12 снежня, 2025
-

МАРГ заклікае беларусаў размаўляць па-беларуску па пятніцах
Міністэрства запускае акцыю «Кожная пятніца — роднае, сваё!». Яна накіраваная на павелічэнне долі беларускіх тавараў на ўнутраным рынку, але ахоплівае куды больш сфер жыцця.
-

“Лукашэнка хоча атрымаць гарантыі бяспекі, у тым ліку ў стасунках з Масквой”
Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл сустрэўся з Лукашэнкам. Чакаецца, што будуць вызвалены 150 палітвязняў. Абмеркавалі гэта з палітолагам Паўлам Усавым.
-

У Варшаве адбыўся круглы стол “Польска-беларускі дыялог пра салідарнасць”
Арганізатарам падзеі выступіла НАУ у супрацы з Каардынацыйнай Радай і АПК. Да сустрэчы далучыліся і польскія дзеячы.
-

Палітычныя і грамадскія аб’яднанні рыхтуюцца да вызвалення палітвязняў
“Мы каардынуем нашую працу з іншымі структурамі”, – распавяла прадстаўніца ініцыятывы дапамогі палітвязням “Вольныя” Вераніка Станкевіч.
-

Лукашэнка сустрэўся з прадстаўніком прэзідэнта ЗША Коўлам
Сустрэча прайшла за зачыненымі дзвярыма. Перамовы пачаліся ў пятніцу 12 снежня і плануецца, што яны працягнуцца на наступны дзень.
-

Алег Кулеша: Спрабуем змяніць нашу сітуацыю да лепшага
Прадстаўнікі Беларускай Асацыяцыі Палітвязняў «ДаВолі» сустрэліся з віцэ-прэзідэнткай Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы, дакладчыцай па дэмакратычнай Беларусі Cecilia Dalman Eek.
-

Хрысціянскі свет жыве ў прадчуванні Калядаў
Ці быў у нашых продкаў пункт адліку, калі пачынаўся калядны перыяд? Як святкавалі раней дзень святога Мікалая? Расказвае фалькларыстка Алена Ляшкевіч.
-

Ігару Ледніку магло споўніцца 65 гадоў
Беларускі грамадскі дзеяч, праваабаронца, публіцыст, палітвязень нарадзіўся 12 снежня 1960 года ў Менску.
-

КР зацвердзіла Пераходны бюджэт 2025–2026
Як адзначыў старшыня Камісіі КР па бюджэце, сябра КР, адвакат Алесь Міхалевіч, дакумент стаў «крокам да больш празрыстага і прафесійнага функцыянавання ўсіх структур Рады».
-

Гурт “Беларускі цуд” прапануе віленскім беларусам замовіць у іх каляду на свята
Паводле кіраўніцы гурта Святланы Чакушкі, свае паслугі гурт прапануе беларусам бясплатна, галоўнае для іх – хоць нейкім чынам падняць беларусам настрой.
-

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітвязняў
Вызваленне ажыццяўляецца ў рамках польска-амерыканскага перамоўнага трэка з рэжымам у Менску. Вызваленых выправадзяць з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу.
-

Ва Украіне выходзіць беларуская кніга з вершамі і фотасведчаннямі вайны
Праект рэалізаваны выдавецтвам «Коло» пры падтрымцы House of Europe. Кніга «Сож» аб’ядноўвае беларускія вершы ў перакладзе на ўкраінскую мову і фотасведчанні пратэстаў-2020 і вайны ва Украіне.
-

Сустрэча з праектам MALDZIS у Кракаве
Сустрэча адбудзецца 13 снежня ў Muzeum Podgórza (ul. Bolesława Limanowskiego 51). Заснавальнікі праекта Рыгор Астапеня і Павел Мацукевіч раскажуць пра мэты працы ініцыятывы, гісторыі здабытых артэфактаў і пра тое, навошта займацца вяртаннем спадчыны цяпер.
-

СК Беларусі адмовіўся выдаць Паўлу Латушку копію прысуду
Паводле палітыка, беларускія ўлады фактычна прызнаюць факт утаення судовага рашэння і пазбаўлення грамадзяніна доступу да базавай працэсуальнай інфармацыі, што робіць немагчымым абскарджанне прысуду.
-

Беларусь і Расея ствараюць адзінае абаронча-прамысловае поле
Паводле старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Дзмітрыя Пантуса, рэжым ізаляцыі, уведзены ў дачыненні абедзвюх краін, стаў «магутным стымулам» для паглыбленага супрацоўніцтва.
-

Авіярэйсы з Масквы ў Менск затрымліваюцца праз абмежаванні ў расейскіх аэрапортах
Прычына затрымак — начныя абмежаванні, уведзеныя праз пагрозу беспілотнікаў. У Маскве яны закранулі аэрапорты Внукава, Дамадзедава і Жукоўскі.

























