1 лютага, 2026
-

Стацыянарная і хуткая меддапамога пераведзены ў падвышаную гатовасць
У такім рэжыме асобныя арганізацыі аховы здароўя Беларусі будуць працаваць з 31 студзеня да 3 лютага.
-

У Беластоку пакажуць спектакль “Бежанцы 1915”
Пастаноўка заснаваная на кнізе журналісткі і пісьменніцы Анэты Прымакі-Онішк “Bieżeństwo 1915. Zapomniani uchodźcy”.
-

Найменш 15 чалавек загінулі ў выніку ўдару дрона ў Днепрапятроўскай вобласці
Яшчэ сямёра чалавек шпіталізаваныя з раненнямі. Некалькі гадзін раней расейцы атакавалі Запарожжа. Пад ударам апынуўся радзільны дом.
-

КДБ спрабаваў завербаваць праваабаронцу Алену Танкачову
29 студзеня праваабаронцу каля дома затрымала група захопу. Танкачова ад супрацоўніцтва адмовілася. Тады ёй паведамілі, што яна будзе дэпартаваная.
-

У Беларусі на 2 лютага аб’яўлены аранжавы ровень небяспекі
Бліжэйшай ночу чакаецца да -28 градусаў, мейсцамі да -33. Міністэрства аховы здароўя перавяло стацыянарную і хуткую медыцынскую дапамогу ў рэжым падвышанай гатовасці.
-

У Беларусі падвышаюцца ўсе віды працоўных пенсій
У выніку пераразліку памер працоўнай пенсіі павялічыцца ў сярэднім на 10 працэнтаў. Так, паводле папярэдняй ацэнкі, сярэдні памер пенсіі па ўзросце складзе Br1070.
-

Дабрачынная ініцыятыва #food4bel адзначыла год дзейнасці
Па словах яе стваральніка Сяргея Мельянца, ён служыць, чым можа, Богу і людзям.
-

SpaceX пачала блакаваць выкарыстанне Starlink расейскімі дронамі «Шахед»
Раней украінскія эксперты паведамлялі, што расейскія дроны з дапамогай Starlink выкарыстоўваліся для атак на ўкраінскія вайсковыя аб’екты.
-

Польшча зноў заявіла аб паветраных аб’ектах з боку Беларусі
У ноч з 31 студзеня на 1 лютага 2026 года сістэмы супрацьпаветранай абароны Польшчы зафіксавалі ўваход у паветраную прастору краіны аб’ектаў, якія, паводле ацэнкі вайскоўцаў, нагадвалі паветраныя шары.
-

На Беласточчыне ўшаноўваюць памяць ахвяраў крывавага рэйду Бурага
Урачыстасці традыцыйна пачаліся літургіяй у праваслаўнай царкве ў Браньску.
-

Прэзентацыя кнігі Зянона Пазьняка ў Беластоку
Прэзентацыя адбудзецца 8 лютага ў прасторы “Новая Зямля” (Św. Rocha 5, lokal 32). Пачатак 13.00.
-

Сустрэча ў Беластоку па кнізе пра рэпатрыяцыю беларусаў Беласточчыны
Кніга ўяўляе сабою пераклад на польскую мову даследавання «Рэпатрыяцыя беларусаў Беласточчыны», выдадзенага ў 2024 годзе Праграмнай радай Тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва».
-

ЦБС скардзіцца на праблемы беларусаў з банкаўскімі рахункамі ў Польшчы
Ужо больш за месяц былыя палітвязні, вызваленыя 13 снежня 2025 года і якія цяпер знаходзяцца ў Польшчы, не могуць адкрыць банкаўскія рахункі ў польскіх банках.
-

Літпрэмія «Гліняны Вялес» паведаміла імёны намінантаў за 2025 год
У сёлетнім шорт-лісце два раманы, адзін зборнік апавяданняў, адна кніга п’ес, адна рэпарцёрская і адна эсэістычная кніга; а таксама тры кнігі паэзіі. То бок шорт Вялеса -2026 сабараў практычна ўсе асноўныя жанры літаратуры.
-

Палітзняволены Арцём Лябедзька трапіў у ШІЗА
Арцём Лябедзька быў асуджаны 24 жніўня 2023 да 3,5 гадоў калоніі паводле артыкула аб «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці».
























