21 снежня, 2025
-

Падчас мабілізацыі ў Беларусі могуць забіраць матацыклы і лодкі
Мінабароны зацвердзіла пастанову №29. Дакумент пашырае спіс транспарту, які грамадзяне і арганізацыі абавязаны перадаваць войску ў перыяд мабілізацыі ці ў ваенны час.
-

Пад Слуцкам будуецца сакрэтны завод па вытворчасці снарадаў
Пра гэта паведамляе BelPol. Адзначаецца, што месцам для базавання вытворчасці вызначана тэрыторыя былой ракетнай базы, якая не дзейнічае з 1996 года.
-

Раптоўна не стала блогера Мікіты Мелказёрава
Аўтару папулярнага ютуб-канала «Жыццё-маліна» было 37 гадоў.
-

За нашу мову
Пачаўся збор подпісаў да кампаніі Meta з патрабаваннем дадаць беларускую мову ў сацсеткі Instagram і Threads. Петыцыя ўжо ў першыя гадзіны працы пачала набіраць подпісы.
-

Прэм’ера спектакля “Ладдзя роспачы” ў Менску
Спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ў пастаноўцы Святланы Навуменкі прысвечаны 95-годдзю са дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.
-

Працягваецца калядны збор для дзяцей палітвязняў
Ужо сабрана больш за палову заяўленай сумы. Выплаты атрымалі 97 дзяцей з 248. Пра пачатак збору сродкаў стала вядома 17 лістапада.
-

Вызваленыя палітвязні дадуць прэс-канферэнцыю ў Вільні
Папярэдне з кожным палітвязнем пагавораць, каб кожны мог прыняць рашэнне наконт удзелу, сыходзячы са сваёй сітуацыі і бяспекі.
-

У Чавусах з’явіцца ўнікальны завод па перапрацоўцы алейных культур
Будаўніцтва плануюць пачаць у красавіку 2026 года, а запуск вытворчасці намечаны на канец 2027-га.
-

Па палітычнай справе асудзілі кандыдатку біялагічных навук
У Менскім гарадскім судзе вынеслі прысуд 46‑гадовай кандыдатцы біялагічных навук Кацярыне Каляснёвай. Даследчыцу судзілі па ч. 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
-

НАТА адкрые другі лагістычны цэнтр для транзіту ўзбраення ва Украіну
Новы хаб пачне працаваць у Румыніі ў студзені 2026 года. Да гэтага часу падобны лагістычны цэнтр Альянсу функцыянаваў толькі ў польскім Жэшуве.
-

«Беларускага снайпера» прадставілі ў Беластоку
Кніга, напісаная Лешкам Шарэпкам, раскрывае цёмныя механізмы сучаснай беларускай рэчаіснасці і паказвае, як супраціў можа нараджацца ўнутры чалавека, вымушанага служыць сістэме.
-

Лявончыка і Стрыжака ўключылі ў «спіс экстрэмістаў» МУС
. У траўні Стрыжаку і Лявончыку завочна прысудзілі па 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пасля абнаўлення ў «экстрэмісцкім спісе» МУС — 6116 чалавек.
-

Гістарычны клуб у Кракаве
Сустрэча адбудзецца 21 снежня ў Кракаве ў Прасторы (ul. Mikołajska 4/6). Тэма – “На якія факты і з’явы варта звярнуць увагу ў гісторыі Беларусі эпохі Сярэднявечча і ранняга Новага часу?”
-

Акустычны канцэрт беларускіх песень у Варшаве
Увесь збор з квіткоў пойдзе на дапамогу сем’ям з дзецьмі, якія знаходзяцца ў Польшчы ў цяжкім матэрыяльным становішчы.
-

Рыцарскі клуб «Барысфен» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 17 снежня. У Магілёве чарговы раз затрыманы кіраўнік клуба Павел Станкевіч.
-

У Беластоку прайшла перадкалядная сустрэча беларускіх журналістаў
Такая сустрэча адбываецца ўжо трэці год запар, падчас якой калегі падвялі вынікі адыходзячага году ў сваёй працы, падзяліліся дасягненнямі ды ўзаемнымі святочнымі падарункамі.

























