21 верасня, 2025
-

Марыя Жодзiк выйграла для Польшчы медаль
Беларуска, якая атрымала польскае грамадзянства, на ЧС у Токіа палепшыла свой асабісты рэкорд з вынікам 2,00 м і заваявала сярэбраны медаль.
-

Трамп заклікаў Еўропу спыніць куплю нафты ў Расеі
Дональд Трамп даручыў прадстаўніку ЗША ў НАТА Мэту Вітакеру ўзмацніць ціск на саюзнікаў і падкрэсліў, што вайна ва Украіне можа скончыцца хутчэй, калі кошты на нафту «яшчэ крыху знізяцца».
-

Брытанскія самалёты НАТА пачалі патруляваць неба над Польшчай
Місія стала адказам на найбуйнейшае з пачатку поўнамаштабнай вайны ўварванне Расеі ў паветраную прастору краін НАТА.
-

У Менск прыбыла кітайская дэлегацыя на чале з Лі Сі
Назіральнікі звязваюць паездку з праблемамі кітайскага транзіту праз Беларусь і Польшчу.
-

Праваслаўныя вернікі адзначаюць Раство Прасвятой Багародзіцы
Гэта адно з самых любімых і шанаваных святаў. Святочныя службы адрозніваюцца асаблівай урачыстасцю, а храмы багата ўпрыгожаны кветкамі.
-

Рыхтуюцца выбары другога віцэ-спікера КР
Слуханні кандыдатаў на пасаду пройдуць у рамках агульнага пасяджэння 23 верасня, галасаванне — 23–24 верасня.
-

Беларуская кніга пад прэсам рэпрэсій
Так называецца адмысловы маніторынг, які праводзіў Беларускі ПЭН, фіксуючы парушэнне культурніцкіх правоў пераважна пасля пратэстаў 2020 года.
-

“Бардаўская восень” на Падляшшы пройдзе 30-ы раз
Фестываль беларускай аўтарскай песні пройдзе ў Бельску-Падляшскім 24–25 кастрычніка. Сёлета ён адбудзецца анлайн.
-

“Беласток часоў Паўстання 1863 года”
Тэатралізаваная экскурсія, якую падрыхтаваў рэканструктар Васіль Калач, грунтавалася на ўспамінах паўстанцкага начальніка горада Адольфа Белакоза.
-

Закрыццё Польшчай мяжы з Беларуссю не спыняе мігрантаў
За мінулы тыдзень Памежная служба Польшчы зафіксавала больш за 700 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы.



















