15 ліпеня, 2024
-
Анлайн-дыскусія: Адкуль мы прыйшлі? Хто мы? Куды мы ідзем?
Анлайн-дыскусія адбудзецца 16 ліпеня па зуму. У ёй возмуць удзел: Франак Вячорка, Зміцер Лукашук, Аліна Коўшык. Пачатак 18.00 па польскім часе.
-
Больш за тысячу населеных пунктаў па ўсёй краіне застаюцца без святла – Белэнерга
Найбольш складаная сітуацыя застаецца у Мазырскім энергавузле. Сюды звозяць дызельгенератары з усёй краіны.
-
Змітра Дашкевіча зноў будуць судзіць
Палітвязня абвінавачваюць па «народным» арт. 342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суд над ім распачнецца 17 ліпеня ў судзе Першамайскага раёна Менска.
-
У Менску судзяць грамадзяніна Польшчы
Яго затрымалі год таму па вяртанні ў Беларусь з Польшчы, дзе ён жыў апошнія дзевяць гадоў.
-
Беларусы ўзялі ўдзел у святкаваннях на Грунвальдскім полі
Паводле Яўгена Дудкіна, сумна, што цяперашняга кіраўніцтва Беларусі ў замежжы сярод прысутных прадстаўнікоў еўрапейскіх дзяржаў на святкаванні знамянальнага гістарычнага факта не было.
-
У Варшаве адбылося пасяджэнне Аб´яднанага пераходнага кабінета
Галоўная тэма, якую абмеркавалі, – гэта падрыхтоўка да канферэнцыі «Новая Беларусь», якая адбудзецца сёлета напачатку жніўня.
-
Літоўская мытня расказала пра забароны для беларускіх перавозчыкаў
Цяпер беларускім аўтатранспартным кампаніям забаронена перавозіць тавары па тэрыторыі Еўразвяза, нават транзітам. Новыя абмежаванні запрацуюць 2 жніўня 2024 года.
-
Сустрэча «Ментальная ўстойлівасць беларусаў у сучасных умовах» у Варшаве
Сустрэча адбудзецца 16 ліпеня па адарасе Witryna Domu Wschodniego, плошча Канстытуцыі, 6 (правае крыло), Варшава.
-
У АПКБ чакаюцца кадравыя змены
Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі на чале са Святланай Ціханоўскай у Варшаве абмеркаваў стратэгію дзеянняў на будучы год і падрыхтоўку да канферэнцыі «Новая Беларусь».
-
Родры прызнаны найлепшым гульцом Еўра-2024
28-гадовы футбаліст правёў шэсць матчаў на EURO і вызначыўся адным голам. Найлепшым маладым гульцом турніру стаў 17-гадовы іспанец Ламін Ямаль, найлепшым футбалістам фіналу – яго партнёр па камандзе Ніка Уільямс.
-
Распачаўся завочны суд над экс-супрацоўніцамі TUT.ВY
На суд палітзняволеныя не з’явіліся, бо з’ехалі з Беларусі, таму іх справы вылучылі ў асобную вытворчасць.
-
Латвія перастане прапускаць аўтамабілі з беларускай рэгістрацыяй
Забарона распаўсюджваецца на ўезд у Еўразвяз праз латвійска-беларускія і латвійска-расейскія памежныя пункты.
-
Павел Станкевіч: Сёння палітыкі ніяк не пазбегнуць
Размова з суарганізатарам фэсту “Тутака” Паўлам Станкевічам пра асаблівасці сёлетняга фестывалю.
-
3-4 жніўня ў Вільні пройдзе Трэцяя Канферэнцыя «Новая Беларусь»
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадзянскіх ініцыятываў, палітычных структураў, актывісты, прадпрымальнікі і эксперты.
-
Жыхара Бярозы судзяць нібыта за «тэрарызм»
Праваабаронцам вядома, што пад вартай яго ўтрымліваюць са снежня мінулага году.
-
Колькасць ахвяр непагадзі на мінулых выходных вырасла да чатырох
Дзіця памерла ў машыне хуткай дапамогі.