2 мая, 2025
-
Беларусь апярэдзіла Расею па пастаўках гарэлкі ў Кітай
Першае месца ў імпарце заняла Швецыя (744 тоны). Далей ідзе Італія (502 тоны).
-
Дзяржсакратар ЗША выказаўся пра шанцы на мірнае пагадненне паміж Украінай і РФ
«Я думаю, што мы ведаем, дзе знаходзіцца Украіна, і дзе Расея… Яны сталі бліжэй, але ўсё яшчэ далёка адна ад адной», — сказаў Рубіа ў эфіры Fox News.
-
Еўрапарламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
Гэта яе шостая галадоўка з моманту затрымання на знак пратэсту з яе незаконным утрыманнем у няволі.
-
У Грузіі змяншаецца колькасць беларускіх мігрантаў
У 2019–2024 гадах улады Грузіі не задаволілі ніводнага хадайніцтва беларускіх грамадзян аб наданні прытулку.
-
Гурты “Karlen & Co” і “Click To Rebel” зладзяць сумесны канцэрт
“Karlen & Co” вядомы як суарганізатар серыі дабрачынных украінскіх фэстаў у Варшаве “Завжди вільна”.
-
У Беларусі следам за бульбай дэфіцытнай стала цыбуля
Для падтрымкі беларускіх вытворцаў павялічаны гранічныя максімальныя адпускныя і раздробныя цэны на бульбу, капусту і цыбулю.
-
Паломніцтва ў Зверкі ў гонар святога мучаніка дзіцяткі Гаўрыіла
У гонар святога ў Зверках былі пабудаваны праваслаўная царква і жаночы манастыр.
-
Як пачынаць жыццё з нуля, не ведаючы мовы і не маючы грошай
Госць Рацыі – былы палітвязень Аляксандр Зялюткін – распавядае гісторыю свайго пераезду ў Літву.
-
Пра цікавыя беларускія падзеі гэтага тыдня
2 траўня ў Сан-Францыска ладзяць сустрэчу з акторамi фiльма «Купала». У Хельсінкі ў суботу сустрэча з Таццянай Нядбай і журналісткай Ідай Сімс.
-
У Беларусі адбываюцца масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
Гэта звязваюць з тым, што ў жніўні гэтага года сыходзіць тэрмін даўніны прыцягнення да крымінальнай адказнасці за ўдзел у пратэстах.
-
Air China хоча павялічыць частату палётаў у Менск
За 10 гадоў паміж Беларуссю і Кітаем было выканана больш за 1,2 тысячы рэйсаў, якімі перавезена амаль 400 тысяч пасажыраў.
-
Канцэрт хору «Гук Цішы» ў Варшаве
Арганізатары запрашаюць 4 мая ў музычнае падарожжа праз мовы, краіны і эпохі.
-
Amazon вывеў на арбіту першыя спадарожнікі для стварэння канкурэнта Starlink
Паводле інфармацыі замежных СМІ, на арбіту ракетай-носьбітам Atlas V выведзены 27 спадарожнікаў.
-
У Германіі прарасейскую партыю “АдГ” прызналі экстрэмісцкай
Гэты статус павінен аблегчыць уладам выкарыстанне сакрэтных метадаў для назірання за партыяй, напрыклад, шляхам прыцягнення канфідэнцыйных інфарматараў і перахопу паведамленняў.
-
Польшча і ЗША падпісалі новае пагадненне аб будаўніцтве першай АЭС
Будаўніцтва першай атамнай электрастанцыі ў Польшчы павінна пачацца ў 2028 годзе і працягнецца сем гадоў. Яе плануецца пабудаваць у Паморскім ваяводстве.
-
Беларусь займае 166-е месца са 180-ці ў сусветным рэйтынгу свабоды
У параўнанні з мінулым годам Беларусь узнялася ў рэйтынгу на адну пазіцыю (з 167 на 166 месца), абагнаўшы Расею.