29 лістапада, 2025
-

«Вясна» прэзентавала кароткаметражны фільм «Гэта мой тата»
Стужка апісвае гісторыю сям’і Сяргея Ярашэвіча і Антаніны Канавалавай — фігурантаў палітычнай справы «тэлеграм-канала Армія з народам».
-

Колькі беларусы ў Польшчы зарабляюць, трацяць і адпраўляюць дадому?
Што тычыцца планаў на будучыню: 54% хочуць застацца ў Польшчы назаўсёды, толькі 1% плануе вярнуцца ў Беларусь у бліжэйшы год.
-

Cусветная прэса пра Беларусь
Літва рыхтуе міжнародны суд супраць Беларусі з-за кантрабанды паветранымі шарамі. Менск у цяні перамоваў. Калі Масква перакрые вентыль: што будзе з беларускай энергасістэмай.
-

З 1-га снежня беларусаў чакае шэраг зменаў
Аўтамабілі на дарогах павінны мець зімовыя шыны, за парушэнне – штраф. Санкцыі ўскладняць банкаўскія плацяжы. Беларуская чыгунка прызначыла больш за 200 дадатковых цягнікоў на святы.
-

Беларусам у пашпартах будуць пазначаць групу крыві
Міністэрства аховы здароўя адзначае: гэта можа паскорыць аказанне дапамогі ў экстраных сітуацыях.
-

ЗША прыпынілі разгляд прашэнняў аб прытулку
Прычына — інцыдэнт у Вашынгтоне, дзе афганскі ўцякач Рахманула Лаканвал, які прыехаў у 2021 годзе, адкрыў агонь ля Белага дому.
-

Гарадзенскі “Нёман” праваліў свой гістарычны 1000-ы матч
У выніку каманда Ігара Кавалевіча заняла толькі 8-е месца ў чэмпіянаце.
-

Андрэй Ярмак заявіў, што паедзе на фронт
Пра гэта былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны напісаў у каментары New York Post пасля сваёй раптоўнай адстаўкі і ператрусаў, якія правяло НАБУ.
-

Беларусь 2020 і пасля: рэвізія падзей праз акадэмічную лінзу
1 снежня адбудзецца анлайн-дыскусія даследчыкаў падзей 2020 года ў кантэксце сучасных даследаванняў.
-

Майстар-класы традыцыйнага спеву “Песні Беласточчыны” ў Беластоку
Вядоўца – Ірына Мазюк, даследчыца беларускага фальклору і спеўнай беларускай традыцыі Палесся і Падляшша, стваральніца калектыва “Кудмень” і іншых спеўных гуртоў.
-

Беласток: адкрыццё сезону музычнага клуба
28 лістапада ў Беластоку прагучаў першы моцны акорд новага музычнага сезона.
-

У Гомелі асудзілі хрысціянскага прапаведніка
Аляксей Ягела з’яўляецца евангельскім прапаведнікам, а таксама абаронцам здаровага ладу жыцця.
-

Былога каліноўца Васіля Верамейчыка асудзілі да 13 гадоў зняволення
Верамейчык апынуўся ў Азіі пасля таго, як Літва прызнала яго пагрозай нацыянальнай бяспецы і забараніла ўезд у краіны Еўразвяза. 13 лістапада 2024 года яго затрымалі ў В’етнаме, які пазней выдаў яго беларускім спецслужбам.
-

Зміцер Бартосік: Я вырашыў узняць настрой беларусам
Неўзабаве бард і пісьменнік парадуе аматараў беларускай літаратуры новай кнігай.
-

ФІФА прадала ўжо 2 мільёны білетаў на мундыяль
Трэці этап продажу – «Выпадковае лёсаванне» – пачнецца 11 снежня, а перыяд рэгістрацыі будзе адкрыты да 13 студзеня. Папярэднімі этапамі былі «Розыгрыш перапродажу Visa» і «Ранні розыгрыш білетаў».
-

Ідзе збор сродкаў на калядныя падарункі для дзяцей беларускіх ветэранаў у Літве
Усяго ў Літве сёння 10 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў, чые бацькі з’яўляюцца беларускімі ветэранамі, якія ваявалі ва Украіне.

























