30 жніўня, 2024
-
Забароны на наведванне лясоў уведзены ў 41 раёне Беларусі
На 31 жніўня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за спякоты, тэмпература паветра можа дасягаць плюс 33 градусаў.
-
Беларусаў вызваляць ад здачы біяметрыі пры ўездзе ў Расею
Гэта вынікае з праекта пастановы расейскага ўрада, апублікаванага на партале праектаў нарматыўных прававых актаў РФ.
-
Зяленскі звольніў камандуючага Паветранымі сіламі Украіны
26 жніўня падчас адбіцця паветранага нападу Расеі разбіўся знішчальнік F-16. Пілот самалёта загінуў.
-
Дзве краіны адмовіліся даваць Украіне дазвол на ўдары па тэрыторыі РФ
Супраць – Славакія і Венгрыя. Падтрымалі – Францыя, Швецыя, Латвія, Нідэрланды і Польшча.
-
Офіс Ціханоўскай пачаў кансультацыі з МЗС Швецыі з нагоды дэпартацыі беларусаў
Пра гэта паведаміў галоўны дарадца дэмакратычнай лідаркі Франак Вячорка.
-
Выйшаў з друку каляндар “Родны край” на 2025 год
У календары шмат цікавага пра нашу краіну Беларусь, яе гісторыю, культуру, славутыя мясціны.
-
Побач з пунктам пропуску «Брэст» пашыраць зону чакання
Цяперашняя пляцоўка разлічаная на 135 машына-месцаў, пасля рэканструкцыі яе магчымасці дазволяць размясціць 500 аўто.
-
У Берасці за «шпіянаж» асудзілі грамадзяніна Расеі
Прысуд Дзмітрыю невядомы, але санкцыя апошняга артыкула прадугледжвае ад 7 да 15 гадоў зняволення.
-
Паэтычны вечар у Варшаве
Паэтычны вечар адбудзецца 31 жніўня па адрасе Scena Chmielna, Nowy Swiat 27a, Варшава. Пачатак 20.00.
-
Праект ProWomen By спыняе працу
«Мы прынялі такое рашэнне, таму што сутыкнуліся з ціскам і нам важна, каб наша каманда, эксперткі і аўдыторыя заставаліся ў бяспецы», — піша каманда праекта.
-
Працягваецца масавы пераслед супрацоўнікаў ААТ «Пеленг»
Вядома пра як мінімум 15 звольненых, супраць некаторых супрацоўнікаў распачалі крымінальныя справы.
-
Анжаліка Мельнікава: Да працы Каардынацыйнай Рады трэба мець цярпенне
З ёй размаўляем пра стратэгічныя справы Каардынацыйнай Рады.
-
Выйшаў першы нумар альманаху “Апостраф”
У першым нумары выдання можна прачытаць аповесць Алеся Пашкевіча, вершы Насты Кудасавай, ліставанне Васіля Быкава і шмат чаго іншага.
-
Бокій выйшаў у фінал Паралімпіяды на стомятроўцы на спіне
Беларус пераадолеў дыстанцыю з найлепшым вынікам 58,97 секунды, а па выніках двух заплываў яго час аказаўся другім.
-
Верш Янкі Купалы прызналі экстрэмісцкім
Рашэннем суда Барысаўскага раёна Менскай вобласці прызнана экстрэмісцкай прадукцыяй відэакліп і тэкст песні «Не быць скотам» гурта «Ляпіс Трубяцкі».
-
На лінейках да пачатку навучальнага году ва ўсіх менскіх школах будуць дзяжурыць сілавікі
Захады анансавалі «ў мэтах папярэджання супрацьпраўных праяў».