14 жніўня, 2024
-
Жыхара Гомеля будуць судзіць за «вярбоўку для ўдзелу ў вайне»
Працэс пачнецца 20 жніўня ў Гомельскім абласным судзе.
-
Ля сцен Крэўскага замка адбудзецца фестываль-кірмаш «Кераміка Крэва»
Госці фэсту ўбачаць рыцарскі турнір, наведаюць выставу-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці, а таксама экскурсію па тэрыторыі замка.
-
Сайт раённай газеты “Лепельскі край” распаўсюджваў “экстрэмізм”
Ніякага пакарання за гэта не было.
-
Выйшаў падкаст па гісторыі электроннай музыкі Беларусі
Гэта аўтарскі праект сузаснавальніка радыё Аляксандра Карнейчука, таксама вядомага як KorneJ, які ў шасці эпізодах саткаў паліфанічную гісторыю менскай электроннай сцэны 1990-х гадоў.
-
Слонімскую сінагогу наведаў яе новы ўладальнік
Гэта бізнесмен з Расеі Дзяніс Дудараў. Разам з ім была яго праектная каманда.
-
Расея спыніла прымаць цягнікі БЧ у Курскай вобласці
Паводле інфармацыі @belzhd_live, 13 жніўня расейскія калегі прасілі кіраўніцтва БЧ па тэлефоне не адпраўляць цягнікі ў напрамку Смаленскай вобласці.
-
Беларускі хаб «Новая Зямля» у Беластоку просіць пра дапамогу
Хаб паўстаў у снежні 2022 года. Ён стаў месцам сустрэч для беларусаў, тут прайшлі шматлікія культурныя, адукацыйныя і палітычныя мерапрыемствы.
-
Павел Латушка: Калісьці гэтыя людзі абавязкова будуць затрыманыя і пакараныя
Павел Латушка распавёў пра выклік у пракуратуру адносна справы аб перамяшчэнні ў Беларусь украінскіх дзяцей.
-
Пілігрымка з Беластоку рушыла на Святую Гару Грабарку
14 жніўня, пасля набажэнства ў царкве святога прарока Іллі, вернікі адправіліся ў Заблудаў – першае месца прыпынку.
-
Аксана Акуневіч: Запрашаем беларусаў у нашу школку!
Адзіная ў Грузіі беларуская школа, якая будзе мець грузінскую акрэдытацыю, адчыняе свае дзверы ў Батумі 16 верасня.
-
На «Гродна Азоце» расказалі пра змены пасля санкцый
Прадпрыемства «Гродна Азот» за апошні год у рамках стратэгіі дыверсіфікацыі экспарту азотных угнаенняў на траціну нарасціла пастаўкі прадукцыі ў Расею.
-
Вадзім Васюцінскі: Вайна ўсіх стаміла, людзі хочуць міру
Госць Рацыі – украінскі псіхолаг, доктар псіхалагічных навук, прафесар Вадзім Васюцінскі.
-
Паводле апавесці Заміроўскай здымуць навукова-фантастычную сатыру
Беларуская рэжысёрка Дар’я Жук здыме фільм на тэму сучаснага аўтарытарызму.
-
Беларуская арт-рэзідэнцыя “Дом творцаў” можа спыніць існаванне
“З верасня нашыя партнёры не змогуць аплочваць арэнду памяшкання ў Варшаве, таму нам патрабуецца дапамога”, – распавёў заснавальнік аб’яднання Сяржук Доўгушаў.
-
Вечарына памяці Лявона Баразны ў Варшаве
Вечарына адбудзецца 15 жніўня па адрасе царква святога Аляксандра, пл. Трох Крыжоў 10/14, Варшава. Пачатак 11.30.
-
Былога дырэктара шклозавода “Нёман” судзяць за здраду дзяржаве
26 жніўня ў Гарадзенскім абласным судзе пачнецца працэс над Ігарам Бацяном.