Беларусі
Ператрусы і затрыманні, праведзеныя 23-га студзеня ў Беларусі лукашэнкаўскімі сілавікамі, закранулі больш за 70 былых палітвязняў і іх сваякоў.
-

Навапалачанку Алену Вінакураву затрымалі падчас масавага «хапуна»
Дачка пра затрыманне паведаміла ў фэйсбуку: «Затрымана на 72 гадзіны. Адбываць будзе ў ІЧУ Віцебска».
-

У Батумі дыскутавалі пра ролю Каардынацыйнай Рады
Дыскусія адбылася ў межах Дня Дыяспары, які ўжо цягам апошніх некалькі месяцаў ладзіцца ў Батумі па аўторках прадстаўнікамі грамадскага аб’яднання «Беларуская дыяспара ў Аджарыі».

























