17 лістапада, 2024
-

Мінсктранс запусціць міжнародны рэйс “Менск – Мюнхен”
Аўтобус будзе праходзіць праз Берлін і Нюрнберг.
-

Байдэн дазволіў Украіне біць углыб Расеі ракетамі ATACMS
Пра гэта піша New York Times са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў.
-

Дом творцаў аб’явіў конкурс стыпендый
Запрашаюцца творцы любых накірункаў, якія знаходзяцца ў Беларусі або выехалі за мяжу не раней за пачатак 2024 года.
-

Заяц паабяцаў закрыць усе фермы ў Беларусі да 2030 года
Зараз у краіне будуюцца малочнатаварныя комплексы. Адно з асноўных адрозненняў МТК ад звыклых ферм – лічбавізацыя працэсу.
-

Еўразвяз аб’явіў конкурс акадэмічных стыпендый для беларускіх выкладчыкаў і даследчыкаў
Заяўкі прымаюцца да 15 студзеня 2025 году.
-

Лукашэнка наведае 25 лістапада Пакістан
Падчас знаходжання ў Пакістане ён плануе сустрэцца з прэзідэнтам краіны, прэм’ер-міністрам і ваенным кіраўніцтвам.
-

У Беластоку прайшло абмеркаванне Кодэкса прафесійнай этыкі беларускіх журналістаў
На абмеркаванні прысутнічалі каля двух дзясяткаў журналістаў Беластока і сябры БАЖ з Вільні і Варшавы.
-

Польшча падымала баявую авіяцыю з-за масіраванага расейскага нападу па Украіне
Вядзецца маніторынг сітуацыі.
-

Ціханоўская назвала масіраваны ўдар па Украіне «актам тэрарызму»
За гэтую ноч і раніцу войскі РФ ужылі дроны розных тыпаў, у прыватнасці «шахеды», а таксама крылатыя, балістычныя і аэрабалістычныя ракеты.
-

Евангельскія рэфарматы Германіі зноў запатрабавалі вызваліць філосафа Мацкевіча
23 чэрвеня 2022 года суд прыгаварыў Мацкевіча да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
-

Літаратурную прэмію імя Францішка Багушэвіча атрымаў Валянцін Акудовіч
Узнагароджанне прайшло на фестывалі Pradmova ў Варшаве.
-

Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» патрэбна фінансавая дапамога
Госці Рацыі – прадстаўнікі арганізацыі Васіль Плешкуноў і Алег Кулеша.
-

Беларускі фолк-музыка Yaugen зладзіў канцэртную прэзентацыю свайго альбому “U haju”
Пра тое, чаму было важна пачакаць да падзеі, распавёў артыст.
-

Павел Баркоўскі: Няпростая будучыня чакае і нас
У Варшаве адбылася сустрэча, прысвечаная лёсу малых усходнееўрапейскіх дзяржаў і іх развалу камунізму.
-

Ці беларусы хочуць пакараць тых, хто чыніць рэпрэсіі? Апытанне пацярпелых
Праваабаронцы апыталі 580 чалавек, пацярпелых ад рэпрэсій.
-

Botanic Project & Kundle ў Беластоку
У Беластоку 16-га лістапада адбыўся канцэрт беларускага гурта Botanic Project і польскага Kundle.

























