12 кастрычніка, 2025
-

Dzieciuki зайгралі ў Варшаве і Катавіцах
У Польшчы адбыўся невялікі музычны фестываль «OktoberPunk». Галоўным хэдлайнерам стаў вядомы беларускі фолк-панк-гурт.
-

З пачатку верасня палітвязнямі прызнаныя больш за 100 чалавек
Па стане на 12 кастрычніка ў Беларусі прызнаныя палітзняволенымі больш за 1200 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 7000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га.
-

Сусветны банк пагоршыў прагноз па Беларусі
Паводле новай справаздачы, рост валавага ўнутранга прадукту будзе запаволены. У 2025 годзе ВУП прагназуецца на роўні 1,9%, раней чакалася 2,2%.
-

30 вышыванак, прысвечаных палітвязням
Беларуская мастачка Руфіна Базлова далучылася да 18-га Міжнароднага трыенале тэкстылю, які праходзіць гэтымі днямі ў Лодзі.
-

Полк Каліноўскага паведамляе пра змены ў структуры
Полк становіцца больш тэхналагічным і пераходзіць да калегіяльнай мадэлі кіравання, – паведаміў Павел (Дзядзька) Шурмей.
-

Ігар Палынскі выступіў з сольным канцэртам у Вільні
Канцэрт Ігар завершыў спевам свабоды “Разбуры турмы муры”. Як і абяцаў музыка, быў сапраўдны вечар эмоцый, нерву, надзеі і бясконцай любові.
-

Міжнароднае трыенале тэкстылю ў Лодзі
Сярод удзельнікаў – творцы з Нідэрландаў, Францыі, Індыі, Аргенціны, Польшчы, Украіны, Беларусі і іншых краін.
-

Набылі моц новыя правілы ўезду ў Шэнгенскую зону
З 12 кастрычніка пачала дзейнічаць новая сістэма EES (Entry/Exit System), якая прызначана для паскарэння памежнага кантролю і падвышэння яго эфектыўнасці.
-

“Хвілінка канспіралогіі”
Тэорыю змовы пра тое, што калектыўны Захад супрацьстаіць Расеі, падтрымліваючы санкцыі і яе ізаляцыю, актыўна распаўсюджваюць расейскія СМІ.


















