14 снежня, 2024
-
Швецыя плануе перагледзець міграцыйнае заканадаўства ў дачыненні да беларусаў
Дэпутаты шведскага парламента абмеркавалі змены ў міграцыйным заканадаўстве краіны ў частцы прадастаўлення беларусам палітычнага прытулку.
-
Форум «Моўная палітыка ў Беларусі: Праектуючы будучыню» ў Варшаве
Форум адбузецца 17 снежня. Арганізатар: Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.
-
Лукашэнка паляцеў у Аман
Візіт працягнецца некалькі дзён, афіцыйная цырымонія прыёму адбудзецца ў Al Alam Palace ў нядзелю 15 снежня.
-
Панк-рок-каляды ў Варшаве
Канцэрт адбудзецца 20 снежня па адрасе Scena Chmielna, Nowy Swiat 27a, Варшава. Пачатак 19.00.
-
У Амане пачаў працаваць спрошчаны ўезд для грамадзян Беларусі
Для ўезду ў краіну патрэбныя сапраўдны не менш за шэсць месяцаў пашпарт, зваротны авіябілет, пацверджанне броні гатэля і медыцынская страхоўка.
-
Канферэнцыя пра прапаганду і дэзінфармацыю
Канферэнцыя «Прапаганда, дэзынфармацыя і кантроль медыя ў Беларусі і рэгіёне: выклікі і адказы» адбудзецца 17 снежня у Беларускім Доме.
-
Гандбалісткі “Гараднічанкі” нанеслі першую паразу “БНТУ-БелАЗ” у чэмпіянаце Беларусі
Пасля 13-ці тураў у “БНТУ-БелАЗа” і “Гомеля” па 23 ачкі, у актыве “Гараднічанкі” стала 20 заліковых балаў.
-
Беларусы адкрылі ў Польшчы больш за 7 тысяч кампаній
Актыўны рост колькасці беларускіх кампаній пачаўся ў 2021 годзе, але больш за ўсё дзейных кампаній беларусы заснавалі ў 2022 – 2023 гг.
-
У Расеі заблакавалі Viber
Па інфармацыі Mediascope за лістапад, Viber знаходзіцца на трэцім месцы па папулярнасці ў Расеі, саступаючы толькі WhatsApp і Telegram.
-
Універсітэт у Беластоку думае над вяртаннем выкладання беларускай мовы і культуры
Ва ўніверсітэце разважаюць над магчымасцю запусціць новы кірунак «Беларуская этнафілалогія»
-
Расея пачала кідаць салдат КНДР на штурмы
Прэзідэнт Украіны папярэдзіў, што Пуцін хоча, каб і ў Азіі дадалося праблем, бо менавіта для гэтага, на яго думку, “расейцы вучаць Паўночную Карэю сучаснай вайне”.
-
Падведзены вынікі працы трэцяга сектара – НДА на Падляшшы
Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў няўрадавых арганізацыяў, валанцёраў і духаўнікоў, якія працуюць з жыхарамі рэгіёна.
-
«Мова Нанова» пра калекцыянаванне марак у Беластоку
Чарговыя заняткі курсаў “Мова Нанова” адбудуцца 16 снежня па адрасе беларускі хаб «Новая Зямля», Wyszyńskiego 6A, Беласток. Пачатак 19.00.
-
Справу Антона Матолькі пачнуць разглядаць 27 снежня
Працэс у Гарадзенскім абласным судзе будзе весці суддзя Ігар Собалеў.
-
Дзеці са школы ў Белавежы наведалі з экскурсіяй Беласток
Экскурсія была арганізаваная Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку пры супрацы з Белавежскім асяродкам культуры.
-
Анонс рэпаратажу «Што ім дала Беларусь»
Гераіні перадачы – Кіра Баяранка і Ірына Шчасная раскрываюць свой боль і безнадзею беларускай штодзённасці.