4 кастрычніка, 2025
-

У Гомелі зноў засудзілі жыхара іншага рэгіёна Беларусі
Жыхара Магілёва Дзмітрыя Барадзінава асудзілі ў Гомельскім абласным судзе паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
-

«Dzieciuki» і «Neunikneš» у Варшаве
10 кастрычніка, у пятніцу, у Варшаве (GARAŻ artystyczny, ul. Wałbrzyska 11) граюць супольны канцэрт фолк-гурт «Dzieciuki» і чэшскія панк-рокеры «Neunikneš».
-

Расейцы ўдарылі па двух пасажырскіх цягніках на Сумшчыне
Сярод пацярпелых — 44-гадовая жанчына і яе трое сыноў узростам 14, 11 і 7 гадоў.
-

Украіна вучыць НАТА абараняцца ад расейскіх дронаў
Украіна ператвараецца ў дронавую звышдзяржаву і дапамагае НАТА вучыцца супрацьстаяць гібрыднай вайне Расеі, піша аналітычны цэнтр Atlantic Council.
-

У Стакгольме працягвае працу арт-інсталяцыя «Нязломныя»
Інсталяцыя прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» Марфе Рабковай, Валянціну Стэфановічу, Алесю Бяляцкаму, і Уладзю Лабковічу. Яе ўжо паказалі ў Варшаве, Брусэлі, Капенгагене, Берліне, Познані, Вільні, Рызе і Празе.
-

Створаны Віртуальны музей скрадзеных культурных каштоўнасцяў
Гэта першая глабальная лічбавая платформа, створаная ЮНЕСКА для барацьбы з незаконным абаротам культурнай спадчыны.
-

“Еўрамайдан-Варшава” правядзе акцыю да Дня абаронцаў Украіны
Падзея, якая стала ўжо традыцыйнай, пройдзе ў Варшаве 5 кастрычніка на Замкавай плошчы. Акцыя пачнецца ў 13:00. Далучыцца да яе запрашаюць як дарослых, так і дзяцей.
-

Польскія вайсковыя часткі цяпер будуць дапамогаць памежнай службе
Прэзідэнт Польшчы і Вярхоўны галоўнакамандуючы Узброеных Сіл Караль Наўроцкі падпісаў пастанову ад 3 кастрычніка аб выкарыстанні вайсковых частак і падраздзяленняў для аказання дапамогі памежнай службе.
-

Сайт Рады міністраў Паўночных краін прызнаны ў Беларусі «экстрэмісцкім»
Рада міністраў Паўночных краін — гэта міжурадавы форум, створаны пасля Хельсінкскага дагавора. Мэта Рады міністраў Паўночных краін — садзейнічаць супрацоўніцтву паміж Паўночнымі краінамі (Данія, Фінляндыя, Ісландыя, Нарвегія, Швецыя).
-

Гурт Atesta не спыняецца ў творчым пошуку
Гурт узяў удзел у фэсце для палітвязняў у Варшаве “#67 Вольны дзень”, цяпер жа – далучыўся да галасавання імпрэзы “Бардаўская восень”, каб зайграць і на гэтай імпрэзе.
-

Піт Паўлаў: Сяргей Пясецкі будзе героем маёй кнігі
Многія вядомыя гістарычныя постаці стануць героямі літаратурнага твору беларускага рок-музыкі.
-

У Беластоку дзявяты фестываль «Напрамак Усход 2025»
Першымі выступілі акторы з тэатру «Рух» (Movement Theatre) з Грузіі. Паказалі камедыю «Астыгматыкі».
-

Анонс перадачы “Маніфест”: Паліна Дабравольская
Перадача выйдзе ў эфір у суботу, 4-га кастрычніка, у 15:05 па польскім часе (альбо 16:05 па беларускім).
-

Герман Баркоўскі вызначыўся ў польскай экстра-класе
Але яго каманда “Пяст” (Глівіцэ) усё ж прайграла ў Шчэціне.
-

У Беластоку пачаўся фестываль сучаснага відэамастацтва SAMASIEJ
Фестываль арганізаваны Цэнтрам беларускай культуры і мае на мэце прэзентацыю апошніх тэндэнцый у беларускім сучасным мастацтве, а таксама стварэнне прасторы для дыялогу паміж мастакамі і публікай.
























