23 лістапада, 2024
-
Прэзентацыя кнігі Алега Груздзіловіча ў Беластоку
Прэзентацыя адбудзецца 28 лістапада ў хабе “Новая Зямля”. Пачатак 18.00.
-
Ціханоўская сустрэлася з міністаркай замежных спраў Канады
Дыялог меў месца падчас Міжнароднага форуму па бяспецы ў Галіфаксе.
-
У МЗС Францыі зрабілі абнадзейлівую для Украіны заяву
Украіна можа прымяняць па тэрыторыі РФ французскія ракеты вялікай далёкасці “ў логіцы самаабароны”, – ў інтэрв’ю Бі-Бі-Сі сказаў міністр замежных спраў Францыі Жан-Ноэль Баро.
-
Філіял Веткаўскага музея (Гомель) правядзе Вясельную этна-вечарыну
Удзельнікам свята пакажуць, якім было сапраўднае беларускае вяселле: торг за нявесту, “дзяльба каравая”, вясельныя песні і танцы пад гармонік, вясельнае застолле.
-
Карты расейскага «Газпромбанка» сістэмы UnionPay перасталі працаваць у 9 краінах свету
Банк нядаўна апынуўся пад санкцыямі ЗША за вайну Расеі ва Украіне.
-
Беларусам прапануюць сустрэць Новы год на востраве Хайнань
Нягледзячы на адсутнасць прамога рэйса, кітайская курортная сталіца працягвае ўмацоўвацца на беларускім рынку як вельмі перспектыўны кірунак.
-
“Мяшкоў Брэст” згуляў унічыю з гандбалістамі “Зеніта” ў SEHA-лізе
У паядынку берасцейцы доўгі час былі ў ролі даганяючых, бліжэй да канца гульні вырваліся наперад, потым зноў саступалі.
-
Марк Рутэ і Дональд Трамп сустрэліся ў Фларыдзе
Генеральны сакратар НАТА і абраны прэзідэнт ЗША абмеркавалі шэраг праблемаў глабальнай бяспекі.
-
У Беларусі 6 новых палітвязняў
Гэта Максім Рэмезаў, Цімур Лозка, Міхаіл Фандо, Сяргей Скібінскі, Аскер Алахвердзіеў, Наталля Маныла.
-
Пачалі судзіць кіраўніка ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыя Кучука
Яго затрымалі 16 лютага каля расейскай амбасады. Палітык прыйшоў, каб ускласці кветкі ў памяць пра памерлага Аляксея Навальнага.
-
Беларускім палітвязням надалей прапануюць пісаць прашэнні аб памілаванні
З ліпеня на волю па т. зв. памілаванні выйшлі 178 палітвязняў, а 223 іншыя атрымалі статус палітычнага зняволенага.
-
У Мёрах за «экстрэмізм» будуць судзіць уладальніка кафэ-рэстарана
На 27-га лістапада прызначанае пасяджэнне. Рэстаран Агіфа Байрамава — адзіны ў райцэнтры такой катэгорыі.
-
Спектакль «Ордэн белай мышы» ў Сопаце
Спектакль адбудзецца 24 лістапада па адрасе Teatr Atelier, Aleja Franciszka Mamuszki 2, Сопат. Пачатак 19.00.
-
Беласток: гурт Intelligency на сцэне музычнага клуба
Наступны вялікі канцэрт ў Беластоцкім музычным клубе будзе 29 лістапада, калі на сцэне будзе выступаць Анастасія Шпакоўская, вакалістка вядомага беларускага гурта Naka.
-
У Гданьску працягвае сваю дзейнасць беларускае культурнае таварыства “Хатка”
Пра восеньскія актыўнасці таварыства расказаў намеснік старшыні Раман Шчэрбаў.
-
На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля 15 тысяч мігрантаў
Больш за 40 тысяч спробаў перасекчы межы ЕЗ былі прадухіленыя.