7 снежня, 2025
-

Музейная батлейка “Раство Хрыстова” ў Гародні
Паказ батлейкі адбудзецца ў Новым замку 11, 18 і 25 снежня. Пачатак у 17.30.
-

У Менску плануюць усталяваць звыш 20 тыс. відэакамер
Камеры размесцяць на дваровай тэрыторыі, каля дзіцячых пляцовак, месцаў збору смецця, пад’ездаў, праездаў і пешаходных зон.
-

У Беларусі адкрыта больш за 15 тыс. вакансій для замежнікаў
У зацверджанай урадам дзяржаўнай праграме “Збалансаваны рынак працы” прадугледжана прыцягненне ў Беларусь да 2030 года не менш за 50 тыс. замежных работнікаў.
-

Больш за 9 тыс чалавек зазналі палітычны крымінальны пераслед у Беларусі
У дачыненні да амаль 8 тысяч вынесеныя палітычна матываваныя прыгаворы. Такім чынам, асуджана мінімум 85,4% асоб, што трапілі пад такі пераслед.
-

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Беластоку
Акцыя прымеркаваная да Міжнароднага дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня.
-

Электробусы хочуць выкарыстоўваць для даезду ў гарады-спадарожнікі
Тэхніка ўжо тэстуецца і здольная пераадолець 100 км. Тым не менш, у ёй хочуць павялічыць аўтаномнасць да 250 км і ўкараніць экспрэс-зарадку.
-

У Еўропе раскрытыкавалі новую стратэгію бяспекі ЗША
Асаблівую трывогу ў Еўропе выклікала частка стратэгіі, дзе гаворыцца аб неабходнасці “спыніць як ілюзію, так і рэальнасць пастаяннага пашырэння НАТА”.
-

Келаг назваў два ключавыя пытанні для спынення вайны
Перамовы пра спыненне вайны Расеі супраць Украіны, як мяркуецца, ужо выходзяць на фінішную прамую.
-

Міліцыя працягвае займацца «дармаедамі»
Сілавікі, сярод іншага, бяруць удзел у пасяджэннях камісій па «утрыманцах», а таксама ў кірмашах вакансій.
-

Хрысціянскі прапаведнік застаецца пад вартай
Пра Аляксея Ягелу вядома, што ён з адукацыі з’яўляецца лекарам-хірургам, але ў сваёй прафесіі не працаваў. Ён з’яўляецца евангельскім прапаведнікам, а таксама абаронцам здаровага ладу жыцця.
-

Беларускія дыяспары праводзяць акцыі салідарнасці з палітзняволенымі
Беларускія дыяспары праводзяць акцыі салідарнасці з палітзняволенымі з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека.
-

Ва Украіне прэзентавалі грамадскі саюз «Беларуская супольнасць Украіны»
Саюз быў афіцыйна зарэгістраваны ў красавіку 2025 года, а прэзентацыя ў Кіеве стала яго першай публічнай платформай на ўсеўкраінскім узроўні.
-

Беластоцкі Святочны Кірмаш штодня чакае на гасцей
На кірмашы праходзяць канцэрты калядных песень, майстар-класы, конкурсы і штодзённае адкрыццё вакенца гарадскога адвэнт-каляндара. Таксама працуюць Калядная Пошта для дзяцей і Салодкая Хатка, дзе праводзяцца пернікавыя майстар-класы.
-

Спектакль «Дарога ў Віфлеем» у Беластоку
10 снежня ў Беластоку ў NIE TEATR (ul. Sienkiewicza 4) граюць спектакль «Дарога ў Віфлеем». Будзе два паказы – у 9.00 і 11.00. Спектакль ідзе на беларускай мове.
-

Ад Залукаў да Студзіводаў: “АБ-БА” падрыхтавалася да святкавання Калядаў
Асаблівую ўвагу ўдзельнікаў прыцягнуў майстар-клас па Калядах, які правёў спявак і фалькларыст Сяржук Доўгушаў.
-

Як мінімум 18 адвакатаў і юрыстаў застаюцца за кратамі
З 2020 года ў Беларусі 146 адвакатаў былі пазбаўленыя ліцэнзій — фактычна, права на прафесію. Дзясяткі сталі фігурантамі адміністрацыйных і крымінальных спраў.

























