10 кастрычніка, 2025
-

Пра цікавыя беларускія падзеі гэтага тыдня
У нядзелю беларускі Тэатр_безназвы апошні раз грае ў Гданьску спектакль «Да дому наўпрост 10 гадзін язды».
-

Нобелеўскую прэмію міру прысудзілі венесуэльскай апазіцыйнай дзяячцы
Сёлета на прэмію быў намінаваны беларускі палітык, палітвязень Мікалай Статкевіч. Прапанова была вылучана дэпутатам Еўрапарламента ад Літвы Пятрасам Аўштравічусам.
-

Журналіст Андрэй Мялешка трапіў у базу вышуку МУС Расеі
Міністэрства ўнутраных спраў РФ працягвае папаўняць базу вышуку беларусамі. За апошнія паўгода ў спіс былі дададзеныя больш за тысячу грамадзян і выхадцаў з Беларусі.
-

Літоўцы ўзмоцняць кантроль за беларускай драўнінай
На сёння імпарт або транспарціроўка на тэрыторыю Еўразвязу драўніны і лесаматэрыялаў, якія паходзяць з Расеі або Беларусі, забаронены.
-

Выстава “Польская салідарнасць: падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі” у Рыме
Яна падрыхтавана Беларускім Домам у Варшаве ў партнёрстве з Амбасадай Польшчы ў Італіі і пры ўдзеле арганізацыі “Талака” асацыяцыя беларусаў у Італіі.
-

Выйшаў ролік па намінацыі Анджэя Пачобута на прэмію Сахарава
У англамоўным роліку запісаныя кіраўніца дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Малгажата Гасеўска, Святлана Ціханоўская, еўрадэпутат ад Польшчы Анджэй Галіцкі ды іншыя.
-

Чым жывуць беларусы Коўна?
Пра гэта распавяла дырэктарка Polyglot language organization VšĮ, якая прадстаўляе Беларускую Сябрыну Коўна Вераніка Выгоўская.
-

Выстава “Я нарадзілася тут” у Беластоку
На гэтай прэзентацыі аўтаркі хочуць паказаць, выкарыстоўваючы розныя мастацкія прыёмы, што жыццё – гэта бесперапыннасць усіх аспектаў у пэўным месцы і часе.
-

“Вельмі хачу ў Беларусь, але разумею, што толькі з перамогай вярнуся”
Ужо два гады ў Вільні дзейнічае аб’яднанне беларускіх палітвязняў у Літве RЕ:BELarus. Госця Рацыі – сябра арганізацыі Алена Дзядзюля.
-

У Чыжах адкрылі памятную шыльду ў гонар Віктара Шведа
10 кастрычніка ў Гмінным цэнтры культуры ў Чыжах прайшла ўрачыстая цырымонія перадачы школьнага сцяга.
-

З пачатку вайны загінула 128 украінскіх журналістаў
Пра гэта паведаміў кіраўнік Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны Сяргей Таміленка падчас сустрэчы з беларускімі журналістамі ў Вільні 9 кастрычніка.
-

Дубіны клічуць: валанцёры зноў збіраюцца на могілках
Войт гміны Гайнаўка Люцына Грыгарук-Смактуновіч запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да ўпарадкавання старажытных праваслаўных могілак.
-

У выніку начной расейскай атакі на Кіеў пацярпелі 9 чалавек
Сталіца Украіны зноў бамбардавалася. У некалькіх раёнах горада зафіксаваныя пашкоджанні жылой забудовы і аб’ектаў грамадзянскай інфраструктуры.
-

Чарговая ганебная параза зборнай Беларусі
Нацыянальная каманда Беларусі працягвае сваё падзенне на дно еўрапейскага ды і сусветнага футбола.























