11 ліпеня, 2024
-
Лекара медцэнтра ЛАДЭ судзяць за данаты NEXTA
Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 і 2 арт. 290 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці), па якой лекару пагражае ад 8 да 12 гадоў зняволення.
-
У Вашынгтоне праходзіць саміт, прысвечаны 75-й гадавіне заснавання NATO
Кіраўнікі краінаў і ўрадаў сяброў NATO выпусцілі сумесную Дэкларацыю. У пункце 24 Дэкларацыі згадваюць Беларусь, а менавіта тое, што яна працягвае спрыяць вайне.
-
Культурны каляндар беларускіх падзей у розных кутках свету
У суботу, 13 ліпеня, беларусы Парыжа збіраюцца на летні беларускі пікнік. Месца: Parc des Buttes-Chaumont, Парыж.
-
Хто можа падаваць дакументы на польскую візу без папярэдняй рэгістрацыі?
Пры планаванні падачы заявы неабходна ўлічваць тэрытарыяльныя юрысдыкцыі консульстваў.
-
Беларускае Радыё Рацыя развіваецца і рэкламуецца
Стартавала прома-акцыя нашага радыё. У Беластоку, уздоўж дарог і ў гарадах на польска-беларускім памежжы, з’явіліся 40 білбордаў.
-
На фэсце “Тутака” Крысціна Дробыш прэзентуе беларускую краўдфандынг-платформу
Прэзентацыя платформы “Ёсць ідэя” пройдзе на фестывалі “Тутака” ў суботу, 13-га ліпеня.
-
Міхал Андрасюк: З цікавасцю прачытаў гэтую сваю кнігу – пра сябе ранейшага
Госць Рацыі — пісьменнік і журналіст Міхал Андрасюк, у якога гэтымі днямі выходзіць па-польску зборнік апавяданняў «Żubr i inne opowiadania».
-
МУС Польшчы замарозіла актывы заснаванай беларусамі кампаніі
Прычына – садзейнічанне абыходу санкцый Еўразвязу ў дачыненні да Расеі.
-
Калумбія ў меншасці перайграла Уругвай і выйшла ў фінал Кубка Амерык
У фінале турніру Калумбія сустрэнецца з дзейным чэмпіёнам – зборнай Аргенціны.
-
На фестываль «Тутака» паедзе адмысловы цягнік
Цягнік будзе ісці: з Беластока ў напрамку TUTAKІ ва ўсе дні фэсту а 18:10 , і ад TUTAKІ у напрамку Беластока ў суботу і нядзелю а 2:00 ночы. Таксама запланаваны адзін рэйс у панядзелак.
-
Арцём Шрайбман: Развязка крызісу паміж Менскам і Варшавай – у большай вытрымцы аднаго з бакоў
Пагутарылі з палітолагам Арцёмам Шрайбманам пра тое, што можа вырашыць крызіс паміж Беларуссю і Польшчай; якую ролю пры гэтым адыгрывае Кітай.
-
У Беластоку раскажуць пра мажлівасці працы для моладзі з Беларусі і Украіны
Цэнтр падтрымкі грамадскіх арганізацый у цэнтры Беластоку ладзіць серыю з трох цыклічных інтэграцыйных і прафесійных майстар-класаў пад назвай: «Эфектыўны пошук працы».
-
«Мяжа» – рэпартаж Аліны Андрыевіч
4 ліпеня прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Польшчы зладзілі пікет «Ультыматум» на польска-беларускай мяжы ў пункце пропуску Кукурыкі-Казловічы. Яны паўгады намагаліся давесці да еўрапейскіх краін, што для вызвалення беларускіх палітвязняў і спынення правакацый на мяжы патрэбна перакрыць мяжу для грузавога патоку,…
-
Анатоль Вап: Фестываль мастацтва «Slow Fest» адбудзецца ў Нараўцы, Супраслі і Ломжы
У межах фэсту пройдуць сустрэчы з пісьменнікамі Падляшша, мастацкія выстаўкі і кінапаказы.
-
Алена Зуй-Вайцяхоўская: Прыедзем на “Тутаку” з новым матэрыялам
Убачыць выступ гурта Zui і першымі ацаніць новыя песні калектыву можна будзе ў фінальны дзень фэсту “Tutaka”.
-
Хаб “Новая Зямля” запрашае на летнія заняткі для дзяцей
Арганізатары абяцаюць цікавыя заняткі і актыўны адпачынак на свежым паветры.