BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Агляд прэсы: Без прычын для жартаў

  • У Літве будзе працаваць інфармацыйны цэнтр Рады Еўропы для беларусаў
  • Трамп і яго каманда: якія далягляды знешняй палітыкі?
  • Пайшоў у адстаўку кіраўнік Англіканскай царквы

«У Вільні адкрыецца інфармацыйны цэнтр Рады Еўропы для беларусаў. Такое пагадненне 13 лістапада падпісалі намеснік Генеральнага сакратара Савета Еўропы Б’ёрн Берге і літоўскі міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс», – перадае DW.

Інфармацыйны цэнтр будзе прадастаўляць інфармацыю беларусам аб рабоце, каштоўнасцях і прынцыпах Савета Еўропы, а таксама падтрымліваць мерапрыемствы, якія праводзяцца ў Літве ў адпаведнасці з планам дзеянняў, узгодненым Кантактнай групай Савета Еўропы па супрацоўніцтве з прадстаўнікамі беларускіх дэмсіл і грамадзянскай супольнасці.


Пасля перамогі Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША здабыткам грамадскасці стала інфармацыя аб будучых прызначэннях на знешнепалітычным напрамку. Міністэрства абароны ўзначаліць ветэран войнаў у Афганістане і Іраку, каментатар тэлеканала Fox News Піт Хегсет. У дзяржсакратары прадказваюць Марка Рубіё, а дарадцам прэзідэнта па бяспецы стане Майк Уолтц. Абодва апошнія кандыдаты лічацца прыхільнікамі жорсткай лініі ў дачыненні да Кітая і крытыкуюць палітыку адміністрацыі Байдэна па Украіне. Турынская La Stampa папярэджвае:

«Амаль усе кандыдаты на ключавыя пасады ў амерыканскай дыпламатыі і палітыцы бяспекі раней у гэтым годзе альбо галасавалі ў Кангрэсе за блакіраванне вайсковай дапамогі Кіеву, альбо выступалі супраць падтрымкі Украіны. Слых аб тым, што плануе зрабіць Трамп, растуць з твітаў Ілона Маска, мэмаў, якія распаўсюджваюцца сынам Трампа, тэлевізійных інтэрв’ю яго дарадцаў (выказванні якіх былі адразу ж абвергнутыя) і выкрыццяў СМІ аб тэлефонных размовах з Крамлём (якія таксама былі неадкладна абвергнутыя). Пра лёс Украіны і Еўропы разважаюць перад камерамі і ў сацсетках у жартаўлівай форме”, – піша італьянскае выданне.


Пасля спрэчак аб фармаванні ўрада ў Вільні: насуперак сваім папярэднім заявам, сацыял-дэмакраты маюць намер стварыць кааліцыю з левацэнтрысцкай партыяй Дэмакратычны звяз ‘У імя Літвы’ і папулісцкай партыяй Зара Нёмана. Старшыня апошняй, Рэмігіюс Жэмайтайціс, праславіўся тым, што яшчэ да сёлетніх выбараў у Сойм пазбавіўся свайго дэпутацкага мандата з-за антысеміцкіх выказванняў. Прэзідэнт Гітанас Наўседа заявіў, што адхіліць усе кандыдатуры ад гэтай партыі на міністэрскія пасады ва ўрадзе. Украінска правда баіцца, што Літва зменіць свой знешнепалітычны курс.

«Новы ўрад плануе аднавіць адносіны з Кітаем, разарваныя Пекінам пасля таго, як у Вільні адкрылася «амбасада» Тайваня. Таксама не выключана, што і ў адносінах з РФ новы ўрад будзе прытрымлівацца агульнаеўрапейскага кансэнсусу, а не дзейнічаць у авангардзе. Не выключана, што з такой кааліцыяй голас Літвы на міжнароднай арэне будзе гучаць слабейшым. І гэта відавочна не пойдзе на карысць Украіне», – піша ўкраінскае выданне.


Арцыбіскуп Кентэрберыйскі Джасцін Уэлбі сышоў у адстаўку. Раней ён падвергся суровай крытыцы за свае паводзіны ў сувязі са скандалам аб сэксуалізаваным гвалце ў Англіканскай царкве. хлопчыкаў і юнакоў з боку аднаго з святароў, які памёр у 2018 годзе. Парыжскі каталіцкі веснік La Croix бачыць у рашэнні Уэлбі відавочнае сведчанне маральнай адказнасці.

«Можна было б справядліва сказаць, што гэта – запозненае рашэнне і што яно, як і многія іншыя, стала толькі следствам апублікавання дакладу, які праліў святло на справы даўно мінулых дзён. сігнал усім кіраўнікам інстытутаў і лідарам грамадскай думкі ў свеце. І, зразумела, рэлігійным лідарам, ад якіх вернікі, як правіла, чакаюць. дапамогі ў справе адрознівання дабра і зла. Іх сан сам па сабе спалучаны з маральнай адказнасцю – абавязкам прызнаваць памылкі і сыходзіць, калі таго патрабуе сітуацыя», – адзначае французскае выданне.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя