Верасень, 2024
-
Прагляд фільма «На Чорных Лядах» ва Уроцлаве
Прагляд адбудзецца 1 кастрычніка па адрасе Kraj Coffee, pl. Uniwersytecki 7, Уроцлаў. Пачатак 19.30.
-
Святлана Ціханоўская наведае Варшаву з працоўным візітам
Сустрэнецца з міжнароднымі лідарамі і падыме крытычныя пытанні, якія тычацца Беларусі.
-
Міністр замежных спраў Беларусі з трыбуны ААН паскардзіўся на санкцыі
Кіраўнік МЗС заявіў, што вайна ва Украіне патрэбная Захаду «ва ўгоду транснацыянальнаму капіталу».
-
Беларуская акцыя ў цэнтры Варшавы
Выступоўцы гаварылі аб праве на самаабарону ў сітуацыі ціску, пагрозы, нападу і шантажу.
-
Wildberries адкрыў офіс у Менску
Wildberries працуе ў Беларусі з 2012 года. У краіне адкрыта пяць лагістычных цэнтраў кампаніі: у Менску, Менскім раёне, Гародні, Гомелі і Берасці.
-
Беларусь спыніла вытворчасць цыгарэт Camel, Sobranie і Monte-Carlo
JT International і яе брытанская даччыная кампанія Gallaher Group скасавалі ліцэнзійную дамову з беларускай кампаніяй «Тытунь-Інвест».
-
“Белавія” працягнула чартары з Гомеля ў Турцыю
Самалёты будуць лятаць з абласнога цэнтра ў Анталлю да 3 лістапада.
-
Аляксей Дзікавіцкі: Мы не ведаем, што будзе адбывацца з “Белсатам” у будучыні
Дзяржаўнае польскае тэлебачанне, да якога належыць “Белсат” зараз у статусе ліквідацыі.
-
Палітвязню Змітру Дашкевічу дадалі яшчэ 1 год і 3 месяцы зняволення
Гэта ўжо трэці суд ў дачынні грамадскага актывіста. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі. 18 кастрычніка 2023 года прысудзілі яшчэ адзін год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
-
Алена Маслюкова: Няхай не думаюць, што я буду сядзець і біцца галавой аб сценку
У Гомельскім абласным 30 верасня пачаўся суд над праваабаронцай “Вясны” Аленай Маслюковай.
-
Літва хоча збіваць метэазонды з кантрабандай
Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ) ініцыюе папраўкі ў заканадаўства, каб атрымаць права ўжываць агнястрэльную зброю супраць невядомых аб’ектаў.
-
Аліна Коўшык: Мне падаецца, што мы сапраўды маем свой шлях
Падведзены вынікі сацыялагічнага даследавання, праведзенага прафесарам Андрэем Вардамацкім на тэму беларускай ідэнтычнасці жыхароў Беларусі.
-
Пайшоў у адстаўку каталіцкі біскуп, які кіраваў Гарадзенскай дыяцэзіяй 33 гады
Ён пайшоў у адстаўку па дасягненні пенсійнага ўзросту 75 гадоў.
-
У Менску за салідарнасць з палітвязнямі пачалі судзіць Наталлю Гаўрон
52-гадовая Наталля была затрымана 23 студзеня падчас рэйду КДБ за дапамогу палітвязням.
-
Мінабароны пачало новы этап праверкі боегатоўнасці арміі
Магчымы рух ваеннай тэхнікі па дарогах.
-
Свята-Елісавецінскі манастыр з Менску заўважылі на фестывалі ў Польшчы
Стараста Мар’юша Занька паабяцала, што ў наступным годзе манастыра на фестывалі не будзе.