9 снежня, 2025
-

Зяленскі: Украіна не вядзе перамоваў з Расеяй, бо Масква ў іх не зацікаўленая
«Мы заўсёды падкрэслівалі: калі расейцы будуць гатовыя да энергетычнага перамір’я, мы таксама гатовыя. Гэта вельмі важна для людзей», — сказаў кіраўнік Украіны.
-

Лукашэнка працягнуў бязвіз для еўрапейцаў яшчэ на год
Тэрмін знаходжання складае да 30 сутак з дня ўезду. Для грамадзян Польшчы, Літвы, Латвіі і асоб са статусам неграмадзяніна Латвіі дазволены больш працяглы перыяд — да 90 сутак.
-

Кіраўнік клуба «Барысфен» выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту
Пра затрыманне рэканструктара і арганізатара забаўляльных мерапрыемстваў на сярэдневяковую тэматыку паведамлялася ў лістападзе.
-

Каментар 18-гадовага стаў падставай для крымінальнай справы
Хлопцу выставілі абвінавачванне за «адмаўленне генацыду беларускага народа» (арт. 130-2 КК) і змясцілі пад варту. Яму пагражае да пяці гадоў зняволення.
-

Лукашэнкаўская прапаганда пераключылася на Захад і вайну ва Украіне
Паводле Лесі Руднік, такая трансфармацыя цалкам укладваецца ў расейскую стратэгію інфармацыйнага ўплыву, з якой лукашэнкаўскія праўладныя каналы цяпер яшчэ больш шчыльна інтэграваны.
-

Арцём Брухан: Зваротная сувязь праз галасы выбаршчыкаў – гэта ключавая рэч
Са спікерам Каардынацыйнай рады трэцяга склікання паразмаўлялі пра выбары ў КР чацвёртага склікання.
-

Выйшла другое выданне кнігі Алеся Смаленчука «Раман Скірмунт»
На даследаванне біяграфіі Скірмунта пайшло больш 15 гадоў у архівах 8 краін.
-

Асудзілі кіраўніка прадукту шматмільённага IT-стартапа
Юрыя Храмеева судзілі ў Менскім гарадскім судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
-

«Наш прафесар» – рэпартаж Юркі Ляшчынскага
Лінгвіст, аўтар шматлікіх кніг, даследчык і эксперт па дыялектах (беларускім, украінскім і балтыйскім), памежных мовах, а таксама паходжанні тапонімаў і прозвішчаў, прафесар Міхал Кандрацюк пражыў 91 год.Ён даследаваў, сярод іншага, паходжанне тапонімаў і прозвішчаў. Ён таксама быў кансультантам па ўвядзенні…
-

Ігар Палынскі зрабіў унікальны даведнік
Гэта анлайн-даведнік па напісанні і вымаўленні назваў беларускіх населеных пунктаў.
-

Еўразвяз вызваліў Польшчу ад праграмы перасялення мігрантаў
Гэта пацвердзілі міністры ўнутраных спраў ЕЗ на сустрэчы ў Брусэлі ў панядзелак.
-

Беларускія рэканструктары – на вялікім «паўстанцкім» фэсце
6 снежня ў вёсцы Муравіна, непадалёк ад Шчэцна і Першхніцы, адбыўся восьмы «Капстрыж Паўстанцкі».
-

У Гданьску завяршаецца ўсталяванне Крыжа змагарам за Беларусь
Пераважная бальшыня сродкаў на неабходныя працы па вырабе і ўсталяванні крыжа, аздобе месца ўжо сабраныя. Крыж ужо ўсталяваны на Гарнізонных могілках у Гданьску.
-

У Беларусі ўводзяць псіхалагічнае сумоўе для педагогаў
За такое сумоўе будзе адказваць наймальнік.
-

Спеўныя заняткі ў рамках праекта “Пакаленне ў акцыі”
У Варшаве праводзяць заняткі па вакале для ўсіх узростаў, але з асаблівай увагай да мігрантаў 60+.
-

“Супольная праца АБ-БА і Цэнтра беларускай культуры падтрымлівае беларускую адукацыю”
Госця Рацыі — Ілона Карпюк, намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку і актывістка «АБ-БА» распавядае пра працу.
























