
Акцыя пройдзе ў панядзелак, 27 кастрычніка, у Беластоку на традыцыйным месцы каля ўскрайку сквера паблізу помніка Ежы Папялушку.
25 сакавіка 2021 году Анджэй Пачобут быў затрыманы ў Гародні і кінуты ў турму. Пазней журналіста і дзеяча Саюзу палякаў у Беларусі засудзілі да вялікага тэрміну зняволення – 8 гадоў. Цяпер ён па-ранейшаму ў Наваполацкай калоніі. У зняволенні Пачобут ужо 4 гады і 7 месяцаў.
22 кастрычніка зняволены Анджэй Пачобут быў уганараваны прэміяй імя Андрэя Сахарава.
Пачатак акцыі а 18:30.
Беларускае Радыё Рацыя






