3 жніўня, 2025
-

БелАЭС: сумарна 48 мільярдаў кілават-гадзін электраэнергіі
За першае паўгоддзе 2025 года спажыванне насельніцтвам электраэнергіі для патрэб нагрэву і гарачага водазабеспячэння склала 723,4 млн кВт.гадз, што ў 1,3 раза перавышае паказчык за аналагічны перыяд 2024 года.
-

Украіна ўвяла санкцыі супраць капітанаў расейскага ценявога флоту
Санкцыі ўведзены ў адносінах да 94 фізічных асоб, а таксама 5 кампаній. Ценевы флот Расеі за апошнія 3 гады вырас у некалькі разоў. Каля 40% танкераў РФ купіла ў краін ЕЗ.
-

Топ-спецыялістку з МТБанка асудзілі за ўдзел у пратэстах
Некалькі разоў Таццяна Анціповіч трапляла ў рэйтынг самых эфектыўных маркетолагаў Беларусі, а ў 2022-м увайшла ў дзясятку найлепшых.
-

З’явілася новае беларускае выдавецтва TAMAKA
Новае выдавецтва будзе спецыялізавацца на выданні кніг па выяўленчым мастацтве, фатаграфіі, дызайне і архітэктуры.
-

Дзень Годнасці ў Гданьску
Акцыя адбудзецца ў Цэнтры еўрапейскай салідарнасці. У праграме — Марш Годнасці і мітынг «Салідарныя з Беларуссю», сустрэча з былымі палітвязнямі, а таксама з літаратарамі Юляй Цімафеевай і Альгердам Бахарэвічам.
-

Традыцыйная нядзельная акцыя беларусаў у Варшаве
Пачалася акцыя сумесным выкананнем як дарослых, так і дзяцей кампазіцыі «Пагоня», той самай, якая выконваецца на кожнай акцыі беларусаў у Варшаве.
-

Для пасажыраў Ryanair – новыя нормы ручной паклажы
Папулярны лаўкостэр Ryanair павялічыў мінімальную норму ручной паклажы, за якую не трэба даплачваць.
-

Выстава «Застацца / Zostać» у Варшаве
У сераду, 6 жніўня, у Музеі Вольнай Беларусі адкрыецца выстава «Застацца / Zostać», прымеркаваная да 60-годдзя з дня нараджэння Алеся Пушкіна.
-

Выстава “Жахлівая прыгажосць” у музеі Якуба Коласа
Наведвальнікі экспазіцыі атрымаюць ўнікальную магчымасць пабачыць пасмяротныя маскі знакамітых дзеячоў культуры Беларусі аўтарства вядомых беларускіх скульптараў.
-

Расея атакавала Украіну 76 беспілотнікамі
Найбольш пацярпелі Харкаўская, Данецкая, Запарожская, Херсонская вобласці і Мікалаеў. Восем чалавек загінулі і 28 атрымалі раненні.
-

Як правесці марш?
Праваабаронцы прэзентавалі “Дапаможнік па мірных сходах для беларусаў за мяжой”. Яму прысвечаны адмысловы сайт.
-

Бургамістр Міхалова атрымаў узнагароду прэзідэнта Польшчы
Падчас “Прымацкай Бяседы” выступілі дваццаць беларускіх калектываў з Падляшша. Аднак зоркай вечара стаў бургамістр Марэк Назарка.
-

50 гадоў з дня нараджэння Юрыя Блінова
Ён напісаў больш за 30 сольных праграм ва ўсіх стылях фартэпіяннай музыкі, а таксама 35 канцэртаў для фартэпіяна з аркестрам.
-

Канферэнцыя Новая Беларусь: названыя асноўныя спікеры
Форум пройдзе 9–10 жніўня ў Варшаве. Акрамя адкрытых дэбатаў, у праграме — пяць панэляў.
-

Гліннік склала паўнамоцтвы віцэ-спікеркі КР
“Прычын шмат, але асноўная — гэта павелічэнне маёй нагрузкі ў офісе Святланы Ціханоўскай”, – напісала яна ў “Фэйсбуку”.
-

Польшча ўзмацняе кантроль мяжы з Беларуссю
Паводле міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Марціна Кярвіньскага, дзяржава мае намер працягваць укладанні ў паляпшэнне бяспекі ўсходняй мяжы.

























